Сакрат Яновіч - Самасей

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Самасей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Самасей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Самасей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сакрат Яновіч — вядомы беларускі празаік, жыве і прадуе ў Польшчы, з'яўляецца членам Саюза польскіх пісьменнікаў. Чытачы Беларусі ўжо знаёмы з яго кнігай «Сярэбраны яздок». Незвычайнасць калізій, у якія трапляе галоўны герой аповесці «Самасей» інжынер Андрэй Антошка, глыбокі псіхалагізм, вобразная сакавітая мова — вось тыя добрыя якасці, якія будуць садзейнічаць жывому водгуку чытача. У кнігу ўвайшлі таксама лепшыя апавяданні аўтара.

Самасей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Самасей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
); і ўтвораныя ад колеру дзеясловы (матавела, буракавела); і таўталогія («вечарэў вечар», «вясельнасць развясельваецца»; і канчатак -цы ў назоўнікаў мужчынскага роду ў месным склоне (аб Грышцы, аб сабацы); і пераход «е» ў «э», якое надае цвёрдасць зычным, тым самым падбеларусваючы слова (хэўра, швэйная, элемэнт, сувэнір); і экспрэсіўнае «у» ў пачатку слова (уздзівілася, упераканана, устрашныя); і нават перанесены націск (сóмавымі, змрóчнелі, павядóмім); і шырокае ўжыванне ў словаўтварэннях суфіксаў -ут, -ют (свяжуткі, нічагуткі, самюткі, ранютка, чысцюткі, старуткі), -ыс, -іск (мужчыніска, язычыска, вятрыска, грашыскі, жываціска, барадзіска, папяросіска); і падвойныя зычныя ў зборных назоўніках (воссі, паленні, снягоцце, калоссі, плоцце); і нязвыклыя нам дапасаванні: «Дырэктар глядзіць грошай», «шчасліва Андрэю разышліся», «Свістуну лішняй падтрымка з боку загадчыка»... Але, здаецца, найшчырэйшы клопат празаіка — дзеяслоў, на мой погляд, край важны для ягонай творчай манеры: музыка шампанілася, сцежка ніцела (ад: нітка), госці крухмалелі, лоб украплеў (потам), кладавіцца (класціся), па-хацела (пахла).

Згадзіцеся, лепка такой моўна-лінгвістычнай мазаікі патрабуе пісьменніцкай вопытнасці, майстэрства. Яны ў Сакрата Яновіча ёсць, бачацца не толькі ў мастацкіх дэталях і падрабязнасцях (скажам, малюнак восені: «За амбразураю акна жаўцелі грушы, і сядалі на іх сонныя восы» ці — гарачыня, цяжкая праца ў полі: «Бацька выціраў шапкаю пот і вытрасаў з кішэні размоклы ад таго пачак папяросаў»), але і ў сталым, вынашаным поглядзе на рэчы, на істотнае ў чалавечай душы. Прачытайце псіхалагічную аповесць «Самасей» — колькі ў ёй інтымнага, патаемнага, таго, над чым кожны чалавек задумваецца, але не кожны мусіць прызнацца. Часам здаецца, што ў нас адны праблемы, а дзесьці ўжо за рысаю граніцы — іншыя. Не, яны агульныя, бо створаная Богам прырода чалавека — адна, у ёй надзіва сумясцілася высокае і нізкае. Тып раздвоенай асобы, увасоблены пісьменнікам у вобразе Андрэя Антошкі, жыве сярод нас, у ім кожны можа знайсці нейкую сваю часцінку, бо як бы ні імкнуўся чалавечы розум, ён ніколі не паставіць сябе па-за сутнасцю такіх паняццяў, як зямля, праца, грошы, каханне, начальства, маці, здрада, смерць, подласць, прырода... Мне імпануе, што Андрэй Антошка да многіх заган у сабе ставіцца з самаіроніяй і сарказмам (рыса даволі рэдкая!), а значыць, усведамляючы іх, будзе ачышчацца. Пры ўсёй неўтаймаванасці і неўладкаванасці ягонай натуры, былога вяскоўца, а цяпер гараджаніна, цяжка ўявіць, што ён змірыцца з жыццёвым прынцыпам, які дазваляе і бюракратычныя выхадкі («Затанцуеце так, як вам зайграю...»), і ананімкі, і паклёпы, і шантаж... За гэта гавораць шматлікія высновы-афарызмы героя, у якіх адчуваецца народная кемлівасць і глыбіня: «Тое, што здарыцца публічна, немагчыма выкрасліць з людской памяці», «Нешчаслівасць павінна быць усяго каўдобінай, у якой, магчыма, зламаеш калена, але не скруціш шыю!», «Быць сваяком — гэта ўсё роўна, што мець долю ў чужым капітале». Камусьці такое можа здацца маралізатарствам, рэзанёрствам. Я асабіста так не лічу. Маралізатарства — гэта наўмыснае скіроўванне, а тут вылушчаная з заблытанай рэчаіснасці і ўпакаваная ў думку філасофія. У літаратурным асяродку часам можна пачуць меркаванне, што дыхтоўная проза не церпіць усякіх адступаў, абагуль-ненняў, уставак, у Сакрата Яновіча — яны скрозь! I пераскокі ў дзеянні ён смела робіць, не баючыся парушыць цягучую традыцыйную пластыку. Наогул у мяне склалася ўражанне, што для празаіка праблемы формы не існуе (хоць у вялікім жанры яна, здаецца, непазбежная для кожнага), тут і дзённікі, і сны, і пісьмы, і публіцыстычна-лірычныя развагі, і будова дыялогаў па прынцыпе п'есы (па ролях)... Карацей кажучы, цвёрда вымураванага сюжэтнага каркаса няма. У сувязі з гэтым думаецца: жыццё таксама няможна пераказаць; пераказаць можна эпізод з жыцця.

Перад табою, чытач, — разліў нашай, чалавечай, душы, у якім удзячна купацца і зроку, і слыху, і розуму, і пачуццям і пасля якога нават з самасеяных зярнят вырастае дабраякаснае насенне.

Уладзіслаў Рубанаў,

лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа

САМАСЕЙ

аповесць

Былі яны з трэцяга камісарыята.

Андрэй Антошка ўбачыў іх яшчэ да таго, як прыйшлі яны да дзвярэй ды пазванілі. Званок быў чужы, доўгі, па-службоваму беспардонны.

Калі ён глядзеў на іх праз акно, дык падумаў, што гэта валакуцца да хворага санітары. Хто ж захварэў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Самасей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Самасей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Загоны
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Самасей»

Обсуждение, отзывы о книге «Самасей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x