Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тым часам любы Гітлерок рук таксама не пакладае і марна не сядзіць, а валіць бомбамі па Лондане. Карацей, паўсюль, праца ідзе гожа і па плане – у гонар пралетарыяту і для ўзмацнення сацыялізму!

22 чэрвеня 1941 года.

Вільнюс.

У галаве ў мяне ўсё пераблыталася і адчуваю я, што гіну назаўсёды. І не маю ўяўлення, што цяпер рабіць.

Пайшоў я прагуляцца на Зялёны Мост. Дзень прыгожы. Цёпла. Сонейка свеціць. Чую: самалёты вурчаць. Прыемна мне зрабілася, што арлы нашы не дрэмлюць на варце Савецкага Саюза. А тым часам самалёты пачалі пікіраваць на мост. “Манеўры праводзяць”, – падумаў я сабе. Але хутка раздаліся выбухі, і вада з ракі хвастанула ўгору, а бэлькі з плытоў паляцелі ў паветра, як запалкі. “Ого! – падумаў я сабе. – Гэта не манеўры нашы, але акцыя ворага. Хочуць нам мост знішчыць”.

Людзі бягуць, хаваюцца хто дзе можа. Здалёк таксама выбухі чуваць. Дым уздымаецца ўгору. Пажары пачаліся. Зразумеў я, што гэта англічане зрабілі на горад налёт. Бо болей няма каму. Недагледзеў наш любы Гітлерочак, як праляцелі над Германіяй і б’юць, подлыя фашысты, па Савецкім Саюзе! Выбралі час, калі мы занятыя вывазам палякаў. А можа, нават спецыяльна як фашысты хочуць прыйсці на дапамогу польскім фашыстам і перашкодзіць іх зліквідаваць. Але гэта ім дарма не пройдзе. Я нават сам па адным аэраплане тры разы з пісталету стрэліў і пэўна трапна, бо бачыў, як ён загайдаўся ў паветры.

Тым часам налёт скончыўся. Вылез я з ямы, у якой хаваўся ад асколкаў бомб, і бягу дадому. А па дарозе мне нейкі баец крыкнуў:

– Немцы горад бамбяць!

– Англічане, а не немцы! Дурань ты! – крыкнуў я яму.

Прыбег дадому, а там вучыцелькі вокны замыкаюць, якія папярэдне паадчынялі, каб ім шыбы ад выбуху бомбаў не павыляталі. Адамкнуў я свой пакой і бачу: у вокнах аніводнай цэлай шыбы няма. Таму пайшоў да вучыцелек і пытаюся:

– Мар’я Іванаўна, дарагая мая, што гэта робіцца?

– А ці пан яшчэ не ведае?!

Не вылаяўся я на яе за “пана” і надалей прыязна з гэтай заразай размаўляю.

– Нічога дакладна не ведаю. Дапускаю, што гэта англічане налёт на Вільню зрабілі.

Наўмысна сказаў не Вільнюс, а Вільня, каб буржуйку тую задобрыць. А яна тарэшчыцца на мяне. Але як тарэшчыцца? Так, быццам у мяне рогі выраслі. А потым гаворыць:

– Якія там англічане! Гэта немцы бамбардзіруюць горад і наступ пачалі.

– Якія немцы?

– Ну немцы… гітлераўскія… Ці ж пан і гэтага не ведае?!

– Але як жа ім гэта Гітлер і Сталін дазволілі?! Няўжо Гітлера ўжо няма?

– Дык гэта ж Гітлер вайну супраць вас і пачаў.

Адчуў я, што ў вачах цёмна робіцца, а ў галаве шумець пачало. Абапёрся я аб сцяну і ледзь не ўпаў. Але Марыя Іванаўна мне халоднай вады напіцца прынесла. Апрытомнеў я толькі ў сваім пакоі. Паваліўся на ложак і без руху амаль дзве гадзіны праляжаў. Так саслабеў адразу. Потым у казармы пабег, каб што-небудзь пэўнага даведацца. Бачу: у казармах нікога няма. Толькі некалькі нашых афіцэраў бегаюць, якія – як і я – на прыватных кватэрах жылі.

Аказалася, што штаб з гораду ўжо ўцёк, а полк наш на вакзал скіравалі. Пачаў я мітусіцца па горадзе, бо не ведаў што рабіць. Але пераканаўся, што ніякіх уладаў нашых ужо няма. Усе паўцякалі. Калі яны здолелі – паняцця не маю! Ні камендатуры няма, ні НКВД. Толькі грузавікі ўсё яшчэ ездзяць і на вакзал палякаў згодна са спісамі возяць. Вядома, загад уладаў выконваюць, бо ніхто ж яго не адмяняў. А ўлады даўно ф’ю-ф’ю! І следу ад іх не засталося.

Вярнуўся я дадому толькі позна ўвечары. Аказалася, што гэта несумненна Гітлер ударыў па Савецкім Саюзе. Сам каментар нашага радыё чуў: “…Азвярэлыя гітлераўцы напалі на Савецкі Саюз, але дорага за тое заплоцяць!”

Можа, і дорага заплоцяць, але мне што з таго? Што мне цяпер рабіць?… Бачыў ужо некалькі нашых афіцэраў у цывільнай вопратцы. А я, як дурань, чамаданы і катарынкі купляў. Цяпер нават у што апрануцца не маю. А гітлераўцы, як чуў, увесь час наперад валяць і, можа, хутка тут будуць. Іх НКВД такіх гасцей, як я, несумненна, у работу возьме і ў нямецкую Сібір у лагер сашле.

Трэба было папярэдне даведацца, як немцы паступаюць з тымі, хто сам ім здаецца. Я троху ведаю вайсковай інфармацыі, дык бы ахвотна ўсё ім распавёў. Але чорт іх ведае! Можа, у іх з намі размова кароткая. Куля ў карак і бывай. Вельмі пашкадаваў я, што да вучыцелек занадта сурова ставіўся. Але ж хто ведаў, што такія змены надыдуць. Цяпер і параіцца няма з кім. І аб дапамозе не папросіш.

Прыгадаўся мне контрык Коля і ягоныя словы: “… праз 20 год у той самай кніжцы альбо ў іншым выданні, будзе напісана… калі раптам Чырвоная Армія дзе-небудзь ад каго-небудзь атрымае ў знакі, дык толькі з-за таго, што Сталін быў капіталістычным агентам і перамозе перашкодзіў”. Слушна Колька казаў. Гэта вялікая праўда! Бо Троцкі здрадзіў Расіі ў 1920 годзе. А чаму здрадзіў? Бо быў жыд, значыцца, рускі народ яго не цікавіў!… А зараз гэты… бо… бо таксама чужынец. Гэта значыцца, грузін. Бачна па тым носе паскудным і па вачах, што гэта яшчэ той выпадак! Пранюхаў большы інтарэс за граніцай альбо даведаўся, што яго хочуць зліквідаваць сапраўдныя рускія патрыёты, таму і прадаўся Гітлеру за даляры. А пра тую прыязнасць Гітлера да нашага народу, дык ён наўмысна трубіў, каб пралетарскую пільнасць усыпіць!… Такім чынам я адразу зразумеў усю ягоную рэакцыйную работу. Бо, па-першае, калі ён не быў упэўнены ў Гітлеры, навошта тады яго заўсёды і паўсюль выхваляў і ваеннымі матэрыяламі дапамагаў? Па-другое, калі яго Гітлер упэўнена ашукаў і дурня з яго зрабіў, тады чаго ж ён варты?!… У такім выпадку Маргалаў у сто разоў мудрэйшы за яго, бо вайну з Германіяй даўно прадбачыў, але за гэта трапіў з усёй сям’ёю ў лагер. А можа, Сталін толькі за тое Маргалава і абясшкодзіў, што ён абуджаў пільнасць пралетарыяту?…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x