Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так скончылася маё вялікае каханне. Добрую навуку я атрымаў і назаўсёды страціў жаданне да раманаў з буржуйкамі. Нашыя саветкі, аднак, непараўнальна лепшыя і таннейшыя. Таму я вырашыў і даў сабе цвёрдае камсамольскае слова, што больш ніколі з буржуйкамі блытацца не буду.

Адно што мяне хоць крыху ў маім няшчасці цешыць, дык гэта тое, што Гітлер вельмі інтэнсіўна Лондан бамбардзіруе… на шчасце пралетарыяту і ў гонар камуністычнай партыі

15 чэрвеня 1941 года.

Вільнюс.

Даўно я не пісаў, бо быў страшэнна засмучаны трагічным заканчэннем майго раману з ужо вядомай вам нячэснай і подлай асобай. Нават імя яе называць не хачу… Не кахання мне шкада. Пысу канкрэтна збітую таксама ў рахунак не бяру, бо гузы і сінякі ўжо сышлі. Але вялікіх стратаў як ідэйны камсамолец дараваць не магу. Столькі грошай у тую буржуйскую заразу ўпакаваў і ніякай карысці з таго не паймеў… Да канца жыцця не забудуся на той гадзіннік, які на рынку, падчас бойкі за сэрца дамы, нейкі рэакцыяніст злачынна выцягнуў ў мяне з кішэні. Толькі катарынка мяне яшчэ цешыць, таму граю на ёй цэлымі днямі.

Такім чынам, з-за Іркі я зусім страціў давер да палякаў, што вельмі востра адчулі вучыцелькі. Да Марыі Іванаўны цяпер звяртаюся не інакш як: “Буржуйская свіння!” Няхай ведаюць цвёрды характар савецкага афіцэра. Задумваўся нават над тым, каб пачаць іх у азадак пхаць і па пысах плявухаць. Вельмі не люблю я буржуазію і рэакцыяністаў. Але мяне моцна цешыць тая акалічнасць, што – як заўважыў – голадна вучыцелькам жывецца. Пенсій сваіх не атрымліваюць, таму і грошай не маюць. Марыя Іванаўна, малодшая і смялейшая, кожны тыдзень носіць прадаваць на рынак розныя хатнія рэчы і рэшткі апраткі. Але як усё прададуць, дык, напэўна, паздыхаюць з голаду! Вельмі гэта прыемна есці каўбасы з булкамі і глядзець, як буржуазія галадае.

Але найважнейшая рэч здарылася ўчора, гэта значыць, 14 чэрвеня. Той радасны дзень застанецца ў маёй памяці назаўсёды. Менавіта ўчора пачалі ўпарадкоўваць горад і ачышчаць яго ад буржуазіі. Я гэта ўжо зранку заўважыў, бо троху ў тых справах разбіраюся. Вось заўважыў я, што з некалькіх пунктаў гораду едуць пустыя грузавікі, а ў іх – канваіры. З самай раніцы планава заехалі ў патрэбныя раёны і пачалі ліквідацыйную працу, уладкоўваюць у аўтамабілі буржуазію згодна з загатаванымі спісамі.

Вельмі забаўна было назіраць за гэтым. Нават у тэатры я не смяяўся так, як цяпер. Буржуйкі плачуць, цягнуць дзяцей і манаткі. Буржуі чамаданы і мяхі ў кузавы ўкладаюць. Але ім дазваляюць – і то не ўсім – узяць толькі шэсць рэчаў. А нашы арлы з НКВД з’яўляюцца то тут, то там, работу спраўджваюць і кіруюць ёю. Потым грузавікі, наладаваныя буржуйскім мясам, едуць на вакзал. А там ужо чакаюць эшалоны для прыняцця дарагіх гасцей. Будзе кім рускую зямлю ўгноіць.

Я нават у горад пайшоў, каб памілавацца з таго, як спраўна сацыялістычныя ўлады ліквідуюць рэакцыйныя элементы. І пераканаўся, што ачышчаюць горад вельмі грунтоўна. Аўтамабілі так і матаюцца на вакзал і назад. А ў аўтамабілях розныя капіталісты сядзяць. Кабеты і дзеці плачуць і крычаць нешта тым, хто яшчэ засталіся. З аднаго аўтамабіля нейкі подлы рэакцыяніст крыкнуў: “Няхай жыве Польшча!” Пашкадаваў я, што не маю з сабой пісталета, каб куляй яму буржуйскую пашчу затыркнуць. Толькі гукнуў у адказ: “Польшча ўжо згінэла, і вы таксама хутка паздыхаеце!”

Палякаў мала на вуліцах заўважыў. Пуста неяк зрабілася. Але нашых хлопцаў поўна паўсюль. Смяюцца і ажно за бакі хапаюцца, назіраючы гэтую ліквідацыю злачынных элементаў. Як убачаць аўтамабіль з буржуямі, дык свішчуць. Карацей, забаўляюцца з задавальненнем.

Вярнуўся я дадому. Бачу: у калідоры стаяць падрыхтаваныя ў дарогу рэчы. Гэта ўжо вучыцелькі да прыбыцця транспарту падрыхтаваліся, каб потым у спешцы рэчы не хапаць. Убачыў я Марыю Іванаўну і кажу ёй:

– Ясна пані, як бачу, некуды ў дарогу выпраўляецца… Пэўна ў Лондан… Але і там вас Гітлер бомбамі намацае!

Яна нічога на гэта не адказала. Тады я дадаў:

– Як выедзеце, дык я не дужа плакаць па вас буду. Нават марша вам на дарогу сыграю.

Пайшоў я ў свой пакой. Катарынку на балкон вынес і чакаю. А як убачу машыну, наладаваную палякамі, дык адразу ім рукой машу і марша граю. Вельмі весела такім вось чынам час праводзіў.

Цікава мне, чаму вучыцелек не забіраюць? Бо казалі ж мне хлопцы, што нашы ўлады грунтоўна ад буржуазіі горад ачышчаюць. Першымі вывезлі тутэйшых камуністаў, бо вядома, што яны альбо трацкісты, альбо круцялі, якія падмазваюцца пад шляхетную назву камуністаў. Мы гэта добра ведаем! Потым забралі рабочых актывістаў, каб антыдзяржаўнага вэрхалу альбо забастовак не ўчынілі… Але я ўпэўнены, што і пра вучыцелек не забудуцца. Пачакаю яшчэ, а потым пайду ў НКВД і нагадаю ўладам аб гэтых рэакцыйных гадзюках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x