Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак тым разам Ліпа не заляцеў. Хаця і вельмі позна, але вярнуўся дадому. Ідучы, нейкую польскую песеньку спяваў. Я як мага хутчэй святло згасіў і прыкінуўся, быццам сплю. Хваляваўся, што ён можа да мяне зайсці. Вельмі небяспечны чалавек.

У жніўні 1940 года.

Вільнюс.

Ура! ура! ура! Я зноў у Вільнюсе.

Дагэтуль зусім не меў часу на пісанне. Але зараз распавяду каротка, што важнага з пачатку мая гэтага года здарылася.

Магутным ударам нашага жалезнага, чырвонага кулака разграмілі мы літоўскіх фашысцкіх міністраў і капіталістаў. А сам іх прэзідэнт некуды ўцёк. Але для таго і існуюць нашы арлы з НКВД, каб яго адшукаць і назаўсёды абясшкодзіць. Што праўда, вялікіх боек не было. І – здаецца мне – увогуле без таго абышлося, бо іх напалохаў ультыматум, выстаўлены нашым урадам крыважэрным паслугачам англа-амерыканскага капіталізму і ўся іх дзяржава рассыпалася, як старая бочка, з якой зваліліся абручы.

Так, вялікая і магутная наша маць РАСІЯ і ніхто нідзе ёй супраціўляцца не здолее!… Такім чынам, патроху прыкончым усіх буржуяў і капіталы іх сабе пазабіраем. Цудоўна!

Я, напрыклад, чаму б не мог быць значным капіталістам? Чаго мне для гэтага не хапае? Толькі шмат грошай. А як грошай цапну, дык таксама здолею штодзень есці каўбасы ў вялікіх колькасцях, купіць яшчэ з тры гадзіннікі і некалькі пар ботаў з халявамі. Ну і веласіпед, а таксама патэфон. І – натуральна – заўсёды бы жыў у асобным пакоі, каб у мяне хто-небудзь што-небудзь не скраў. Так, цудоўна ўсё складаецца і прадказваецца на будучыню. Калі так далей пойдзе, дык можа і я сацыялістычным спосабам да вялікіх капіталаў даслужуся.

А з тымі літоўцамі, дык вялікая неспадзяванка для мяне атрымалася. Доўга чытаў у газетах і слухаў па радыё аб нашай вялікай, нязломнай, вечнай савецка-літоўскай дружбе. А тым часам аказалася, што яны рэакцыйную работу праводзілі і загранічным капіталістам выслугоўваліся. Да такой ступені нават, гіены, разбэсціліся, што выкралі нашага радавога і ў падполлі яго мучылі, каб ім усе таямніцы Галоўнага Камандавання і Палітбюра даклаў. Але той усё стрываў і ніяк не здрадзіў. Здолеў нават падмануць іх пільнасць і ўцёк. Цяпер за тое злачынства ўсе літоўцы будуць цяжка адказваць і – натуральна – яны паказалі, што не ў стане мець уласнай дзяржавы і мусяць быць далучаны да Савецкага Саюзу… Зрэшты, гэта нават не пакаранне, але наймагутная абарона. Нават самі літоўцы малілі аб гэтым. Так, дабрыня нашага БАЦЬКІ Сталіна не ведае граніц. Іншы б разгнявіўся на ўвесь народ літоўскі і назаўсёды парваў бы з ім стасункі. А ЁН нават зрабіў ласку прыняць іх да сям’і шчаслівых савецкіх народаў.

Жыву я зноў у вучыцелек. Хаця яны зацвярдзелыя буржуйкі, але я лічу за лепшае жыць у іх, чым дзе ў іншым месцы, бо ўпэўнены, што не абкрадуць. А цяпер, калі ўласны чамадан маю і шмат каштоўных рэчаў, мушу быць вельмі асцярожны. Пасля таго ўрока, што дала мне Настка, ні да кога цяпер больш даверу не маю.

Вучыцелькі, як бачна, не дужа ўзрадаваліся, што я вярнуўся. Але нічога мне аб тым не сказалі. Зрэшты размаўляў я толькі з Марыяй Іванаўнай і то толькі тады, калі ёсць вялікая патрэба.

Найперш я загадаў выкінуць з майго пакоя абраз той дамы з каронай, бо зноў яго на ранейшым месцы павесілі. Замест яго я партрэт нашага БАЦЬКІ змясціў. Запаліў перад ім лампаду і пачаў вельмі гучна Інтэрнацыянал спяваць. Няхай чуюць, фашысцкія гадзіны, і дрыжаць ад страху!

Праз некалькі дзён мне ўдалося знайсці ў ілюстраваным штогодніку партрэт Гітлера, змешчаны на цэлую старонку. Я гэтаму моцна ўзрадаваўся, і хаця штогоднік быў не мой, выдраў з яго тую старонку. Потым, дома, на кардонку наклеіў і вялікімі літарамі знізу вось такі надпіс зрабіў: “АДОЛЬФ ГІТЛЕР – НАЙВЯЛІКШЫ СЯБРА ПРАВАДЫРА РАСІІ, І.В. СТАЛІНА”. Павесіў я партрэт Гітлера насупраць партрэта Сталіна. Няхай вісяць сабе так, любімыя правадыры, і цешацца сабою… Сталін глядзіць на Гітлера і, здаецца мне, гаворыць:

“Як там, любы таварыш, б’еш буржуазію?”

“Яшчэ як, сябра найдаражэйшы, – кажа Гітлер. – Як толькі жыдоў і палякаў прыкончу, дык адразу да англікаў дабяруся!”

“Лупцуй іх, лупцуй, Адольфік! – кажа Сталін.– Калі сам не здолееш, дык я табе дапамагу!”

Вельмі гэта хораша атрымалася: “кругом” сацялістычна.

А ўчора я атрымаў пісьмо ад брата. Ён піша:

“3 чэрвеня 1940 года.

Горад Масква.

Дарагі брат Мішка!

Адразу паведамляю табе, што я апынуўся пераведзеным на пастаянна ў Маскву, дзе буду працаваць на мэблевай фабрыцы. Усё папярэдняе кіраўніцтва фабрыкі выкінулі і даслалі туды, дзе падобнаму кіраўніцтву быць і належыць. Аказалася, што яны арганізавалі вялікі сабатаж і нішчылі прадукцыю а таксама станкі. Самі прызналіся на паседжанні ў судзе, што за такую здрадніцкую работу бралі грошы ад люксембургскіх імперыялістаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x