Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: VivaFutura, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На эстраду пачалі выходзіць розныя прамоўцы і аб нашым вялікім Савецкім саюзе і ягоным правадыры Сталіне прыгожа гаварыць. Быў таксама аркестр які часта Інтэрнацыянал граў.

Адзін прамоўца вельмі доўга і складна абмалёўваў сучасную сітуацыю ў свеце. Растлумачыў належным чынам подлую, захопніцкую палітыку англійскіх імперыялістаў… тых падпальшчыкаў вайны і эксплуататараў сотняў мільёнаў людзей у калоніях. Удакладніў, што англічане ёсць і адвеку былі паразітамі свету. Паведаміў, што яны на сваім востраве нават збожжа не хочуць сеяць, толькі прывозяць з калоніі, бо не хочуць чэсна працаваць. А адзіны іхні занятак – гэта здзек з рабочых, паляванне на лісаў, піццё ў барах і арганізацыя грашовых біржаў. Акрамя таго няспынна развязваюць войны, каб на гэтым зарабіць. Скончыў ён сваю прамову так: “Ёсць у англійскім дзяржаўным гімне словы, што ніколі англічанін не будзе нявольнікам; што заўсёды будзе над іншымі народамі і што яны заўсёды будуць яму служыць і яго баяцца. Але ўсё гэта хутка скончыцца. Справа вялікага рускага народу – гэта кампенсаваць чалавецтву за тыя крыўды, якія яму на працягу сатгоддзяў прычыніла Англія. За гэта яе мусіць напаткаць цяжкое і справядлівае пакаранне. Бо гэты нарыў мусіць быць выпалены з цела чалавецтва назаўсёды і без следу, каб болей не вынішчаў яго і не атручваў!”

Прамова тая нам усім спадабалася найбольш, і мы доўга крычалі: брава! і апладзіравалі прамоўцы.

Незадоўга да заканчэння мітынгу выйшаў на эстраду палітрук і вельмі ўзрушана распавядаў нам аб правах і абавязках савецкіх грамадзянаў. Доўга параўноўваў іх з правамі грамадзянаў капіталістычных краінаў. І зразумелі мы, што там існуюць не правы грамадзянаў, а суцэльнае бяспраўе, тэрор і гвалт. Толькі мы, шчаслівыя грамадзяне Савецкага Саюзу, цешымся свабодай, аб якой нават паняцця не маюць грамадзяне буржуазных краін. У пэўны момант палітрук звярнуўся да залы і спытаў:

– Хто мне скажа: які абавязак добрага салдата Чырвонай Арміі?

З залы нехта гучна адказаў:

– Біць ворагаў Савецкай Расіі кожную гадзіну і ў кожным месцы!

– Правільна! – пацвердзіў ягоныя словы палітрук.

Раздаліся воплескі і бравы.

– А хто мне скажа: які абавязак добрага камуніста ці камсамольца?

– Быць верным таварышу Сталіну, а таксама партыі і паслухмяна выконваць іх загады! – крыкнуў з глыбіні залы нехта ў цывільным.

– Слушна! – пацвердзіў палітрук.

Зноў раздаліся воплескі і бравы.

– А хто мне скажа, – прамаўляў далей палітрук,– які галоўны абавязак чэснай савецкай жанчыны?

У зале разважалі, бо такое не проста адгадаць альбо зразумець. Да ўсяго абавязкаў тых нямала. А тут трэба каротка адказаць і такім чынам, каб у турму ці лагер не трапіць. Але пасля доўгага маўчання ўсёй залы палітрук адказаў сам:

– Найважнейшым абавязкам чэснай савецкай жанчыны з’яўляецца выхаванне сваіх дзяцей вернымі сынамі Савецкага Саюзу і яго вялікага правадыра Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна.

Увесь зал выбухнуў ад апладысментаў, якія працягваліся вельмі доўга. Потым прамоўца спытаў:

– А які абавязак чэснага мужчыны?

І на гэты раз усе маўчалі. Рэч ясная: кожны чалавек хоча жыць і да таго на волі, а не ў лагеры. Раптам адазваўся Ліпа, які стаяў каля мяне:

– Добра зашпіляць прарэху.

Я спалохаўся. У зале маўчанне. А Ліпа ікае і пытаецца ў нейкага лейтэнанта:

– Слушна я яму адказаў?… Так?…

На шчасце, не ўсе яго чулі і не ўсе зразумелі, што ён сказаў. Бо такое можна было б і за контррэвалюцыйныя кпіны палічыць. Нават адразу нейкі капітан НКВД ім зацікавіўся і спытаўся у мяне:

– Хто гэта такі?

– П’яны рабочы-чыгуначнік, – адказаў я. – Усцешыўся ад свята і вольнасці, таму ўпіўся і штосьці там мармыча.

Пачаў я ад Ліпы адсоўвацца, каб мяне не западозрылі, быццам знаёмы з ім. Ці ж можна ведаць, хто яго словы чуў і як іх зразумеў? На шчасце, прамоўца зноў забраў голас і сам гэтую справу прасвятліў:

– Чэсны савецкі мужчына мусіць быць заўсёды гатовым (у гэтым месцы Ліпа пэўна штосьці вельмі паскуднага дадаў, бо ўсе пачалі ад яго адсоўвацца) аддаць сваё жыццё і працу на карысць Савецкага Саюза!

Увесь зал доўга апладзіраваў палітруку. Я таксама з усіх сіл у далоні пляскаў. А адначасна з гэтым бочкам, бочкам, да выйсця кіраваў, каб як мага хутчэй далей ад Ліпы апынуцца.

Я вельмі шкадую, што ў Ліпы кватарую. Здавалася б, што ён павінен быць прыстойным чалавекам і добрасумленным рабочым. Але ён, як бачна, зусім дурны. Упэўнены я, што нядоўга ён тут застанецца і што сашлюць яго на перавыхаванне туды, дзе для падобных элементаў месца падрыхтавана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»

Обсуждение, отзывы о книге «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x