— Бацька, родны, даруй!..
— Бог даруе, — усклаў яму руку на галаву новы
Кіраўнік Дзяржавы — і ў вокнах рэзідэнцыі пацямнела.
— Ты мяне са школьных падручнікаў выкінеш, Ар тур? — уперыўся ў цемнату і з партыйнай прынцыповас цю, але без асаблівай надзеі спытаў Леў Міронавіч.
— Выкіну, — паабяцаў Артур і паклаў руку на сэрца. — Нават пылу ад вас не застанецца.
— Ён цяпер Кіраўнік, а я цяпер хто? — капрызна спы талася Клаўдзія Львоўна. — Ні ўдава, ні жонка?.. Мне што рабіць, у вёску ехаць?
Леў Міронавіч з тугой паглядзеў на генерала СБ новага КДБ.
— Скажы ты мне па дружбе, генерал: дачка яна мая, ці ваша агентка?
— Агентка, —па дружбе махнуў рукой генерал, які стаў генералам за тое, што некалі зліквідаваў Льва Міронавіча ў аўтакатастрофе, і таму адносіўся да яго не кепска. — Але і дачка таксама, адно другому не замінае… — Тут генерал трохі падумаў і ўдакладніў: — Да анігіляцыі…
— Тады ў вёску, Клаванька, — абняў дачкуагентку Леў Міронавіч. — Грады праполем, карову падоім, я табе байку пра Ката ў мяшку раскажу… Не будзем замінаць Кіраўніку Дзяржавы мышэй лавіць.
«Указ нумар раз! — пачулі яны, выходзячы з банкет най залы, дзе Артур застаўся адразу дыктаваць, а Стась Цянькоўскі адразу запісваць. — Прычынай сацыяльна- палітычнай напружанасці ў грамадстве з’яўляецца неразвіты хвасцец, які несправядліва называюць атавізмам папярэдняй сістэмы. Міністэрствам культуры, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя не- адкладна прыняць меры для таго, каб развіць у гра- мадзян хвастцы да хвастоў сярэдняй даўжыні і ся- рэдняй пушыстасці…»
— А міністэрства культуры тут прычым? — азірнулася Клаўдзія Львоўна, але Леў Міронавіч не даў ёй спы ніцца, пабацькоўску мякка і пацэкоўску настойліва падпіхнуўшы ў хвасцец, з якога згодна з Указам нумар раз пачынаў ужо паціху вытыркацца хвосцік.
Ахоўнікі на выхадзе, пакручваючы хвастамі, Льву Міронавічу казырнулі.
— Усё служыш? — спытаў Леў Міронавіч аднаго з іх, які быў не толькі з хвастом, але нібыта і з рожкамі.
— Служу! — віхлянуў азадкам і паблазенску выцяг нуўся ў струнку ахоўнік. — Як вам да апошняга — так і ўсім да апошняга!
— Ну, служы, — развітаўся з ім Леў Міронавіч. — За генералам прыглядай, расслабляецца…
На двары было цёпла, ціха і хораша. Тое, што выраблялася ў рэзідэнцыі, прыродзе не замінала.
— Мяў!.. Мяў!.. Мяяў!.. — пранізліва разнеслася над рэзідэнцыяй, і, задраўшы галовы, яны ўбачылі, як два каты раздзіраюць Сцяг Дзяржавы і вешаюць замест яго шэры мяшок, у якім Клаўдзія Львоўна ўсцягнула Арту ра на вяршыню ўлады.
— Мяшок — гэта ідэя… — паморшчыўся ад кацінага крыку Леў Міронавіч. — З мяшка і сімвал, і карысць, народ зразумее…
Клаўдзія Львоўна паклала яму галаву на плячо, пагладзілася, як кошка, і спытала:
— А праўда, тата, каты на філосафаў падобныя?..
Леў Міронавіч глыбінна задумаўся, паўспамінаў пра нешта і пацепнуў вольным плячом.
— Не ведаю, Клаванька… Круціўся каля мяне адзін філосаф, але ці быў ён на ката падобны — не помню… А болей пры мне філосафаў не было.
Сцямнелыя вокны рэзідэнцыі раптам запаліліся, рас чыніліся — і з іх сторч галавою пачалі вылятаць людзі: хто на газон, хто на бетон, хто на прыступкі…
— Забіваюць!.. — сцялася Клаўдзія Львоўна.
— Ды нікога не забіваюць, — супакоіў яе Леў Міронавіч. — Змена кадраў.
«Бабах!» — з’явіўся ў адным з вокнаў генерал з піс талетам, і па ягоным стрэлесігнале расквітнеў над ста ліцай Дзяржавы святочны салют. Рознакаляровыя агні ўспыхвалі і гаслі, успыхвалі і гаслі, пакідаючы па сабе плывучы дым…
— А ўсё ж прыгожа… — муркнула на бацькавым пля чы Клаўдзія Львоўна, утаропіўшы ў неба вочы, у якіх слязінкамі бліскалі зялёныя і жоўтыя, ружовыя і бла кітныя, чырвоныя і белыя агеньчыкі… І нехта з купкі народу, які тоўкся без толку праз дарогу ад рэзідэнцыі, недаўменна паціраючы хвастцы і лыпаючы на шэры мя шок, што лунаў у агністых нябёсах, суцяшальна сказаў нібыта самому сабе:
«Э, такой бяды… Д зірку ў портках ззаду прарэ заць — і можна жыць. А дух выпускаць дык нават лац вей будзе…»
Красавік, кастрычнік 2000 г., Вуасары.
Сёння дзень серада.
Заўтра, ці ўчора быў чацвер — і ў чацвер мяне забілі. Таму мне ўсё адно, ці буд зе чацвер заўтра, ці быў ён учора. Тут ад зін нейкі д зень, назва яко га мне пакуль не адкрылася, але я адчуваю, што ён блізкі да раўнавагі, да таго, што гэтым словам паз начаецца, таму па зямной памяці я называю гэты д зень серадою.
Читать дальше