Астатнія пра сябе таксама мала, не болей, чым ты, ве даюць… Вунь паспрабуй разабрацца, чаму ён падышоў, зрабіў выгляд, нібы просіць прыпаліць, і стрэліў? Я не сустракаўся з ім раней, першы і апошні раз бачыў, — дык за што?.. Тым больш, што было гэта не дзесьці там, дзе страляніна звыклая, не ў Грозным або Багдадзе, а ў Маль ме, на самым поўдні ціхай Швецыі.
Як я апынуўся на самым поўдні ціхай Швецыі?.. Проста. З Менску на самалёце — да Піцера, з Піцера — аўтобусам да Хельсінкі, пасля — на пароме да Стакголь ма, а стуль — цягніком да Мальма.
У Еўропе ўсё недалёка.
На пароме сеў у рулетку ў казіно згуляць, меў лішніх трыццаць еўра, дваццаць з якіх прайграў адразу, пало ву паставіўшы на 17 і палову на 21, я першым разам заўсёды стаўлю на 17 і на 21; гэта было на шостай палу бе і я вырашыў, што шостая — нешанцовая, падняўся на сёмую, дзе зноў паставіў напалам на 17 і на 21, прайграў астатнюю дзесятку і мог спакойна пайсці спаць, але не пайшоў, падняў кейс над сталом, у мяне кейс быў, які выглядаў багата: скураны такі з бліскучымі, пад золата, замкамі, ніяк не падумаеш, што ў ім брытва ды транты, і я, паставіўшы кейс на край стала, шчоўкнуў адным зам ком і сказаў круп’е: «Мне фішак на сто тысяч».
Гэта было не па правілах, на стол, калі фішкі купляюць, грошы кладуць, а не кейсы ставяць, але я разлічваў, што названая сума павінна ўразіць — і яна ўразіла. Круп’е, ра баваты швед у малінавай камізэльцы, перапытаў: «На сто тысяч крон?..» — а я зноў шчоўкнуў замком: «Еўра…» — і швед увесь стаў малінавым, як ягоная камізэлька, на ват рабінне на твары не праглядвалася, ён прадыхнуў і сказаў: «У нас і стаўкі, і выйгрыш абмежаваныя».
Я спытаў: «А пройгрыш?..»
Такіх пытанняў ніколі, колькі плаваў швед і круціў рулетку на пароме, ніхто яму, вядома ж, не задаваў; да гэткіх незразумелых, неспасцігальных пытанняў шведы, як і фіны з нарвежцамі, і немцы, і ўсе яны, заходнія, ніяк не падрыхтаваныя, бо наскрозь інструкцыямі прапісаныя, ва ўсім законапаслухмяныя; але логіка ёсць логіка, яе яшчэ старажытныя грэкі прыдумалі, і логіка падказвала шведу, продкі якога вікінгамі былі і да Грэцыі даходзілі, што пройгрыш абмежаваным быць не можа, з чаго лагічна вынікала, што і выйгрыш нельга абмежаваць, і круп’е, заблытаўшыся, мусібыць, у нелагічнай логіцы, адказаў бездапаможна: «Не ведаю…»
Я спытаў: «А хто ведае?..» — і круп’е паклікаў яшчэ аднаго шведа, Арвіда, здаровага такога і зусім не рабо га, упраўляючага казіно, які, паслухаўшы круп’е і гала вой паківаўшы, паказаў мне інструкцыю, нешта накшталт правілаў гульні ў казіно «Танга», як тое казіно называла ся, побач з якім быў бар «Танга» і музычны салон «Тан га», і ў тых правілах пафінску, пашведску і паангельску было напісана, што найвысокая разавая стаўка ў казіно
«Танга» — пяцьдзесят еўра. «А, значыць, максімальны вы йгрыш… — Арвід для таго, каб усё зразумела стала на ват такому тупому, як я, узяў у круп’е калькулятар… —
50 памнажаем на 30…».
— Чаму на 30 ,а не на 35?
— Бо ў нашых правілах напісана на 30, а не на 35, таму маем 1500, а не 1750…
І Арвід, нібы прабачаючыся, развёў рукамі: маўляў, калі ўсё напісана, дык пра што казаць?..
«Я не збіраюся выйграваць», — сказаў я Арвіду, які хоць і паслухаў круп’е, і галавой паківаў на пачутае, але так нічога і не ўцяміў, і яшчэ раз я паспрабаваў растал каваць яму, што ў казіно на шостай палубе, не ведаю, чыё там яно і як называецца, прайграў ужо частку гро шай, ды там мне не надта глянулася, таму я тут, у казіно «Танга», хачу прайграць астатнія сто тысяч… На гэта Арвід адказаў, што казіно на шостай палубе называец ца «Халінг», як аднайменны нарвежскі народны танец. Я спытаў: «Чаму нарвежскі народны танец, а не фінскі альбо шведскі, калі паром ходзіць паміж Хельсінкі і Стакгольмам?..» — на што Арвід, не маючы дакладна га адказу, змог прапанаваць толькі сумнеўную версію: нарвежцы зараз ва ўсёй Скандынавіі найбагатыя, дык, можа, таму… Але належыць казіно «Халінг», як і казіно «Танга», як і ўвесь паром, аднаму ўладальніку, кампаніі «Вікінг», і ён, Арвід, у казіно «Халінг», як і ў казіно «Танга», таксама за ўпраўляючага, і там побач бар «Халінг» і музычны салон «Халінг», і ўсё там гэткае самае, як і тут, толькі назвы розныя, таму ён не зусім разумее, чаму мне там не спадабалася?..
«Добра, — згадзіўся я, шчоўкнуўшы замком кейса. — Пайшлі туды».
«Там выйгрыш таксама абмежаваны», — пасунуўшыся за мной да сходаў, сумеўся Арвід замест таго, каб запа трабаваць тое, што даўно ўжо запатрабавалі б у любым з нашых казіно: адчыні, фраер, кейс і пакажы грошы. У іх, у шведаў, як і ў фінаў з немцамі, і ва ўсіх іх, заходніх, інструкцыямі прапісаных, законапаслухмяных, завядзён ка такая: калі нехта кажа, што мае сто тысяч, дык ніякага сумневу не можа быць у тым, што яны ў яго ёсць, — вось у чым фокус. Ведаючы гэта, я і забаўляўся, каб скрозь усю ноч ад Хельсінкі да Стакгольма не сумна плыць было. Каюта мая была на другой палубе, самая танная, каля дзізеляў і ўсёй паромнай механікі — там нармаль наму чалавеку ноч не вытрываць. Білеты ў такія каюты іншым разам нават задарма даюць, абы ты паплыў — і грошы ці ў барах прапіў, ці ў казіно прайграў, ці ў кра мах на пароме пакінуў.
Читать дальше