Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Издательство: Маладосць, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як пакахаць ружу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як пакахаць ружу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус, Анатоль Сыс і іншыя.

Як пакахаць ружу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як пакахаць ружу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звер не пазнаў свайго брата,
Выклікаў смутак дзіцячы.
Лялечны воўк у сапраўдным
Брата таксама не ўбачыў.

У творах Дранько-Майсюка звычайная бытавая праява можа набываць функцыю ўмоўна-сімвалічнага, абстрактна-разумовага. I тады гэта не бытавая сітуацыя, a ўмоўна-бытавая, у некаторай ступені больш адцягненая па сэнсу, чым самая чыстая абстракцыя (напрыклад, у вершах «Дом», «Паэзія»), Але ці заўсёды бытавая рэчаіснасць, канкрэтныя прадметы прыроды здольны вытрымаць такі незвычайны для ix цяжар? У бытавых сцэнках паўсядзённага жыцця («Вось вам i снедання сцэнка...») аўтар знаходзіцца настолькі блізка да звычайнага немастацкага апісання, што адзін неасцярожны рух—i верш перастане быць праявай мастацтва, дастаткова толькі крышачку перайграць, пераступіць мяжу.

Шлях небяспечны, але адначасова плённы, калі выкліканы своеасаблівымі мастацкімі прынцыпамі, своеасаблівым светаадчуваннем і, нарэшце, мэтай. На мяжы магчымага i немагчымага, лагічнага i алагічнага (забіты Харон), паэтычнага i немастацкага — верш у Дранько-Майсюка вытрыманы поўнасцю, без дадатковай страховачнай думкі, без дадатковых герояў i вобразаў. Гэтае пачуццё меры, гармоніі сведчыць пра сапраўдныя мастацкія вартасці «Вандроўніка».

Што ж дазваляе аўтару не пераступаць мяжу, пазбягаючы залішняй пафаснасці, адначасова не зрывацца на паэзію прамога сведчання?

У першую чаргу — гэта багатая аўтарская фантазія, элементы фантастычнага, алегарычнага, якія прысутнічаюць у самых звычайных сітуацыях вершаў. Тут i нечаканы ход усяго верша («Пазычу талеркі ў суседкі...»), i мастацкая адвольнасць ў тлумачэнні свету (Коршак»), i проста вобразна-фантастычнае дапушчэнне:

A раніцай з рэчкі піць
I ластаўку ў неба купіць
На грошык, што неяк застаўся.

Паэт па сваёй натуры — рамантык, аб чым сведчыць яшчэ назва кнігі, але рамантычнасць яго твораў нетрадыцыйная, апрадмечаная: зусім непрыкметна ствараецца таямнічасць i загадкавасць вобразаў, з'яўляецца другі, дадатковы, сэнс; верш робіцца так, што мы справядліва не верым яго знешняй прастаце i нязначнасці сітуацыі, тым самым падыходзім да іншага адчування, што стварае пачатак філасафічнасці.

Тэхніка верша не з'яўляецца галоўнай характарыстыкай паэтычнай манеры паэта, але валодае ён ёй дастаткова добра. Толькі некалькі слоў трэба паэту, каб стварыць у вершы адпаведны фон, гукавы ці зрокавы («У вершалінах дрэў густых...», «Малюнак хвалі уздымі...»), у вершы «Вандруе святло па сцяне...» холад пустога перона адчуваецца амаль фізічна, уважлівыя адносіны аўтара да сінтаксісу (двайная разарванасць сказа) у вершы «Там, за акном, у сподзе двор...» дазваляюць суняць непатрэбны тут вершаваны рытм, такая разарванасць даносіць да нас хісткасць, няўпэўненасць крокаў жанчыны:

Сарочы лямант задубеў...
Я зноў зірнуў у двор. Жанчына
Так асцярожна паміж дрэў
Ішла... там галалёд магчыма.

У кніжцы ёсць вершы, якія вызначаюць яе твар, з'яўляюцца асновай арганізацыйнай структуры зборніка. Гэта — першы i апошні вершы кнігі, найбольш набліжаныя да аўтара, а таксама вершы «Дом», «Паэзія», дзе другасная рэчаіснасць тлумачыцца праз першасную. Разам са скразнымі вобразамі i матывамі яны надаюць зборніку адчуванне ўзмоцненай скампанаванасці i закончанасці.

I, безумоўна, — добрая беларуская мова, насычаная свежымі словамі, здольнымі вытрымаць вялікую сэнсавую i эмацыянальную нагрузку. Шмат чаго аўтар дасягае менавіта дзякуючы мове, якая пры сваёй заглыбленасці ўсё ж не губляецца сама ў сабе, словы не заштурхоўваюць адно другое, кожнае аднолькава набліжана да чытача.

...Вандроўнік заўсёды ў дарозе, заўсёды ў пошуках, i таму межы зведанага пашыраюцца. Магчымасці слова пашыраюцца таксама.

ШЛЯХАМ УЯЎЛЕННЯ

Кніга Алега Мінкіна «Сурма» па арыгінальнасці, глыбіні, патэнцыялу ўздзеяння i нават з прычыны вонкавай супярэчлівасці заслугоўвае больш шырокай i працяглай гаворкі, як у рамках агляду, вузкіх i функцыянальна, i па памерах. У невялікім ша аглядзе ёсць магчымасць спыніцца толькі на асобных адметных момантах, не заўсёды галоўных i заўсёды досыць суб'ектыўна выбраных.

Было б, аднак, недаравальна такой магчымасці не выкарыстаць, таму пачнём радкамі, з якіх пачынаецца сама кніга (не фармальна, а тэматычна, структурна):

Дык пойдзем, сябра мой маўклівы,
У княства фарбы i журбы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як пакахаць ружу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як пакахаць ружу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як пакахаць ружу»

Обсуждение, отзывы о книге «Як пакахаць ружу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x