Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мой сад у снезе па калена
Азяб у золь і снегапад...
Табе не холадна, Алена?
Табе не холадна, Алена?
Табе не хочацца назад?

Гэты сад — ужо нешта іншае, чымся кавалачак зямлі, заселены дрэвамі. Гэта ўжо свет, космас паэтавай душы. І пытанне да Алены: ці не холадна ёй там?..

Але крый божа пасля ўсяго сказанага падумаць ці дапусціць, што паэзія Алеся Пісьмянкова толькі і «круціцца» ў коле, акрэсленым кругазваротам прыроды. Не і яшчэ раз — не. Натхненне знаходзіць ён і ў абсягах гісторыі, і ў пластах будзённа-побытавых... Усё падуладна яго музе. Як і належыць сапраўднай паэзіі...

А звярнуць увагу хацелася тут на адну з вызначальных творчых рысаў Алеся Пісьмянкова: выяўляць з'явы жыцця — ва ўсіх іпастасях — графічна-ярка, скандэнсавана-выразна, маляўніча і змястоўна-канкрэтна.

Дапоўнім сказанае пра паэта і «рыфмаю» — вершам-прысвячэннем:

А было такое:
Лета ў звон гуло,
Бесяддзю-ракогою
Да Сажа плыло.

Спрыту не хавалі —
Пад узмах рукі
«На сажонкі» хвалю
Бралі хлапчукі.

Сох пракос сажнёвы, —
Водар мурагоў
Аж да Магілёва
Далятаў з лугоў.

Зверху ж, у нябёсах,
Клопаты свае:
Дождж перапялёсы
Сыпануць ці не?

Колераў сем столак
Гром у пас звязаў —
Беседка вясёлак
Арэлі разгайдаў...

Сожна і мурожны,
Медна, як з вулля,
І травінкай кожнай
Цешыла зямля...

Заблукаўся ў леце
Пісьмянкова спеў
Ды і не прыкмеціў,
Як зіму сустрэў.

Бесядзь не ў бяседзе,
І, нібы ў бярлог,
Гром старым: мядзведзем
У сумёт залёг.

Ды малюнак строгі —
Не сваяк нудзе,
І марозік ногі
Лёгка ў лес вядзе.

Ранкам заінелым
Аж звініць лядок!..
Рытмы чорна-бела
Просяцца ў радок...

Не ляцяць арэлі
Чуйна спяць грамы... —
Лета акварэлі...
Графіка зімы...
23.10.2001

№ 26

Паэт Леанід Дранько-Майсюк любіць вадзіць (і вадзіць) сваю музу па цыркавым канаце, а можа, ды хутчэй, яно так і ёсць: па вастрыі ляза, што працягнута замест каната. І адначасна ён сам — у падманлівым ззянні юпітэраў — імкнецца ёй насустрач.

Але яна лёгка ўзлятае, як матылёк. А ён — ідзе. Ідзе — басанож па лязе. А яна — ляціць. Ён — рэальнасць, яна — уяўленне.

Ён не чуе парэзаў і не бачыць, як падаюць чырвоныя кроплі. Бо — не азіраецца. А яна — бачыць, бо глядзіць у той бок, адкуль ён ідзе.

Усё там, што за ім — перад ёю. Ён не ведае, а яна маўчыць.

І не скажа, што па адзін бок ляза — шчымлівае захлынанне ў сэрцы, па другі — слязлівая, варта толькі пахіснуцца — банальнасць...

Але ён ідзе. Бо насустрач яму ляціць муза...

Яна з'яўляецца ў самых розных і нечаканых абліччах і іпастасях. Як вось у гэтым фрагменце з кнігі «Паэтаграфічны раман» («Літаратура і мастацтва», 27 ліпеня 2001 г.), пазначаным нумарам 26...

Спачатку — паэзія, прамоўленая прозаю: паэт «на праспекце каля «Іспанскага кутка» чакае зусім не яе, а сябра, з якім даўно не бачыліся. Звычайнае чаканне, у самоце якога можна «думаць пра ўсё адначасна... А то і зусім ні пра што...» І тут жа — псіхалагічны штрышок, наколькі празаічна-спрэчны, настолькі і паэтычна-неаспрэчны: «Дарэчы, думаць «ні пра што» — неабходная ўмова, каб адчуваць сябе паэтам...»

І вось — «узнікла аддаленая постаць... (не-не, не сябра. — В. З.)... Гэта была дзяўчына, гімназістка.

Знаёмы з ёю, я не знаў пра яе нічога (запомнім гэта, каб неўзабаве прыгадаць. — В. З.). Пэўна ведаў хіба што адно — з усіх існых еўрапейскіх местаў найбольш ёй падабалася Прага...» І як выснова — яе прызнанне, заключанае ў двухрадкоўе, на якім, фактычна, і трымаецца «рыфмаваны жарцік», экспромт у дзве страфы: «З табой у Менску разам будзем, а ў Празе буду я адна» — юная «ўзнагарода» ўмудронаму «вопытам». Свет інтымна-асабісты для яго закрыты, пазначаны пячаткай таямніцы. Туды доступу няма. І не будзе. Бо — старонні. Ён выштурхоўваецца глыбінёю на паверхню — на хвалю лёгкай гульні... І таму — зноў проза: «Мне было няўтульна, нават колка, нібыта маю шыю абвівала шыпшынавая галіна...» Такія «абдымкі»... І яшчэ адна спроба «папетушыцпа»: «Ведай, самыя лепшыя мужчыны — паэты...» — на што гімназістка, здаецца, і брывом не павяла...

І ўсё ж гэта яшчэ пакуль што толькі светлае прадвесце. Светлае, бо: «Яна ішла, кульгаючы, проста на мяне. Абязвечаная Неферціці. Адкрыты змест беспараднасці. Надламаная жалейка. Лебедзь на лёдзе...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x