Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А якая канцэнтрацыя вобраза (тая, барадулінская, шматступеньчатая, пра што гаварылася напачатку) у двух радках пра Пушкіна:

Ён аплявуху звання камер-юнкера
Радком да дзекабрыстаў адмываў...

Сатырычна-гумарыстычны пласт кнігі — «Загоншчыкі славы» — склалі вясёлыя мініяцюры, сяброўскія пажаданні, вершаваныя гумарэскі, гнеўныя рэплікі — словам, Барадулін у сваёй стыхіі. Гэта шматаблічны, усмешлівы і насмешлівы, казытлівы і бадлівы, прыбарысты і прыпірысты свет: знаёмых — названых па імені, і знаёмых — «інкогніта», здагадайся, маўляў, сам. Тут ёсць знаходкі непаўторна-трапныя — раз і назаўсёды. Адно слова — і закончаны вобраз-характарыстыка са знакам «Зроблена Барадуліным». Вось як, скажам, дзьме ў барадулінскую сатырычную дудку слова звыклае, пастаўленае ў пэўны кантэкст, высвечанае сугуччам са словам іншым (за якім стаіць адпаведны «крык» моды і ўяўнага прэстыжу):

Іншыя жывуць шыкоўней.
Што я горш за слонку?
Цешся сам сваёй шпакоўняй —
Я хачу
Дуплёнку!
(шпачыха шпаку)

Удала зажылі — цяпер ужо сваім асобным жыццём — усмешкі-перасмешкі да спектакля купалаўскага тэатра «Ажаніцца не журыцца». Права ў іх «на самастойнасць» бясспрэчнае і пацвярджаецца хаця б вось так:

Рот чужы не агарод,
Не паставіш гэткі плот,
Каб паклёпы і абразы
Не ўшукалі пералаза!

Пасылаў паклёп паклёпку
У дубовы гай па клёпку.
Будуць бочкі з клёпак тых,
Каб мана брадзіла ў іх,
Каб была чарней за дзёгаць,
Каб па ўсіх квачамі цёгаць!

Бліскучая, непараўнальная тэхніка (просьба дараваць «патэтыку», але ж іншым спосабам захаплення не выказаць) і такая трывалая жыццёвая прадметнасць!..

Багатыя на разнастайнасць нізкі вершаў, навеяных сустрэчамі ў іншых краях. Пра барадулінскія «радкі дарог» колькі слоў было ўжо сказана. Падкрэслім жа цяпер найперш тое, дзеля чаго і разгарнулі мы кнігу «Амплітуда смеласці»: ва ўзбуйненым, набліжаным плане пабачыць самае дабраіснае і дабратворнае, самае вызначальнае і, скажам, барадулінскае ў паэзіі Рыгора Барадулін. Так, яно выразна бачнае і тут, у «замежных» паэтычных вандроўках «Амплітуды смеласці»: паэт і захапляецца пабачаным вачыма падарожніка, і паглыбляецца ў далёкія пласты гісторыі народаў, але — з неадменным «фірменным знакам»: палёт паэтычнай фантазіі заўсёды знаходзіць трываласць зямнога грунту. І ў лучнасці з імі. — сур'ёзная ўсмешка, назавём гэта так. Вось яна, гэтая еднасць — у вершы «Сем адказаў рэха» (з балгарскага цыкла «Восень на Віташы»):

Ветрана і скварна —
Варна!
Туманам атарна —
Варна!
Радасці ўладарна —
Варна!
Шчырасці другарна —
Варна!
Лозам вінадарна —
Варна!
Закаханым парна —
Варна!
Позірку бясхмарна —
Варна!
І наогул —
хораша! —

так і не знайшлося месца, каб «перапыніць» верш! Ды і дзе ты яго, гэтае рэха, перапыніш, зловіш на паўдарозе, пакуль яно само не ўпадзе на дол — і рассыплецца іскрамі хараства, падгалоскамі-перазвонамі: хо-ра-ша!..

Такая яна, амплітуда кнігі Рыгора Барадуліна — ад шчырай, пранікнёнай лірыкі да сатыры гнеўнай, з'едлівай. «Амплітуда смеласці» — гэта і амплітуда пошуку, і амплітуда грамадзянскай зацікаўленасці жыццём, яго клопатамі, праблемамі. «Амплітуда смеласці» ў паэта падмацавана добрай, устойлівай надзейнасцю крыла. «Амплітуда смеласці» — своеасаблівы паэтычны аўтапартрэт Рыгора Барадулін.

3. Дзве страфы — дзве пярынкі...

Паэты вырастаюць на зямлі дзе радзей, дзе гусцей. І на гэта, пэўна ж, ёсць свае прычыны. Ці яны нашыя, зямныя, ці касмічныя, боскія?.. Ніхто не рабіў спробы разгадаць гэта. Ды і наўрад ці разгадае: чаму прыкладам, Ушаччына (ды і ці толькі яна, — а Случчына, Уздзеншчына, ды й хаця б зусім «лакалы-іа» — Давыдгарадоччына...) дала цэлае суквецце выдатных талентаў?

Але несумненным застаецца адно: паэзія нараджаецца як бы нечакана і найперш, мабыць, для самога творцы, для самога паэта. Такой жа застаецца яна і для чытача — нечаканай і пастаяннай, аднойчы і назаўсёды. І будзеш стаяць у здзіўленні і думаць: адкуль што ўзялося?.. Як тая мінога з вясёлага дзіцячага — у адну страфу — вершыка:

Запыталіся ў міногі: —
Дзе твае, мінога, ногі?
Доўга думала мінога —
Не магла сказаць нічога...

От жа і ўсё проста — і гэтак хітра: паспрабуй спецыяльна, запраграмавана, прыдумаць такое. Не ўдасца. Тут патрэбна іскрынка азарэння! І яна ўспыхнула аднойчы ў свядомасці, а хутчэй у падсвядомасці паэта Рыгора Барадулін, і ён прамовіў гэтыя радкі — і, відаць жа, сам радасна здзівіўся: адкуль яна, з якіх глыбіняў ці завадзяў, выплыла тая мінога?.. І нас, чытачоў, здзівіў: от жа столькі год — дзесяткамі лічы — стаіць неадчэпна перад вачыма, у самым добрым сэнсе, вядома, задуменнае стварэнне, збянтэжанае раптоўным пытаннем: «Дзе твае, мінога, ногі?..» А д'ябал іх ведае! І вадзянік не падкажа... Вось няма і не было ніколі тых ног, а стой і думай: дзе яны?.. Думаў я з малым сынам, цяпер думаю з малым унукам... А мінога ўсё тая ж — і ўсё думае, думае з намі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x