Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы раздзел — «Карэнне аблачын» — вядзе нас шляхам паэтычнага роздуму над самымі рознымі — простымі і складанымі — праявамі жыцця, вядзе сцежкамі памяці, дарогамі сяброўскіх сустрэч.

Вось лірычны, вынашаны ў глыбінях сэрца, выпакутаваны маналог, што прамаўляецца як бы самому сабе, але звернуты перш за ўсё да іншых, тых, хто, магчыма, не спазнаў яшчэ перажытага аўтарам:

Наведвайце бацькоў,
пакуль яны жывыя,
Пакуль дымяцца коміны —
нагрэйцеся ў бацькоў.
Калі адчай вякоў
гайнёй ваўкоў завые,
Не трэба анікому ён,
сум ля сляпых слупкоў...

А цяпер — увага! — прыпынімся на хвілінку: мабыць, нават толькі дзеля гэтага аднаго варта было пабачыць «крыло амплітуды» — у палёце!.. І дзе тут утрымаешся, «аб не падказаць: глядзіце, як на «чатырох вуглах» асноўнай рыфмоўкі: жывыя — завые, бацькоў — слупкоў «кладзецца» яшчэ адно звяно — рэхам: бацькоў — вякоў, коміны — анікому ён (ды плюс яшчэ: «адчай вякоў — гайнёй ваўкоў»)... Не выпадковае «шматгалоссе» — а высвечванне слоў і думак асноватворных. Гэта тыя галоўныя зоркі, па якіх мы вызначаем сузор'е зместу...

А вось — побач са шчымлівым, па-народнаму стрыманым роздумам — публіцыстычна-трывожны, да болю напяты позірк на сённяшнія праблемы грамадзянскага кшталту:

Неперспектыўнае сяло,
Дзе густа жыта каласіла,
Дзе нема гора галасіла,
Вяселле песнямі гуло?..

Пытанне не выпадковае. Пытанне і асабіста-чалавечай, лакальнай, і агульнай, сацыяльна-гістарычнай важнасці. Былі гарачыя (а дакладней — бязглуздыя) галовы, што імкнуліся спісаць з рахунку многія тысячы вёсак з жывымі людзьмі ў катэгорыю «неперспектыўных», адміраючых. І паэт бачыць адзіна правільную выснову: «На ўсё, што будзе, што было, адкажа час без нашай спешкі...» Не ў асуджэнні жывой вёскі на «бесперспектыўнасць», а ў яе адраджэнні — шлях, які падказвае само жыццё. Шлях, адчуты таксама і сэрцам паэта.

«Хат болей, чым людзей...» Ёсць і яшчэ адзін бок з'явы, бо «дасюль у кожнай хаце яшчэ жыве вайна». Старэюць хаты, старэюць і адыходзяць людзі, ды не старэе памяць. Яна вяртае і вяртае паэта ў той трагічна-вогненны час. «Балада жаху» — усяго чатыры радкі — і жыццё, няздзейсненае, непражытае, як напамін, як заклік зрабіць усё, каб такое больш не паўтарылася:

Жвірам аслепіць адчаю вока
Просьба малых да ката: —
Не засыпай зямлёю глыбока,
А то нас не знойдзе тата...

Рыгор Барадулін стварае галерэю вёсак, людзей, лёсаў партызанскай Ушаччыны («Былая вёска Аралля», «...Мама, я паслухаю шпакоў...», «Цётча», «Партызанка»). Некаторыя з гэтых вершаў перарастаюць у вершаваныя апавяданні-партрэты («Піліп»), Вобраз музыкі Піліпа выпісаны ярка, каларытна, з дэталёвай, вартай узораў сапраўднай мастацкай прозы, увагаю:

Прасілі талакою:
Піліпе, шавяліся,
Сыграй ты нам такое,
Каб грошы завяліся!

Нібыта з ганарлівай
Залёткай чубіў спрэчку,
З суседкай гаварыў ён,
А голас слаў за рэчку:

— Цераз рэчку жэрдачка,
На тым баку сэрдачка...

Сапраўдная апавядальная гісторыя разгортваецца — з сюжэтам-лёсам. Рыса, характэрная для творчай асабістасці Рыгора Барадуліна: проза жыцця знаходзіць мастацкае выяўленне па законах высокай паэзіі: Красунь у лес ад плётак

Вёў смелы смык Піліпаў.
З гнязда не раз
Падлетак
Ягонай долі выпаў.
Нагамі чуў Еўропу,
Піліп ішоў з палону
Да маладога кропу,
Да ўшацкага булёну.

Сюжэтныя павароты-нечаканкі, дэталізацыя — усё гэта, штрых за штрыхом, распавядаюць жыццяпіс простага чалавека ў самых лепшых традыцыях (няхай не будзе гэта «абразай» у трактоўцы сённяшніх модных літкрыкуноў) рэалізму...

Трапнымі характарыстыкамі і назіраннямі пазначаны і літаратурныя вершаваныя партрэты, створаныя Рыгорам Барадуліным. Адзін пералік імёнаў, да якіх звяртаецца паэт, унушальны і выклікае цікавасць: Броўка, Панчанка, Куляшоў, Пысін, Быкаў, Караткевіч, Бураўкін, актрыса Марыя Захарэвіч... Вядома ж, не ўсе вершы, прысвечаныя гэтым і іншым дзеячам літаратуры і мастацтва, раўназначныя і па задуме, і па спосабах і глыбіні яе вырашэння. Але заўважым галоўнае: тэндэнцыю руху, «вырастання» звычайнага літаратурнага і сяброўскага экспромту-паслання з тае ці іншае прыватнай прычыны да грунтоўнага псіхалагічнага высвятлення вобраза, да аналітычнага абагульнення, зразумела, сродкамі паэзіі, а не крытыкі. Як гэта бачым, напрыклад, у адным з такіх твораў — «Чытае вершы Захарэвіч», дзе зліліся ў непарыўную мастацкую цэласнасць і штрыхі біяграфіі гераіні, і яе творчае акрэсленне, і лёс...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x