Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Глядзіць на жонку. — Ганна... Маці...
Ратунку дайце мне!.. О, браце!
Ратуй мяне! ратуйце, дзеткі!.. —
Сляза-палын балюча-едкі
На ўпалых вочах выступае...
Міхал зяхае — заціхае...
— Ой, свечку, свечку: ён канае! —
На твары след пякельнай мукі,
На грудзі палі яго рукі.
Міхал яшчэ раз здрыгануўся,
Яшчэ раз вочы расчыняе, глядзіць,
Бы штось прыпамінае...

Вось ён — у атачэнні, парных рыфмаў, ды. яшчэ так настойліва паўтораных: «выступае — заціхае — канае» (тройчы! — паперадзе), пасля зноў: «расчыняе — прыпамінае» — вось ён, тут ужо як чужы, зеўрае сваёй, адасобленай ад усіх, адзінотай, асуджаны на чаканне водгуку іншага, адсутнага для нас: «Міхал яшчэ раз здрыгануўся...» — і прымушае і нас, жывых, здрыгануцца ад гэтай сваёй смяротнай сілы...

О, колькі тоіцца яшчэ і як нечакана адкрываецца яно, тое, таемнае, скандэнсаванае ў вобразах Коласавай «Новай зямлі», калі чытаеш і перачытваеш яе...

ПОЎНАГАЛОССЕ

Больш за трыццаць летаў з вёснамі і восенямі, здаралася — і зімой, хадзіў па гэтай дарозе. Калі быў пры службе, то выпадала і двойчы: з Лысай гары да электрычкі і ад электрычкі да Лысай гары. І заўсёды з замілаваннем і добрай усмешкай чытаў: «Дзіцячы аздараўленчы цэнтар Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі». Падабалася мне гэтае: «цэнтар» — поўнагалоссе, замацаванае на шыльдзе невядомым мастаком, насуперак зацверджаным нормам арфаграфіі з гэтакім кароткім, здушаным рыканнем: «цэнтр»... Поўнагалоссе, якое маўкліва і выгодна радавала пасля галаваломнага і бесперапыннага (пэўна, заядлы «металічны» меламан быў у кіраўніках) гарлання ў суседнім дзіцячым лецішчы двух рэпрадуктараў — каб з двух бакоў узяць у аблогу, у «шлягерныя ціскі» малых слухачоў-пакутнікаў...

Так было... Ды апошнім часам тутэйшыя парадкі здорава памяняліся. Знікла музыка, і дзякаваць богу, сказаць бы... Але... але зніклі і дзеці: лецішча пуставала, ясна ж, па беднасці народнай...

А ў «чыгуначнікаў» жыццё не замірала, тыя багацейшыя, выходзіць... Нават і рамонт касметычны зрабілі, падфарбавалі ўсё... О — і шыльда новая... І чытаю... а дзе ж маё ўлюблёнае — «цэнтар»? Ёсць, ды ўжо не тое самае, ужо: «центр» — усё правільна, бо па-руску. І «чыгунка» знікла — ёмкае слова, у якім і памяць яшчэ жыла — гукавая — пра чухканне паравоза з гонкімі гудкамі. З'явілася: «железная дорога»...

Засаромілася «беларуская чыгунка» свайго слова?.. Як бывае з тымі, для каго родная мова з'яўляецца моваю звычайных — будзённых і штодзённых зносін: апынуўшыся ў больш-менш людным асяроддзі (у транспарце, у краме...) раптам пачынаюць яны, калі іх двое, ужо не размаўляць, а ледзь не перашэптвацца між сабою, прыглушваць, прыніжаць голас, як баючыся роднага слова, прыглушваючы і прыніжаючы тым самым сваю беларускасць, сваю нацыянальную годнасць... А тыя, што ў «асяроддзі» — таксама ж беларусы! — пачынаюць са здіўленнем альбо з паблажлівай усмешкай пазіраць на «шаптуноў»... А які-небудзь гладкі адстаўнік незадаволена, але з веданнем справы яшчэ і буркне суседу: «националисты...», ці як пароль для наступу: «бэнээф...».

А калі б не гэтак, а калі б у сумоўі з тымі двума загаманіў увесь гэты аўтобус ці гэтая чарга, загаманіла вуліца, школа, універсітэт, горад... І ўсе па-беларуску, і ўсе з годнасцю... Па-гаспадарску, а не з тым прыніжэннем, што мова беларуская не вартая і не здольная «ахапіць» і «данесці» ўсю «веліч дум», народжаных у галовах некаторых «захлеўных» філосафаў... Не з пагардлівым, грэблівым прамаўленнем «на мове» асобных фраз, каб штосьці прынізіць, з кагосьці пакпіць (а праўду кажучы, слова нашае ох і вострае ў гэтым сэнсе!..), а з дзяржаўнай мудрасцю і ўсведамленнем сказанага калісьці вялікім паэтам, нашым земляком Адамам Міцкевічам у лекцыі студэнтам Калеж дэ Франс, што мова беларуская надзвычай гарманічная, багатая і мілагучная, з самымі старажытнымі славянскімі каранямі...

Калі ж, калі загаворым мы, беларусы, па-беларуску — паўсюдна і на поўны голас? Калі наступіць яно, беларускае поўнагалоссе?..

А-ВА-ВА!..

Па вузенькай сцяжынцы, парослай траўкай-мураўкай з латкамі дзятліны, маладзенькая мама — самой не больш як дваццаць — вядзе хлапчука гадоў гэтак каля аднаго з хвосцікам. Хвосцік той якраз і дае сынку права зыбацца на непаслухмяных ножках, улукаткі прасоўваючыся то наперад, то назад і выказваць сваё захапленне гэтым пераадоленнем прасторы словамі, сэнс якіх можна перадаць прыкладна так: «А-ва-ва!..»

Тым часам з-за плоту, абложанага крапівой і розным іншым чартапалохам, высоўваецца галава з добрай усмешкай сівога дзядка і пахвалой: «От жа малайчына! Так спраўна ідзе!» На што хлапчук, ні то дзякуючы, ні то запэўніваючы, што гэта для яго самыя што ні ёсць дробязі, яшчэ гучней прамаўляе: «А-ва-ва!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.