Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў адным я пэўны цяпер: калі завіс на павуцінцы чарвячок які-небудзь (а то і сам павучок), то будзе ў яго вялікае перасяленне, далёкае падарожжа. І чакаецца вецер. А з ветрам і хмаркі з'явяцца. А там — дожджык нахопіцца... Словам, перамены надвор'я чакаю. Так мой жывы барометр прагназуе...

ДЗЕ ЯШЧЭ ЗНОЙДЗЕШ...

Вось яна — наша абсмяяная зласліўцамі, занядбаная, наша родная, наша беларуская мова, — дзе яшчэ знойдзеш такое (хіба ў англійскай? — дзе, бывае, на тузін паняццяў — адно-адзінае слова...): «Прабегшы некалькі хат, Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак Юркі Труса, з надворку заламаў у вулачку і пасучыў да калодзежа...» Дзе знойдзеш такое, паўторым, багацце?..

А Якуб Колас — знайшоў: «прабегшы — звярнуў — шуснуў — забег — заламаў — пасучыў», як быццам, не толькі, каб намаляваць стан і спосабы «перамяшчэння ў прасторы» крыху «хлесянуўшага» (!) Арцёма, што ўцякае ад жончынага гневу (а яшчэ ж і «прывязку да мясцовасці» дададзім: «на агароды... у каноплі... разораю між капусты... у надворак... у вулачку... да калодзежа...»), дык вось «не толькі...», але, здаецца, і каб даць добрае заткала на «рупары» тых, хто трубіць аб нейкай «беднасці» беларускай мовы...

А дзядзька ж Колас, бадай, не ўвесь арсенал тут скарыстаў!..

ЯК СМЕРЦЬ, АДЗІНОКІ РАДОК...

Сімвал паэтычнай паралелі, даўні прадмет роздуму і даследчыкаў, і чытачоў «Новай зямлі» Якуба Коласа — смерць воўка ў праломе лёду на рачным стрыжані, смерць, якую з душэўнай вусцішнасцю назірае Міхал, і перадсмяротнае трызненне самога Міхала, калі ён бачыць сябе ў вобліку таго ж зняможанага звера, што апошнімі намаганнямі спрабуе вырвацца з абдымкаў чорнай, невядомай сілы, за якой стаіць небыццё:

...ён воўкам стаўся.
Бяжыць, як можа, — знаць спужаўся,
Ой. ой, — стрыжэнь! Ён — гоп туды!
Ніяк не вылезе з вады.
Капут... Міхал-воўк прападае,
Пад лёдам знік, як мыш рудая,
А ўсё вакол глядзіць здзіўлена.
І раптам нейкая заслона
Чыёюсь страшнаю рукою,
Сінь неба лучачы з зямлёю,
Усё пасуваецца бліжэй!
Міхалу робіцца цяжэй,
Ў грудзях дыханне забівае,
А ноч-заслона націскае,
І светлы круг, прамень пустыні,
Вось-вось у багне-цьме загіне... —

малюнак, бязлітасны сваёй псіхалагічнай праўдзівасцю, так нагадвае відовішча, што паўстала калісьці перад вачыма Міхала:

Яшчэ раз бедны воўк рвануўся,
На спіну раптам павярнуўся,
Завыў жалобна і каротка
І — шуг пад лёд той, як калодка!
І знікла ўсё: жыццё, змаганне
І прагавітасць палявання.
Міхал стаіць і разважае,
А потым галаву ўскідае,
Як бы ён хоча запытаць,
Хоць тут нікога не відаць:
«Ну, што ж ты скажаш, брат, на гэта?»

І вось на гэтым «Ну, што ж ты скажаш, брат, на гэта?», — на апошнім радку, якраз і хочацца запыніць, засяродзіць увагу: ёсць падставы. Быццам «прыхаваныя», але — не абы-якія... Усяго радок, хоць сцэны — і адна, і другая — даюць столькі момантаў, «спажывы» для разваг і роздуму філасофскага кшталту... Жыццё і смерць... А што там, за ёю, той чорнай заслонай, якая насоўваецца, «сінь неба лучачы з зямлёю»? І як гэта, здагадваемся, дакладна: толькі жывы чалавек свядомасцю сваёй «раз'ядноўвае», бачыць паасобку неба і зямлю, — а там, за мяжою зямнога быцця, яны зліваюцца ў адно цэлае, імя якому бясконцасць — і ў часе, і ў прасторы... І зноў жа — гэты пераход «мяжы» (пацверджаны неаднаразова тымі, хто пабываў «па той бок», у стане клінічнай смерці, а потым вярнуўся): спачатку знікае зямное святло, усё з белага, светлага, ператвараецца ў чорнае, цёмнае («светлы круг, прамень пустыні, вось-вось у багне-цьме загіне...» — гэта ўжо, сапраўды, адзін-адзінюткі, апошні, прамень у бясконцай пустыні!..), а потым загараецца святло іншае, незямное, — неадольны паток святла: ён нясе, уцягвае, як у аэрадынамічную трубу... Куды? у які свет?.. — ніхто не можа адказаць з тых, хто пабываў ТАМ... Толькі сведчаць... Пра тое, з апошнім позіркам, прашаптала калісьці і мая мама: «Грубка... грубка чорная стала...» — а грубка ззяла ад белізны...

Тагасветнымі адчуваннямі ўзрушваюць душу Каласавы радкі...

А колькі адкрываецца чалавечым думкам і пачуццям у малюнку смерці воўка, якая прага жыцця — ужо, сапраўды, не звярыная, а чалавечая сваёй трагічнай асуджанасцю... Што раптам і абрываецца тым, замоўленым намі разам з Міхалам, радком: «Ну, што ж ты скажаш, брат, на гэта?»

Абрываецца, бо і насамрэч мы нечакана «спатыкаемся» аб адзіноту радка, заўважаем, што ён, насуперак правілам паралельнай рыфмоўкі, абранай паэтам, не мае сабе «пары». І гэтай непрыкаянасцю сваёй, адчужанасцю радок гаворыць нам нашмат больш, чым, пэўна, сказаў бы словамі той, адсутны, не прамоўлены, радок. Ён гаворыць з намі маўчаннем, пустатой... Як смерць... Праўда, для Міхала пакуль што адной жывой істоты, толькі што жывой — воўка... Пра іншае ў яго яшчэ і здагадкі няма, але пытанне ўжо ёсць, яно прамоўлена, яно дыхае невядомасцю: «Ну, што ж ты скажаш, брат, на гэта?..» Адказ пабачым мы неўзабаве — у смерці Міхала. І зноў жа — пабачым яшчэ адзін, самотны, без парнай рыфмы, радок:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x