Гэтага не магло не здарыцца, і яно здарылася: паміж двух «неразлучных» у рыфме слоў «уклінілася» трэцяе.
Разарваў «дваісты саюз» наш Максім Багдановіч...
Але, між тым, было і хрэстаматыйна-класічнае:
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.
Было і «прытоенае» ў радку: «Цёплы, вечар, ціхі вецер, свежы стог...» І вось:
А к ночы свой чырвоны веер
У небе сонца разарве,
І разварушаны ім вецер
У даль памкне...
«Веер — вецер». Слова з той «салодкай парачкі» — «вецер» — перагукнулася з іншым — «веер», — і ў гэтым новым суседстве рыфма набыла новае «аблічча», засвяцілася новымі адценнямі...
Падобнае «абнаўленне» ў рыфмоўцы падшукаў рускі паэт Уладзімір Нарбут і другому слову, — праўда, не яму «асабіста», а яго «суродзічу» па корані — «вчера»:
И день грядет — и молний трепетных
Распластанные веера
На труп укажут за совдепами,
На околевшее Вчера...
А ў сваю чаргу і «веер» вырываецца з атачэння «вечар — вецер» — у Блокаўскай рыфме «веер — север». І як лёгка, перапырхнула гэтае «в» і птушачкай уселася паміж двума «е», і галасок «вікнуў»...
Дарэчы, у страфе Нарбута нельга абмінуць увагай і другую неардынарную рыфму: «трепетных» — са словам-наватворам «совдепами»...
Рыфмы такога кшталту называюцца экзатычнымі, і бываюць між іх часцей за ўсё наколькі нечаканыя, настолькі і каларытныя, яркія, акустычна багатыя і запамінальныя... Словы зусім не знаёмыя і такія далёкія-далёкія раптам збліжаюцца, як родныя. А чым уразяць яны адно аднаго — можна параўнаць:
Шаганэ ты моя, Шаганэ!
Я готов рассказать тебе поле.
Про волнистую рожь при луне... —
гэтак у Сяргея Ясеніна.
А вось як у Пімена Панчанкі:
...гарачымі вачыма
З-пад чадры іранка шугане,
Мімаволі ты прашэпчаш імя.
Чутае калісьці: — Шаганэ...
«Шаганэ — при луне», «шугане — Шаганэ...» Ну як?!.
А Багдановічавы «веер — вецер» таемным адгалоскам трывожаць і сёння, як, напрыклад, у вершы Уладзіміра Някляева:
Веерам раскінецца лістота,
Змеценая ветрам да акна... —
толькі не дабег «вецер» ці, наадварот, збег на ўзровень унутранай рыфмы, не спаткаўшыся з «веерам» наўпрост. А можа, прасіўся — ды не пусцілі?.. Але пазыўныя — гучаць!..
Іосіфу Бродскаму ж нішто не замінала «ўспомніць» тое класічнае «вечер — ветер»:
Плывет в глазах холодный вечер,
Дрожат снежинки на вагоне,
Морозный ветер, бледный ветер,
Обтянет красные ладони...
Паўтарэнне? Ну і што?.. Было ж у Блока:
Вечность бросила в город
Оловянный закат.
Край небесный распорот,
Переулки гудят...
А ў Анненскага:
Вот сизый чехол и распорот —
Не все ж ему праздно висеть,
И с лязгом асфальтовый город
Хлестнула холодная сеть...
Наўрад ці было тут «выкарыстанне» блокаўскай рыфмы «город — распорот», затое ж малюнак дажджу які «залевісты» атрымаўся!.. (верш «Дождик»).
Як бачым, «паўтарэнне» рыфмы не абавязкова трэба залічваць у нейкі «крымінал».
Ды і наогул стаўленне да рыфмы, да яе фактуры не ёсць нешта назаўсёды зацвярдзелае, раз і. назаўсёды канчаткова вызначанае. Тое, што Антон Паўлавіч Чэхаў вуснамі героя апавядання «О, женщины, женщины!..» высмейваў рэдактара газеты «Кукиш с маслом» Пачытаева: «А рифма! ...Слово «лошадь» рифмует с «ношей»!» — тое праз нейкае стагоддзе зрабілася эталонам, элітнай нормай. Нават таннаю «модай»... Нездарма ж Яўген Еўтушэнка, сам аматар «закруціць галаву» рыфме, з'едліва назірае, як дзеці паэтаў, сваволячы, замінаюць тым і
...ревут, рифмовать не веля
«зрелость - смелость», «земля — Кремля»,
«трактор — трактом», и «площадь — полощет»...
У разрад банальных трапіла нашым часам і дзеяслоўная рыфма. А дарма... Прастата прастатой, а дзеянне дзеяннем. Хіба так сабе сказана: «Глаголом жги сердца!..»? «Глагол» у Пушкіна — не проста часціна мовы. Гэта Слова, Слова з вялікай літары. Невыпадкова і ў паэме «Домик в Коломне» ёсць такія, не сказаць праграмныя, але і не прахадныя рэмаркі: «Вы знаете, что рифмой наглагольной // гнушаемся мы. Почему, спрошу...» «Отныне в рифмы буду брать глаголы...» — так-так, тыя самыя словы, паводле Лермантава, «на Ю»:
Я без ума от тройственных созвучий
И влажных рифм — как, например, на Ю...
Геніяльна заўважана: толькі дзеяслоў можа даць тую мяккую, «влажную», рыфму... І Ганна Ахматава, па сведчанні А. Наймана, «калі прадыктавала» (з «Паэмы без героя»):
Читать дальше