Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы ў цёмную ноч заходзіць у бліндаж камандзір узвода разведкі і кажа:

– Пойдзеце, Бурш, па языка. Трэба начальству з жывым фашыстам пагаварыць.

– Ёсць, кажу, схадзіць па языка.

Далі мне на падмогу яшчэ аднаго салдата, і папаўзлі мы. А ноч – хоць ты ў вока пальцам калі. Азірнуўся я паглядзець, ці не адстаў напарнік... Тут раптам на плечы мне фашыст наваліўся. I адразу за горла схапіў. Таксама, мабыць, па языка поўз.

Крутнуўся я, вылузаўся наверх. Валтузімся: то я пад ім, то ён пада мною, зморваем адзін аднаго, а голасу не падаём. I раптам я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Вывернуўся я наверх, гляджу: мой Рэкс, вось гэты малайчына, схапіў фашыста за ціыю і трымае. Я хуценька заткнуў гітлераўцу рот, каб не нарабіў крыку. А тут і мой напарнік падаспеў. Скруцілі мы рукі паганцу і пацягнулі за сабою.

Потым вось што расказалі пра Рэкса. Як толькі ён заўвазкыў, што мяне няма ў бліндажы, падышоў да дзвярэй і давай шкрабаць кіпцюрамі, прасіцца, каб яго выпусцілі. Салдаты думалі, што яму трэба на двор, і адчынілі дзверы. А ён нюхнуў след ды бягом наўздагон. I, як бачыце, падаспеў у пару.

Пасля гэтага выпадку не толькі салдаты нашага бліндажа, але і начальства пачало іначай глядзець на Рэкса. А то думалі – для забавы трымаем.

Так мы з ім і не расстаёмся з таго часу. Скончылі вайну, прыехалі на маю радзіму і трэці год жывём тут. Праўда, Рэкс?

Сабака, як быццам у знак згоды, лізнуў гаспадарову руку.

Кастусь Трахімчык, які ўвесь час уважліва слухаў Паўлаў расказ, пакруціў галавою і ні то сам сабе, ні то да сяброў-паляўнічых сказаў:

– Разумныя яны ўсё ж стварэнні і дабрату чалавечую памятаюць, як ні адна з жывёлін. У гэтым мне давялося пераканацца самому.

Было па ўсім відаць, што Кастусю таксама хочацца расказаць нешта цікавае пра свайго Казбека, і Аляксей знарок спытаў:

– А на чым жа вы пераканаліся, дзядзька?

Стары паляўнічы падгарнуў кіёчкам недагаркі ламачча ў кучку.

– Гэта цэлая гісторыя. Пакуль адпачнём, можна расказаць. Усю вясну і лета 1946 года я працаваў, на Каўказе ў даследчай групе. Работы было шмат, і мы цэлымі днямі прападалі ў гарах. Спусцімся толькі на ноч у вёску адпачыць, а раніцою зноў у паход.

У гаспадара, дзе мы кватаравалі, быў дужа злы сабака, вось гэты самы мой улюбёнец, – паказаў Кастусь на Казбека. – Як мы ні стараліся, ён не заводзіў з намі аніякай дружбы і блізка не падпускаў да сябе. Гаспадар проста не ведаў, як ганарыцца сваім верным служкам.

Неяк пад канец лета мы адлучыліся на некалькі дзён за кіламетраў пятнаццаць ад стаянкі. А як вярнуліся дамоў, засталі Казбека хворым: ён моўчкі ляжаў на кавылі каля будкі і нават не глянуў на нас. Я асцярожна прайшоў праз яго. Казбек цераз сілу падняў галаву, паглядзеў на мяне асавелымі вачыма і зноў апусціў на выцягнутыя лапы. Я спыніўся. Тут якраз падышоў гаспадар.

– Сарваўся быў з прывязі мой Казбек, пабег у горы, а там падстрэлілі, відаць, паляўнічыя... Іх кожны год у гэтую пару наязджае шмат з горада.

– Хварэеш? Моцна баліць? – запытаў я ласкава ў сабакі.

Ён вільнуў хвастом і жаласна паглядзеў мне ў вочы. Так, здаецца, і просіць: «Дапамажыце».

Я нагнуўся агледзець рану. На ўсякі выпадак гаспадар надзеў Казбеку наморднік.

– Нічога не будзе, – махнуў ён рукою, – Не залізаў сам, не паможа ніякі доктар. Дарэмнйя турботы...

Гаспадаровы словы здзівілі мяне. «Няўжо нельга пастарацца выратаваць сабаку?» – падумаў я.

Казбек прыўзняўся і лізнуў маю руку сухім шурпатым языком. Не верылася, што гэта той самы люты Казбек, які некалькі дзён назад не падпускаў мяне на даўжыню ланцуга. Ён кідаўся ва ўсе бакі, і калі б яму ўдалося сарвацца з прывязі, то ад мяне, напэўна, засталіся б адны шматкі.

Параненая нага гнаілася. Да ветэрынара гаспадар не звяртаўся за дапамогай, бо лічыў, што ад любой хваробы сабакі вылечваюцца самі травамі. Але занадта вялікай была рана, каб мог Казбек вылечыцца без дапамогі чалавека.

Гаспадыня наліла мне ў місачку цёплай вады, і я ўзяўся за лекі – перад ад'ездам у экспедыцыю мы ўсе . прайшлі курсы першай медыцынскай дапамогі. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысыпаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Казбек асцярожна падцягваў параненую нагу і скуголіў. Ён раз-пораз тыцкаўся мордай у маю руку і лізаў кончыкам языка, наколькі мог высунуць яго праз наморднік.

– Не дапаможа, – безнадзейна скрывіўся гаспадар і пайшоў у свой вінаграднік.

Я зняў наморднік, схадзіў у хату, прынёс малака з накрышанай булкай і паставіў перад Казбекам. Ён сербануў два-тры разы і ласкава зірнуў на мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Антуан дэ Сент-Экзюперы - Планета людзей
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Антуан дэ Сент-Экзюперы
Шата Руставелі - Дрэва вечнасці
Шата Руставелі
Шата Руставелі
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны
Васіль Быкаў - Бліндаж
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Томас Ман
Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x