Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бабрыха апусцілася на ўсе чатыры лапы, колькі часу сядзела непаварушна, затым імкліва, рыўкамі, як усё роўна не верачы, што ўжо на волі, памкнулася наперад, шчыльна прыпадаючы да зямлі, і нарэшце з ходу, струнка, бясшумна, шухнула ў ваду — нырнула, схавалася з вачэй.

Гора-бабралоў гатовы быў кінуцца следам, занерваваўся яшчэ больш:

— Знаў бы, што так абыдзецеся са мной, забіў бы лепей, а не цягнуў столькі на гарбу... От жа, асталопіна, прыпёрся, паказаў сваю дуроту.

— Матай адсюль, злы чалавек! — Малінін стаяў проці клышаногага дзядка з дробным насатым тварам і калюча-рухлівымі, як у дразда, вочкамі. — Ну, што я сказаў?.. Ідзі дадому!

Стары буркнуў нейкі праклён у адрас Малініна, павярнуўся і потрушкі, трымаючы локці напаўсагнутымі, упрыскок пацеляпеніў ад нас.

Я глядзеў на ваду. Бабрыха ўсплыла на паверхню акурат на сярэдзіне ракі й доўга адпачывала — чорнай карчагай тырчала яе рахманая мордачка.

— Ачуняе... Гэта ёй не ў ліповых путах ды ватоўцы. — Малінін закурыў сам і пачаставаў цыгарэткай бацьку, стаў жартаваць з бабрыхі: — Эйш, хітруха, схавалася ў вераб'іную канчару, каб жаніхі не даймалі. Цяпер і ёй, красуні нечапанай, прыйдзецца пад вянец ісці, адзінцоў мы тут напакідалі нямала.

* * *

Кальцаваць баброў пачалі адразу пасля сняданка. Работа не складаная, але далікатная: Валодзя трымае бабра за пярэднія лапы, Лора — заднія ашчаперыла. Малінін спачатку абстрыгае з кончыка бабровага вуха асцюкі поўсці, змазвае аголенае месца ёдам, падстаўляе спецыяльна вырабленую з сасновай кары плашачку і затым, спаласнуўшы лязо скальпеля ў спірце, асцярожна пратыкае вуха. Бабёр аж скалынаецца ўвесь, з вачэй коцяцца слязінкі. Малінін совае ў праколіну алюмініевую пласцінку, дзе значацца нумар і слова «МОSКVА», згінае кончыкі пласцінкі й наглуха сціскае іх пасаціжамі — гатова!

Я тут жа заношу ў ведамасць нумар пласцінкі (кальца), пол бабра і дзень, калі звер закальцаваны...

Чарговы перасяленец прыціснуты да стала жыватом. I ён, як і папярэднікі яго, спрабуе вырвацца, парыўна тузаецца, дубасіць хвастом. У Лоры стае сілы ў руках — моцна трымае бабра, малайчына. Яе пагляд скіраваны на Валодзю. Той неўпрыкмет схіляецца да яе і нешта шэпча на вушка.

* * *

Мы выехалі на новы ўчастак — раку Асцёр, прыток Сожа. Першыя колькі дзён быў з намі ў лодцы й Пірат. Лодку адзычыў Сомаў. Яна лёгкая, паслухмяна-зручная, устойлівая на ва-Дзе.

Ужо на другі дзень Пірату не пашанцавала — пакусаў бабёр. I што ж? Пасля бабровага мяла ён выхапіўся з нары, як з агню, скочыў у лодку, звіўся на брызенце і палахліва пазіраў то на мяне, то на бацьку, — здавалася, баяўся ўжо не толькі лавушак ды баброў а нават плёскату вады. Нешанцавіты сабака, поўнасцю пазбаўлены кемнай настырнасці.

Прыстанак у бабкі Аўгінні

Вечарэе. Наш рабочы дзень, можна сказаць, скончыўся.

Барвай адлівае рака — сонца купаецца ў ёй, халодзіць свае праменіста-агністыя джалы. Вада, здаецца, шыпіць і хлякоча гэтак жа сама, як і ад камянёў, калі бацька, выпаліўшы лазню, кідаў іх, нагрэтыя да белага, у дубовую, з вадой, кадуху.

Бабры ўжо не спяць. Праўда, яны яшчэ і не на вадзе, бо наводзяць марафет: прыгладжваюць дзівоснымі «грабеньчыкамі» (раздвоены пазногаць на задніх лапах) ускудлачанае за час сну футра, вычэсваюць з яго пясчынкі, а нярэдка (і такое бывае) нячысцікаў — вадзяных блошак карычневага колеру. I затым ужо, каб засцерагчы футра ад вільгаці, пачынаюць лакіравацца — змазваюць густы ворс дабротным тлушчам, што захоўваецца ў дзвюх падскураных залозах, як бы мяшэчках-цюбіках. Таму і не дзівіць нас, што бабры, якія трапляюць у нашу лодку надвечар, заўсёды вельмі ўжо расфуфыраныя і надта блішчаць. Цікава і тое, што гэты самы тлушч у самкі, напрыклад, колерам і пахам значна адрозніваецца ад самцовага. I гэта зразумела: з усіх пачуццяў на першым плане ў бабра — надзіва адмысловы нюх, а значыць, звер лёгка і беспамылкова можа вызначыць пол нават на значнай адлегласці.

Нам застаецца ўправіцца яшчэ з прычындаллем: лодку прымыкаем за тоўсты вілак адхоннай вярбы, верхавіна якой начыста аб'едзена бабрамі — дабраліся-такі, пэўна, да яе сакаўных пышнотаў у час вясновай паводкі; лапатку і тапорык, ды яшчэ скрутак алюмініевага дроту, які выкарыстоўваем для рамонту лавушак, хаваем у старой бабровай лёжцы. Такім чынам, усё непатрэбнае для нашага, так бы мовіць, стацыянарнага начлегу мы пакідаем пры лодцы, а самі кіруемся ў вёску, хаты якой добра відны з рэчкі. Скрозь над дахамі стаўбуняцца дымы — усё роўна як зімою ў ціхі марозны ранак. Дымы шызыя, летнія — людзі вараць вячэру. Скрыпіць недзе на ўскрайку вёскі журавель, брынкае аб вядро ланцуг; у цэнтры, відаць, ля клуба, грае радыёла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x