Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб не рабіць гармідар і лішне не зыбаць лодкай ваду, бацька застаўся на беразе. Баброў мусіў я зачыніць. Першае маё самастойнае шчыраванне! Стараўся не пляснуцца тварам у гразь, не напартачыць. Дый каму іншаму гэтым займацца, як не мне, бо з лодкай, калі нават і прылаўчыўся б гнаць — з перакідамі вясла, як Малінін, — наўрад ці ўправіўся б, на першым кіламетры змогся б. Сабаку вадзіць? Занятак быццам па сіле. Затое апароць бабра ў мудрагеліста-глыбінных катакомбах і хутка вытурыць на ваду ўдаецца пакуль толькі бацьку. Ён ужо такі-сякі вопыт набыў — шчупам валодае адмыслова. I галоўнае — не стамляецца. Уваўрэе, змокне да ніткі ад поту, аднак і на хвілінку не прысядзе, пакуль не даб'ецца свайго.

— Ну, глядзіце там, пачынаю бамбіць! — Во, бацька не стаў правяраць маёй работы — прызнацца, гэтага я не чакаў.

Сомаў сядзеў у карме. Я — на сваім заўсёдным месцы, у мыску лодкі.

Пільнуем.

Начэпленыя на лавушкі дрэўцы, ці, як мы іх яшчэ называем, цапкі, абкоранымі кончыкамі, што вытыркаюць з вады, ляжаць на борце. Я згроб бліжэйшыя да мяне, трымаю аберуч. Так надзейней — адразу ўчуеш бабра.

Сомаў, бачу, заварушыўся, заёрзаў. Пільна, з прыжмурам глядзіць на ваду, непакоіцца. Нечакана ўзрушыўся і зашаптаў:

— Торгае, торгае... — Хапіўся за дрэўца, што было справа ад яго, крайняе. — Трасе! У лавок не месціцца — вялікі дужа! — I раптам сярэдняе дрэўца захадзіла ходырам. Сомаў і яго ўхапіў. — Ёсць!.. — I нечага ўсё марудзіць — няйнакш разгубіўся.

— Цягніце, дзядзька Іван, цягніце хутчэй!.. — крычу яму і тут жа сам спахопліваюся: у мяне таксама бабёр!

Трэба ж, тройцу ўпалявалі. Чорныя. I ўсе дарослыя. Ваяўнічыя.

Пакуль Сомаў рыхтаваў запасную лавушку, адзін з яго баброў траха не гайсануў у раку: адцягнуў пярэднімі лапамі дзверцы — шустрак! — і ўжо бадай напалавіну выплішчыўся вонкі. Празявалі б — і ўцёк бы.

* * *

Бераг круты, зарослы зелянінай. Многа ажыны, а яшчэ болей крапівы. Уецца па лазе дзікі хмель; гайдаецца, як на арэлях, на лазовай галінцы пліска. Блішчыць, слепіць вочы азерца расы, што сабралася ва ўпадзістым, выгнутым знутры — як прыгаршчы дзіцяці — лісточку маладой вольхі. Джульбарс баіцца крапівы, сарпае, трэ лапай нос. Бацька расцярэблівае яму лаз: топча крапіву нагамі, збівае шчупам яе пякучае кучом'е.

— Тут жа ў іх апартаменты, — азываецца ўражана бацька. — Праломаў мала, а якія ёсць — тыя ўсе старыя... Эх, жывуць бабры, раскашуюць! Такой крапіўнай чмурэчы й каровы баяцца. Празукаватыя настыры, пройды рагатыя. Яны рушаць бабровыя лёжкі. Яны.

Як бы крапіва ні замінала сабаку, ён нервова прынюхваецца, шукае — чуе, значыць, баброў. Вось капнуў лапай раз, другі, сарпнуў і зноў тыцнуўся мысай у зямлю, і гэты раз усчаў азарт-на дзерці лапамі сплутанела-карэністы дзярноўнік.

— Дай памагу, дай, — падступае бацька. Джульбарс адыходзіць, але як толькі шчуп правальваецца ў нару, кідаецца да праколіны, і зямля з-пад яго кіпцюроў пачынае ляцець ва ўсе бакі, асобныя камлыгі залятаюць ажно ў лодку.

Сомаў смяецца:

— Во шпарыць!.. Уга які азарт!

Бацька нечакана — дзіва дзіўнае! — правальваецца ў нару абедзвюма нагамі. Крапіва стрыкае твар, руку.

— Ну і жыгучка — пячэ!.. — Выхапіцца з глыбокага правалу бацьку не адразу ўдаецца. Так-сяк выграбся, схіліўся над саба-кам: — Давай-ка, прафесар, пагавары з імі, папрасі, каб не затрымліваліся. — Шчоўкнуў зашчапкай ашыйніка. — I дужа не задзірайся з імі, будзь настырна-ветлівы, чуеш?!.

— Герасім Андрэевіч, што там? — Сомаў стаяў у лодцы, назіраў за бацькам.

— Што, пытаеш?.. Я ж, от, і кажу: апартаменты! — Праз хвіліну спакойна дадаў: — Сабака ўверх пашкробся — могуць сустрэцца. — I якраз жа недзе ўглыбіні лёха, далёка ад берага, забрахаў Джульбарс. — Скарэй дайце лавок!.. — Забегаў наўкруг правалу, замітусіўся наш брыгадзір. — Чуеце, дайце сюды лавок!

— Няма запаснога, — сказаў я. — Ганіце на ваду.

— А не дасць дзёру?.. Добра ўсё заканапацілі?

— Няма куды ім бегчы, акрамя лаўкоў — Сомаў супакоіў бацьку, прысеў і засяродзіўся. — Шуруй, Андрэевіч, не праваронім.

I сапраўды — бабёр неўзабаве скаціўся, як камень, да лавушак. Аж плёхнуў і ўзгайдаў ваду. Імгненне — і Сомаў выцягнуў яго ў лодку. Але ж і здаравушчы, кілаграмаў, можа, пад трыццаць. I зноў жа — чорны, нібы пень-асмалак.

Бацька яго бачыў, расказвае:

— Ну ж і лапацеў — клубком каціўся! Во нагнаў Джульбарс страху!

Джульбарс не пераставаў гаўкаць. Падобна, што не ўсіх апароў. Калі так, то будзем чакаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x