Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька — былы сапёр. Ён сам міны ставіў і абясшкоджваў варожыя. I цяпер здзіўляецца, кажа, што сярод гэтых баброў напэўна, таксама ёсць свой мінёр. Жартуе, а тым часам не без хвалявання паклікаў да сябе Джульбарса і ўзяў яго на ланцуг. Нам загадаў асцярожна выходзіць сваім жа следам на сцежку. Калі выбраліся з балота, узнёсла вымавіў:

— Гэта ж, бачыце, не проста хатка... Царства бабровае!

— Калі чэсна, Андрэевіч, дык і добра, што атрымалася так. У Хрышчоніхі я не застаўся б начаваць. А тую бульбу яе, каб узяў у рот — вымуціла б. — Твар Сомава пакрывіўся.

—Гэ-э, чалавек!.. — Бацька нечага аж да нязвычнага ўзбадзёраны. — А я дык любой бульбе рады, не гіджуся, абы толькі б яна з печы была, гарачанькая, пасоленая... У чужых людзей будучы, на прысмакі спадзявацца не выпадае.

— Не ўсе ж чужыя, — цепнуў плячыма Сомаў. — Зойдзем, калі не супраць, да маёй знаёмай. Яна і чарку нам паставіць, і закусім няблага. — Заклапочана дадаў: — Цяпер ужо спяшацца няма куды — дзень страчаны.

— Так думаеш? — Бацька прыпыніўся. — Каня цяжка будзе ўзяць?

— Не цяжка — брыгадзіра ўблагаць прыйдзецца. Хрышчоніхі дома не было, і мужа яе мы пастараліся нічым не турбаваць. Ён, праўда, сядзеў на прызбе, але, калі ўбачыў нас, хуценька махнуўся ў хату і борзда пабраўся на печ.

Рэчы ўсе свае склалі грудком пры палісадніку, да паловы загналі ў зямлю шчуп і начапілі на яго кончык ланцуга, каб Джульбарсу, калі што, можна было вальней сябе пачуваць. Самі падаліся на пошукі брыгадзіра, які — дзіву дацца! — перастрэў нас на падыходзе да знаёмай Сомаву хаты. Чалавека з такой яўна адкрытай адмоўнасцю мне ніколі яшчэ не даводзілася бачыць: твар азызлы, пакамечана-заспаны, у пукатых вачах акурат муцёнка балотная, і ўвогуле ўвесь ён — як пажаваны, быццам нейкі бяззубы звер не даў яму рады, выплюнуў, і чалавек так і ходзіць па свеце, бадзяецца, закарэлы, няўклюдны.

Сомаў загаварыў з ім, сказаў, што трэба фурманка з канём. У адказ — здзіўленне:

— Быстра ж вы ўправіліся... Многа ўзялі нашых баброў?

— Ніводнага не ўзялі, — прызнаўся Сомаў. — На балоце поўна нямецкіх мін, ваенкому трэба паведаміць, хай прышле сапёраў.

— Яно і праўда, міны ёсць, — заплюскаў вачыма брыгадзір і нецярпліва дадаў: — Каня атрымаеце, а як, хлопцы, гэта самае?.. — далонню чыркнуў сабе недзе ля вуха.

Сомаў згоддіва кіўнуў:

— Прыходзь да Вейчыхі... Мінут так праз дваццаць.

— Лады, — брыгадзіравы вочы прыкметна пасвятлелі. — Скажы хлапцу яе, каб ішоў на ферму. Я памагу каня запрэгчы, — і ходка заківаўся ад нас у бок фермы.

Доўга брыгадзіра не давялося чакаць — мы й за стол не ўселіся, а ён ужо тут як тут, у хаце Вейчыхі, пераняў гаспадыню ў парозе, нечага бязмужнюю — сама аб гэтым сказала бацьку, — але яшчэ даволі дзябёлую маладайку, і лапае за грудзі, жартуе:

— Няўжо бурачкоў, зладзейка, наклала за пазуху?.. Аштрапую!

Жанчына не надта каб і адбівалася ад настыры, але і не маўчала:

— Памыляешся, Марус!.. Нюха твая бясцыцкая, дык і ўсе, думаеш, такія ж? Не-е, далёка не ўсе, галубок. З тысячы — адна з порчамі, і ты яе ўзяў Спадзяваўся, што вырастуць?.. Га-га-га-а!.. — Гучны залівісты рогат умомант узвесяліў Сомава — да гэтага ён паводзіў сябе надзіва стрымана, ціхмяна, нібы меў за сабой нейкі правінак перад жанчынай, і, пэўна, з гэтай прычыны больш маўчаў — гаварыў з гаспадыняй пераважна бацька.

I праўда. Дзень, як і наканаваў Сомаў, быў для нас страчаны. На сваю базу трапілі толькі вечарам. Якраз і Пецька прыехаў па баброў, якіх, зрэшты, у нас не аказалася. Машыну зручна выкарысталі — затарабанілі лодку пад Харанёў, на Расту (прыток Проні), там жа засталіся на начлег. Не ў вёску пайшлі — абначыліся ў стажку, пры рэчцы.

Ноч прайшла без прыгод, калі не лічыць, што прудзіў Дождж пад раніцу такі, што давялося тачыцца ў стог глыбей. Паснедалі насухама. А ўжо апоўдні ў нашай лодцы было шэсць баброў. I ўсе дарослыя. Адзін з іх, праўда, надта ж вялікі, але такі рухавы, такі агрэсіўны, што адно і наровіў пусціць у ход свае жоўтыя дугападобныя разцы. Ен быў увесь рыжы, нібы хто нядаўна пафарбаваў. Прыгожы бабёр, хоць і не чорны.

Па абедзе зноў пайшоў дождж, і мы распасцёрлі брызент проста на куст, зашыліся пад надзейны полаг. Бацька, здаецца, заснуў. Сомаў узяўся лапіць правы гумовік. Ужо другі раз.

Я пасміхнуўся:

— Дзядзька Іван, клей ваш, па-мойму, трэба выкінуць. Пагляньце, выраблены гадоў пяць назад.

— I што з гэтага?

— Дзе ён стаяў?

— На вакне.

— А тут сказана, трэба захоўваць у цёмным прахалодным месцы. — Перадаў Сомаву бутэлечку з клеем. — Пачытайце, выразна напісана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x