Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вуліца ўпіралася ў асфальтавую шашу, якая агібала мястэчка, за шашою разлягалася поле, цёмна-зялёнае ад сакаўнога лубіну. Ён не паспеў яшчэ расцвісці, толькі павыкідаў высокія цурубалкі з белаватымі пупышкамі кветак, якія скора загарацца сінню і зробяць гэта поле падобным на мора.

За полем лубіну залаціста зелянеў хваёвы лес, над ім плылі чыстыя белыя аблокі.

Палюбаваўшыся ўсім гэтым хараством, Вера Максімаўна павярнулася, каб ісці ўжо да станцыі, дзе, як і на ўсіх станцыях у такіх гарадках, з вечнымі цыгаркамі на губах сядзяць няголеныя дзядзькі і бясконца вырашаюць розныя складаныя, і ўнутраныя, і міжнародныя, праблемы, ды раптам пад высокаю бярозаю, што расла на ўскраі мястэчка, убачыла невялічкую агароджу з вузкіх штакецінак, а за ёю белую пірамідку.

Колькі іх, такіх пірамідак, за такімі агароджамі параскідана на нашай зямлі. Усё сляды, сляды вайны. Вось і тут гэты след, узбоч шашы, на ўскраі ціхага мястэчка. Ці на гэтай дарозе сустрэўся салдат з куляю, недзе, на чужыне, зробленай спецыяльна для яго, ці таварышы аднекуль неслі параненага, ды не данеслі і тут, пры дарозе, пад гэтаю бярозаю, тады яшчэ, мабыць, зусім маладзенькаю, пахавалі?..

Паволі пайшла Вера Максімаўна да магілкі. Спынілася. Узяўшыся за пацямнелыя ад часу штакеціны, пачала чытаць:

— Даніловіч Уладзімір Максімавіч... 1923—1944... Загінуў смерцю героя...

Ну так, вайна, канечне, вайна... Колькі ж яму было? Дваццаць адзін? Ну, так, дваццаць адзін...

Да пірамідкі быў прымацаваны і медальён. Відаць, прымацавалі яго пасля вайны, у тыя часы было не да медальёнаў. Але і над тым медальёнам прашумела ўжо нямала вятроў і дажджоў, краёк яго ўнізе быў адбіты, сам медальён у дробнай сетачцы трэшчын, праз якія, як праз тоненькія павуцінкі, прасвечвала зусім маладое аблічча.

I раптам нібы токам ударыла Веру Максімаўну, зашумела, закруцілася ў галаве, і закруцілася бяроза над магілкаю, і зялёнае поле лубіну, і залацісты хваёвы лес. Закруцілася ўся зямля, закруцілася назад, назад, праз гады, праз дзесяткі гадоў, вяртаючы яе, ужо сталую жанчыну, у маладосць, у зялёную маладосць, амаль у дзяцінства.

Тады, бывала, падступала адчуванне, што ногі крочаць па чужой, незнаёмай планеце. Яшчэ ўчора аблітая сонцам, з пахамі хлеба, травы, з галасамі людзей і птушак, з моцнаю вераю ў чыстае, святое была пад нагамі зямля, была, нібыта бацькоўскі дом, дзе кожны куточак — тваё прыстанішча, дзе нават сцены памагаюць, бароняць.

I раптам сцены абваліліся, і больш няма прыстанішча, і кінула цябе на друз, на камяні, і дзе шукаць ратунку, справядлівасці.

Яшчэ ўчора стаяў горад — і горада няма, толькі шкілеты высокіх дамоў пазіраюць пустымі вачніцамі вокнаў. Узрыты бомбамі дол падобны на паверхню Месяца, калі на яго глядзець у тэлескоп...

I ты, дзіця чалавечае, кінутае на гэты дол, на гэтую паверхню Месяца, пад ногі чужынцам, што ў вясёлым маршы крочаць па ёй і крышаць, трушчаць самае святое, крычаць дзікія, кашчунныя словы...

Так, так, нешта падобнае было ў тых Верыных адчуваннях першыя дні, тыдні, месяцы вайны.

Былі адрэзаны ўсе дарогі, што яшчэ нядаўна так шырока разлягаліся наперадзе — раней нябачаны вялікі горад, у які збіралася ехаць вучыцца — суровае паўночнае мора, белыя ночы... I нічога вакол, пустата, чарната. А тут яшчэ пачаў даймаць голад. Маці ўгаварвала пайсці ў сталоўку абіраць немцам бульбу, казалі, там за гэта даюць у дзень міску супу.

Надта не хацелася ісці. I яна доўга трывала. А далей пайшла.

Яе пасадзілі над вялізным чанам, і яна абірала, абірала бульбу, адну за адной кідаючы ў той чан, беручы з мяшка новую бульбіну, абіраючы і зноў кідаючы, праклінаючы і немцаў, і тую работу.

I раптам над яе галавою залямантаваў, заекатаў немец. Выхапіў бульбіну з чана, сунуў ёй пад нос, і раз сунуў, і другі і ўсё екатаў, екатаў... I тыкаў пальцам у чорнае вочка, што засталося на бульбіне. Выхапіў з чана яшчэ адну бульбіну і зноў сунуў ёй пад нос, і зноў ткнуў пальцам у чорнае вочка... А потым — вэк, раўз, русішэ швайн, не ўмееш абіраць бульбу!..

Так і не пакаштавала, дзякуй богу, таго супу.

А толькі што споўнілася шаснаццаць... Імяніннага пірага не было... Нават маці не сказала — віншую... Якое там віншаванне на чужой планеце...

Нядаўна споўнілася шаснаццаць. I цягнула да сваіх адналетак. Да тых, з кім нядаўна вучылася ў адным класе. Каб пагаварыць — што ж рабіць далей...

Яны жылі на Грушаўскай вуліцы ў адным доме — Іра і Жэня Харэвіч. Стрыечныя сёстры між сабою. Апошні раз Вера бачыла іх у школе на экзаменах, калі канчалі восьмы клас. Яшчэ на той планеце, зямля... Гэта было месяцы два таму назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x