Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі цяпер, здаецца, адчула Зіна Патапава, што ўсе гады пасля вайны жыла яна пад трывогаю. Здаецца, усё забылася, ніхто нічога не напамінаў, а страх, трывога тачылі.

Не ведае, не помніць яна Фімкі... Ніякай не помніць Фімкі.... Няхай дакажа нехта, што помніць, ды не хоча прызнаць... Няхай дакажа тая Фімка, што Зіна звала яе ўцякаць... Няма сведак... I з той дарогі, дзе засталася адзінокая падвода, няма сведак... Мёртвыя сведкі... Няма...

Зіна ляжала на канапцы, укрыўшыся пуховаю хусткаю — цёплаю, вялікаю, некалі купіла ў Кіславодску, як ездзілі з Раманам на курорт.

Раман... Яшчэ Рамана памятае... Можа да Рамана пад’ехаць... Ну, гэтаму як я скажу, так і будзе... Хто ж яшчэ з атрада застаўся ў Мінску, здаецца, нікога... Час падмятае... Падмёў... А можа, болей і шукаць не будзе?.. Нейкая рохля... I прозвішча ў яе падобнае на рохлю... Як жа яе прозвішча? Ага, Мархель... Дасюль не шукала, і раптам адумалася... Можа, болей і не будзе шукаць?..

7

Пасля доўгіх маразоў прыйшла адліга, але на вуліцы ад яе не палепшала: дзьмуў моцны вецер, церусіў дождж, засланяючы даль туманам, у дварах толькі што чысты, белы снег апаў, пацямнеў, як твар схварэлага чалавека. Ліпы на праспекце стаялі чорныя і блішчалі ад вільгаці, на голых галінах нанізваліся кроплі, як пацеркі.

Снег, змешаны з пяском, якім у мароз пасыпалі вуліцы, ператварыўся ў рудую кашу, і аўтобусы, тралейбусы пырскалі ёю з-пад колаў, пырскі заляталі аж на вокны, і праз іх таксама было кепска відаць, як і праз замураваныя холадам. У паветры вісела сырасць, змешаная з пахам перагарэлага бензіну, саляркі, якімі чадзілі машыны і якія асабліва востра чуліся ў вільготным паветры.

— Лепш ужо мароз,— казалі людзі.

Але ў бальніцы, хворым, не было ніякай розніцы, якая на дварэ пагода, тут панаваў свой свет, сваё жыццё і кожны меў сваю пагоду, якая залежала ад болю, ад тэмпературы, ад таго, ці прыйшлі адведаць і хто прыйшоў.

Апошнім часам у палатах памяняліся амаль усе хворыя, толькі адна, цяжкая, ляжала і ляжала на ложку пры дзвярах, як ні стараліся пры ёй дактары, кабеце ўсё горшала. Твар яе зжаўцеў, скура туга напялася на лобе, на носе, некалі пафарбаваныя валасы адраслі і пушыліся над галавою белым німбам. Цяпер на ложку толькі і відаць была гэта галава, пад коўдраю быдта і нічога не ляжала, быдта пусты ложак быў прыкрыты коўдраю, так схуднела, высахла ўсё цела кабеты.

Фімка прыбірала ў палаце — вадзіла анучаю, накручанаю на голую шчотку, па падлозе, пакідаючы на зношаным, рудым лінолеуме бліскучыя палосы. Палосы хутка высыхалі, і падлога зноў рабілася рудая, і тут не дасі ўжо ніякай рады, трэба мяняць лінолеум. Наогул у бальніцы трэба рабіць рамонт, недзе летам, можа, і будуць рабіць. Будынак стары, яшчэ даваенны, але ён лепшы за новыя — высокія столі, вялікія вокны, у палатах шмат паветра і святла. Зробяць рамонт, то і зусім добра тут будзе, хаця, як той казаў, лепей гэтага дабра не ведаць.

Сёння была серада, дзень, калі дазвалялі адведваць хворых, і адна, маладая, з валасамі, сашчэпленымі ззаду вялікаю сіняю заколкаю, сядзела ўжо, як курыца на плоце, на падаконніку. Фімка ведала, што хворая чакае мужа, ён прыходзіць кожны адведачны дзень, часам прарываецца і ў дзень неадведачны, і тады яны падоўгу сядзяць, узяўшыся за рукі, на драўляным тапчанчыку ў калідоры, буркуюць паціху, як галубкі. З акна відаць вуліца і той тратуар, па якім муж ідзе ў бальніцу, вось хворая і чакае, выглядае, хоць з акна вельмі дзьме і жанчына можа прастудзіцца.

Каля другой, пажылой жанчыны з круглым тварам і стомленымі вачмі, сядзіць маладая, з такім самым круглым тварам, Фімка ведае, што гэта дачка, ды каб і не ведала, па абліччы відаць — падобныя. Дачка нанесла мацеры — і ў слоіку, і ў місачцы, і ў цэлафанавым мяшэчку — рознай яды. Да гэтай кабеты ўвогуле ідуць і ідуць, нясуць і нясуць — то дочкі, то нявесткі, то сёстры, пляменніцы. З’есці ўсё, што ёй прыносяць, кабета не можа і частуе сваіх суседак па палаце — то блінцамі, то піражкамі, то катлеткамі. Фімка лічыць, што гэта жанчына правільна пражыла жыццё і цяпер шчаслівая. Мець шмат радні, ды такой, каб шкадавала цябе, глядзела — шчасце. Часам Фімка думае — а каб яна вось так моцна захварэла і злягла ў бальніцу, ці бегалі б да яе Таня, Ларыса, ці насілі б — і ў слоіку, і ў місачцы? Ат, лепей не хварэць...

Побач са шчасліваю жанчынаю ляжыць другая, якую Фімка лічыць нешчасліваю. Яшчэ не старая, валасы з завіўкаю, губы намаляваныя, а вочы ўвесь час быдта нечага шукаюць альбо некага чакаюць. Да яе ніхто не прыходзіць, ніхто нічога не прыносіць, жыве на бальнічным стале. Праўда, тая, якой усё носяць, частуе і частуе гэту, адзінокую. I яна не адмаўляецца, бярэ і бярэ, есць і есць, абсмоктваючы курыныя костачкі, дачыста выядаючы са слоікаў і місачак. Яна стараецца з усімі быць добраю, усім дагадзіць, услужыць, але ў гэтай паслужлівасці нечага быдта не хапае і нешта быдта лішняе. Фімка не ведае, што гэта, як гэта называецца, але ў душы шкадуе кабету, мусібыць, там, за бальніцаю, той жывецца яшчэ горай, чым тут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x