Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На Ромкавым твары адбіўся адчай. Яму трэба было бегчы, скарэй бегчы ў сваю шарэнгу, і выпусціць Зініну руку ён не мог, здавалася яму, як выпусціць, зноў надоўга згубіць. I ён пацягнуў Зіну, пацягнуў за сабою ў строй.

— Ты таксама партызанка, маеш права, пайшлі! Забыўшыся на Лілю, пакінуўшы яе адну на пустыры, Зіна пабегла за Раманам.

Духавы аркестр іграў марш, на трыбуне ўжо стаяла шмат людзей, па шарэнгах ішоў урачысты шэпт:

— Чарняхоўскі! Глядзіце, на трыбуне Чарняхоўскі!

— I Панамарэнка!..

— I амерыканцы! Дэлегацыя амерыканская!.. Партызаны раўнялі шарэнгі, падцягваліся. Спераду калоны, у якой ішлі Раман з Зінаю, палымнелі сцягі. I наперадзе параду было шмат сцягоў. Калоны, што стаялі першыя, ужо зрушылі з месца. Грымела баявая музыка духавога аркестра. Вось і іх калона зрушылася. Урачыстыя твары. Цвёрды крок... Збоку калоны бегаюць дзядзькі з фотаапаратамі, пстрыкаюць, пстрыкаюць. А вунь на раскірэках вялізны апарат, мусіць, кінахроніка, іх здымаюць на кіно...

Каля трыбуны ішлі асабліва ўрачыста, начальства трымала руку пад казырок. Партызаны крычалі «Ура!». I Зіна крычала «Ура!». Калі мінулі трыбуну, яна азірнулася. I ўбачыла казла. Таго самага, з нямецкімі ўзнагародамі. Казла на вяроўцы вёў той самы партызан — белабрысы, у кароткім пінжачку, з аўтаматам. I целяпаліся на казле нямецкія крыжы, медалі... Начальства на трыбуне ўсміхалася...

Тая сустрэча з Ромкам вырашыла Зінін лёс. Па-першае, Раман запісаў яе прозвішча ў лік партызан атрада імя Чапаева. Па-другое, быў дакумент — Зіна на парадзе партызанскім. Атрымалася так, што яна трапіла не ў адзін кадр — і на фотакарткі, і ў кінахроніку.

Болын за ўсё Зіна баялася начальніка асобага аддзела, ён і там, у лагеры, як толькі Зіна апынулася ў атрадзе, доўга з ёю гаварыў — чаму яна прыйшла ды хто прыслаў, хто прывёў. Цэлы допыт наладзіў. Баялася допыту і цяпер. Жыла ў трывозе. Спыталася ў Рамана, быдта з клопатам, з цікавасцю да тых людзей:

— А дзе ж камандзір наш? Дзе начальнік асобага аддзела?

— Камандзір загінуў у тую блакаду,— адказаў Раман.— А начальніка асобага аддзела ўзялі ў армію.

Як дазналіся потым Раман з Зінаю, і начальнік асобага аддзела загінуў. На фронце. Пад самым ужо Берлінам.

I шкода было Зіне гэтых людзей, і разам з тым быдта палёгка... Няма каму дапытваць...

Раман, было, яшчэ раз папытаўся:

— Дык куды, чаго цябе камандзір у Мінск пасылаў?

I Зіна яго да таго дома падвяла, да разбітага, дзе нібыта яўка была. А што хацеў ад яе камандзір — сама не ведае. Там, на яўцы, павінны былі сказаць.

Раман паверыў.

I пайшла пра Зіну слава партызанская, якую яна ахвотна падтрымлівала.

Яе паслалі вучыцца. А потым паставілі дырэктарам швейнай фабрыкі.

Раман скончыў партыйную школу і працаваў цяпер старшынёй райвыканкома. Мог бы вышэй падняцца ў сваёй кар’еры, ды ніколі не ведаў, як Зіна казала, дзе трэба лізнуць, а дзе гаўкнуць... Замінала трохі і гарэліца, не мінаў, грэшным дзелам.

З гадамі неяк атрымалася, што верх, аўтарытэт у сям’і ўзяла Зіна. I партызанскую славу займела большую, чым Раман. Яе, а не Рамана запрашалі на сустрэчы з моладдзю, яе, а не Раманавы партрэты друкаваліся ў газетах, часопісах, яна, а не Раман сядзела ў ганаровых прэзідыумах, яе, а не Рамана ўвялі ў камісію па справах былых партызан, падпольшчыкаў. Яна сама ўжо верыла ў сваё геройскае, баявое партызанства. Расказвала на сустрэчах, як пад кулямі перавязвала параненых партызан, як страляла па немцах, якія наступалі на лагер. Як па заданню камандзіра хадзіла на яўкі. I нішто душы не трывожыла, пераканала сябе і іншых, што так і было.

1 раптам гэта недарэчная жанчына, гэта Фімка. Спачатку Зіна і папраўдзе яе не пазнала, а потым успомніла. Успомніла стварэнне ў ватоўцы, у падранай хустцы. Дзяўчына круцілася каля шпітальнай зямлянкі, была там санітарка, ці што, а як наляцелі немцы — схапіла мяшок з бінтамі і намерылася бегчы туды, дзе стралялі. А яна, дурніца, угаварвала бегчы яе ў другі бок... Угаварвала ўцякаць... Скажы гэтай Фімцы, што ўспомніла яе, падпішы дакумент, пасведчы яе партызанства — і пойдзе языком мянціць: «А гэта ж геройка звала мяне ўцякаць... Дэзерціраваць... Якая ж яна геройка...» Кума куме, і дойдзе да начальства... Пачнуць правяраць... Яшчэ і праўда дакапаюцца, што яна дэзерцір...

За час работы ў камісіі па справах падпольшчыкаў і партызан чаго не нагледзелася Зінаіда Юр’еўна Патапава. Як лопаліся дутыя аўтарытэты... Як паклёпнікі аблівалі людзей брудам і ад таго бруду чалавек не мог ужо адмыцца ўсё жыццё, хоць і ясна рабілася, што данос той паклёпніцкі. Як заблытваліся адносіны людзей, і заблытваліся так, што ўжо нельга было разабрацца — хто тут вінаваты і хто невінаваты. Як уставалі, закіданыя каменнямі гадоў, пахаваныя, быдта ў магілах, факты, учынкі людзей, ад якіх рабілася моташна і страшна. Зіна бачыла такіх — знішчаных, апляваных. Не дай бог, каб так і з ёю... Не дай бог...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x