Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Смачна ўсё, добра,— не вельмі ветліва адказала дачка.— Проста не хачу есці.

Муж падазрона глянуў на яе. За трыццаць гадоў, што пражылі разам, навучыўся ўгадваць жончын настрой і цяпер бачыў — нешта жончын настрой сапсавала. Але не спытаў — што. Калі Зіне пападала, як ён казаў, шляя пад хвост, то лепей было яе не чапаць, бо сказане што-небудзь, як анучаю плясне. Лепей не чапаць. I ён, паеўшы, пайшоў у пакой, дзе стаяў тэлевізар. Меўся быць хакей. Зіна, якая таго хакею не любіла, зачынілася ў сваім пакоі. Узяла кніжку, легла на канапку, прыкрыўшы ногі пуховаю хусткаю, хацела чытаннем засланіцца ад таго нябожчыка. Але не чыталася. Па некалькі разоў радкі перачытвала — не магла дабрацца сэнсу. Паклала кніжку пад вышытую падушачку, скруцілася калачыкам. I паплыло, закруцілася перад вачмі — назад, назад, у тыя гады, якія не хацелася ўспамінаць.

Але ўспамінаўся, выплываў, як з небыцця, разбіты бомбамі, спалены Мінск, у які яна прыйшла восенню сорак трэцяга года. Спалены, разбіты быў найболей цэнтр, а яго апаясвалі вуліцы з невялікімі драўлянымі дамамі, пры якіх стаялі аголеныя дрэвы вішняў, яблынь, ляжалі пустыя агароды. Драўляныя дамы дыхалі, як параю, дымамі з каміноў — жылі.

На Газетным завулку, у адным з такіх дамоў, знайшла сабе Зіна прытулак — у стрыечнай матчынай сястры, якая жыла тут з дачкою Ліляй, Зінінай равесніцай. Усім сваім выглядам, тварам Ліля мала адпавядала такому прыгожаму імені, была худая, маленькая, і Зініна маці заўсёды казала, што гэта ад гарадскога жыцця, ад магазіннай яды. Зіна верыла, што гэта так, бо сама на вясковых харчах ды на свежым паветры заўсёды цвіла, як ружа, і нават у вайну, і за кароткае партызанства не пахудзела.

Цяпер, калі Зіна асела ў горадзе, бацька кожны месяц прыязджаў сюды на кані — прывозіў бульбы, круп, сала. Не магла ж Зіна есці гэта адна, схаваўшыся, харч ішоў у агульны кацёл, і згаладалая за вайну гарадская радня была рада падмацунку.

А фронт грымеў, набліжаўся, ужо ясна было, што немцаў пруць, што доўга яны тут не затрымаюцца, што скора, вельмі скора вернуцца нашы.

Зіна з Ліляю пасябравалі, і як часта бывае сярод дзяўчат, пачалі давяраць адна адной сакрэты. Лілі, праўда, не было чаго асабліва расказваць, за ёю пакуль ніхто не ўпадаў, і сама яна яшчэ не паспытала ніякага шчымлівага пачуцця. А Зіна пад вялікім сакрэтам расказала Лілі, што была ў партызанах, што там за ёю ўпадаў адзін, ажно млеў, так закахаўся. Ліля слухала ва ўсе вушы, і не так цікавіў яе Зінін кавалер, як тое, што Зіна была ў партызанах. Сама Ліля надта хацела займець сувязь з партызанамі, але як ты іх знойдзеш, бачыла партызан ды падпольшчыкаў толькі на шыбеніцах. I пыталася ў Зіны — а чаму ж яна цяпер не ў партызанах, чаму ў горад прыйшла? Зіна рабіла выгляд, што пра гэта ўжо аніяк няможна гаварыць. Толькі намякала... Намякала, быццам яе ў горад сам партызанскі камандзір паслаў... На заданне. Сама з сябе дзівілася Зіна — як навучылася хлусіць, колькі апошнім часам наманіла, але варта адзін раз сказаць няпраўду, як потым павядзе...

Даверлівая Ліля зайздросціла Зіне і напрамілы бог прасіла, каб тая і яе звязала з партызанамі, каб і ёй дала заданне.

— Што ўжо цяпер,— адмахвалася ад яе Зіна.— Ужо нашы на парозе... Што трэба было, я ўжо зрабіла.

Пускалі новыя галіны абгарэлыя, абламаныя таполі. На пустырах, абгароджаных спінкамі зламаных ложкаў, лапушылася, збіралася зацвітаць, бульба. Грукацелі, насоўваючыся на горад, навальнічныя хмары, збіраючыся паліць яго цёплым летнім дажджом. I да грукату грому далучаўся грукат гармат — ішлі нашы, гналі немцаў.

I вось на Савецкай вуліцы першы наш танк, і бягуць, як пацукі, апошнія немцы, і падае збітая з Дома ўрада фашысцкая свастыка, і плачуць ад радасці людзі, цалуюць, абдымаюць запыленых, потных байцоў.

I Зіна з Ліляю там, на Савецкай вуліцы, каля Дома ўрада, і яны цалуюць прапахлых бензінам і порахам хлопцаў, і хлопцы рады абдымаць дзяўчат, і ўсе вераць — гора, бяда мінуліся, наперадзе адна ясната.

А цераз некалькі дзён Ліля прыбегла з навіною — з усіх лясоў у горад ідуць партызаны, будзе парад партызанскага войска, недзе на Пуліхава, увесь горад туды кіруецца...

Ці ж маглі Зіна з Ліляю ўседзець дома? Пастараліся прыбрацца ў самае лепшае. Зіна блузачку мела блакітную ў белыя рамонкі, крэп-жаржэтавую, яшчэ ў пачатку вайны матка ў нейкай бежанкі на крупы выменяла. Адзела Зіна тую блузачку, да яе спаднічку чорную — пекната. Агледзеліся, што ў Лілі нічога людскага няма ўздзець. Папоркалася Зіна ў сваім куфэрку — і Лілі блузку выцягнула, ружовую, у белыя бобачкі. Магла б Лілі сваю сукенку даць, дык у Зініну сукенку тры Лілі ўлезе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x