Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы мала змяніліся... Ну зусім не змяніліся, такая, як і былі,— шчыра ўсміхалася Фімка.

Зіна Патапава прыжмурыла вочы, нахмурыла броўкі, прыглядаючыся да Фімкі. Але нічога ў яе вачах, на твары не змянілася. Спытала крыху здзіўлена:

— А вы мяне хіба ведаеце? Раней ведалі?

Фімка ўсміхнулася яшчэ шчырэй:

— А няо ж... Няўжо вы мяне не помніце, хіба я так змянілася, пастарэла?

Зіна Патапава разглядала Фімку, здаецца, яна хацела нешта ўспомніць і не магла.

— Не, не прыпомню...

— Ну, у партызанах разам былі... У атрадзе імя Чапаева... Я-то раней там была, а вы пазней прыйшлі, восенню сорак трэцяга.

Позірк Зіны Патапавай зрабіўся вастрэйшы. На міг быдта засвяцілася нешта ў ім, але тут жа прытухла. Не, здаецца, не магла яна ўспомніць госці.

— Ну, помніце, вы яшчэ да Святланкі нашай забягалі, у шпітальную зямлянку... Можа, ведаеце, як, дзе цяпер Святланка, я дык нікога з нашых нешта нідзе не спатыкала.

У гаспадыніных вачах быццам нешта тарганулася. На нядаўна спакойным, абыякавым твары адбіўся клопат. Фімцы здалося, што Зіна Патапава пачынае ўжо нешта прыгадваць, зараз усё прыгадае, але тая маўчала, і Фімка зноў пачала напамінаць:

— А потым немцы на нас напалі... Бомбы, самалёты... Мы каля шпітальнай зямлянкі з вамі спаткаліся, я па бінты прыбягала...

Яна ссунула з галавы хустку, і тая хамутком упала на каўнер паліто, адкрыўшы рудаватыя, перабраныя сівымі ніцямі, валасы. Ёй было горача — ці ад хвалявання, ці ад таго, што ў цёплай кватэры сядзела ў зімовым паліто. Але не заўважала гарачыні, уся была там, у тым дні, калі біўся, іржаў паранены конь, калі перавязвала параненага Мурмоня, а потым бегала ў зямлянку па бінты. Яна чакала, што зараз і Зініны вочы загарацца ўспамінам, зараз яна скажа: дзіва што помню, было, было...

Але Зінін твар не асвятляўся ўсмешкаю, не загараліся ўспамінам вочы, на твары ўсё больш адбіваўся незразумелы Фімцы клопат.

— Вы помніце, помніце? — дапытвалася Фімка.

Гаспадыня ўздыхнула.

— Ды помніць-то помню... I лагер партызанскі, і самалёты... Вас толькі вось не помню...

Фімка ціха засмяялася.

— Яно-то і не дзіва, столькі гадоў... Я вас дык адразу пазнала... А мяне... Ну, помніце, вы тады баяліся... Баяліся, што немцы ў лагер уварвуцца, казалі — у немцаў сіла, самалёты... Звалі мяне разам куды-небудзь з лагера бегчы...

На твар, на шыю Зіны Патапавай памалу напаўзала чырвань. I вочы халаднелі, нібы заплывалі недзе глыбока, на дне, калючым ільдом. Вусны кранула нядобрая ўсмешка, паказаўшы ямачку на шчацэ.

— Нешта вы, грамадзяначка, блытаеце... Не было ў мяне такога... Каб я так ужо спалохалася... Ды яшчэ каб звала бегчы... I наогул, навошта вам усё гэта, чаго вы прыйшлі, што вам ад мяне трэба?

Каб на Фімку вылілі цэбар ледзяной вады, каб ударылі нечым знянацку па галаве, каб яснае неба ўміг пачарнела, не так здзівілася б Фімка, як здзівілі яе гэтыя словы, тон, якімі гаварыліся. Быдта Фімка прыйшла нешта адабраць, паквапілася на нешта дарагое, і як ёй не сорамна гэта рабіць. I, што самае дзіўнае, Фімка і праўда адчула сябе вінаватаю, быдта і праўда зрабіла непрыстойнасць, нешта неразумнае, дурное. Трэба было давесці і Зіне Патапавай, і сабе, што нічога кепскага яна не думала, не хацела зрабіць гаспадыні ніякай прыкрасці.

— Знаеце, мне-то яно і не трэба... Трыццаць гадоў жыла... Але на рабоце... I дома... Аформі і аформі ім дакумент... А я даўно яшчэ ў часопісе вашу фатаграфію бачыла, выразала нават тую фатаграфію, у кніжку ўсунула, ды згубіла недзе... Цераз адрасны стол вас знайшла,— гаварыла ўсё гэта Фімка, быццам апраўдваючыся, быццам просячы, прабачэння за тое, што вось прыйшла, назаляе.

Ружовасць памалу сыходзіла з твару, з шыі гаспадыні, быдта раставала і сцякала пад той халат. Але вочы не дабрэлі і аблічча не мякчэла. Бровы хмурыліся на гладкім белым ілбе. Рукою з шырокім заручальным пярсцёнкам яна захінула халат, які быў разышоўся на каленях, адкрываючы белыя гладкія ногі.

— То вам што,— дакумент патрэбен? — холадна спытала Зіна Патапава.— Дакумент, што былі ў партызанах?

— Ага, дакумент,— узрадавана заківала галавою Фімка.

— То калі вам трэба дакумент, у архіў схадзіце... У архіве захаваны ўсе спісы... Калі вы і праўда былі ў партызанах, то павінны быць у спісах...

Цяпер полымем успыхнулі Фімчыны шчокі. Як пугаю сцебанула — «Калі вы і праўда былі...». Аж слёзы набеглі на вочы. Во як выходзіць... А што, чым яна дакажа... I няўпэўнена, вінавата прагучалі словы:

— Была я ў архіве... Няма там мяне... Але я ўжо думала — ну хто мог мяне запісаць? Доктар? А мо ён пагіб? А сама я параненая была, мяне партызаны ў вёсцы пакінулі... Людзі добрыя навучылі, каб сведак... Вось вы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x