Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пстрыкнула Фімка выключальнікам, патушыла і гэта слабое святло. Збіралася пайсці ўжо з палаты, як паклікала хворая, што ляжала ў кутку, пры сцяне. Яе прывезлі ўчора з вялікімі болямі, болі ўколамі паздымалі, але назначылі аперацыю, на заўтра.

Як толькі Фімка выключыла лямпачку, у палаце зрабілася цёмна, але цяпер патроху святлела. За акном палаты гарэлі на слупах ліхтары, праз шкляныя дзверы плыло святло з калідора. I Фімка добра бачыла спалоханы твар маладой жанчыны, вочы, поўныя трывогі.

— Пасядзіце каля мяне, нянечка...

Фімка ўзяла табурэтку, што стаяла воддаль, прынесла, села.

— Я так баюся, так баюся,— паднялася жанчына вышэй на падушцы.— Як падумаю, што заўтра аперацыя, то проста не магу...

Фімка і сама баялася таго вялізнага пакоя са сталом пасярэдзіне, з вялікімі лямпамі, што над ім віселі. Фімка ведала, як ярка гараць тыя лямпы, калі на стале — чалавек. Сама яна ніколі не бачыла тут, у бальніцы, аперацыі, але як жывога ўяўляла таго чалавека... I кроў... I рабілася шкода... Рабілася страшна... Бачыла яна, як часта ішоў у тую аперацыйную чалавек сваімі нагамі, каторы з іх ішоў і ўсміхаўся, а адтуль ужо везлі на каталцы, везлі белага, без крывінкі на вуснах, са спакутаваным тварам. Каторы і вачэй не мог адплюшчыць. Але ведала Фімка, што з таго стала рэдка, вельмі рэдка кіравалася каталка ў морг, а было як закон, што, адбалеўшы сваё, чалавек уласнымі нагамі, здаровы выходзіў з бальніцы. Так што там, на тым стале, ратунак...

— А чаго ж вам баяцца? — нахілілася Фімка над кабетаю.

— Балець будзе...

— I не будзе балець... уколы такія зробяць, што і балець не будзе.— Хацела яшчэ сказаць — гэта не тое што некалі ў нас, у партызанах, ды пасаромелася. «Ваша прозвішча ў спісах не значыцца»,— сказала тая жанчына. А калі не значыцца, то чым дакажаш, што не хлусіш?..

— Мне і цяпер ужо нічога не баліць, можа, адмовіцца ад аперацыі?

Фімка пакруціла галавою.

— Не баліць, бо ўколамі боль знялі, а вернецеся дадому, і зноў схопіць... Тады, можа, і позна будзе...

Жанчына слаба ўсміхнулася.

— Вы гаворыце, як доктар... Мне і доктар так сказаў...

— А што ж вы думаеце... Я тут даўно... усякага нагледзелася, начулася... Адна таксама, так во боль адпусціў, яна і завяла — дадому і дадому, не трэба аперацыі... А праз два тыдні зноў прывезлі... Прабадзенне... Ледзьве ўратавалі...

Жанчына слухала ўважліва і трывожна, хмурыла бровы. Шморгнула носам. Выцерла яго ражком прасціны. Спытала ціхім шэптам:

— Можа, вы малітву якую знаеце? Сказалі б мне... Я б памалілася...

Здзівілася Фімка — маладая жанчына, а такое просіць. Вось ужо праўда, як трывога, дык да бога... Паправіла на жанчыне коўдру, сама не ведае, адкуль такое ўзялося, адкуль стукнула ў галаву.

— А вы прашапчыце тры разы: «Рукі добрыя, рукі белыя, бяду маю вазьміце, нікому не дарыце, на агні спаліце...» Запомнілі?

— Ага... Рукі добрыя, рукі белыя...

Фімка памагла:

— Бяду маю вазьміце, нікому не дарыце...

— На агні спаліце...

— Во так,— шаптала Фімка жанчыне на вуха.— Тры разы скажаце, і ўсё, можаце спаць спакойна, заўтра ўсё будзе на яць...

Жанчына раптам падхапілася з падушкі, нахілілася, палезла ў тумбачку, што стаяла пры ложку. Пачала адтуль вымаць — яблыкі, плітку шакаладу, соваць Фімцы ў рукі.

— Вазьміце, нянечка, вазьміце, мне напрыносілі, а я ж не магу есці, і няможна...

— Ой, не, не,— замахала Фімка рукамі.— Не вазьму!.. Цяпер не з’ясцё, потым адужаеце, а я — не!

— Ды мне яшчэ нанясуць, вазьміце,— умольна, ледзь не са слязьмі, прасіла маладзіца.

— Няможна... Калі вазьму — малітва не паможа,— сказала Фімка.

Жанчына застыла з тымі яблыкамі і шакаладкаю Ў РУЦэ.

А Фімка і праўда не магла, не магла, хоць забіце, браць у хворых пачастункі. Не даваў браць нейкі забабонны страх, быдта ўзяўшы ў хворай яблык ці шакаладку, яна і хваробу возьме на сябе ці на Таню, на дзяцей. У хворай той бяды не забярэ, а сабе таксама наварожыць.

— Дайце сюды,— узяла Фімка ў жанчыны яблыкі, шакаладку.— Самі не з’ясцё, то аддасцё той хворай, якой не прыносяць... Ёсцека тут такія... На тым вунь ложку, бачыце? — Фімка паказала на жанчыну, што ляжала, укрыўшыся з галавою, выставіўшы з-пад коўдры толькі нос.— Ёй ніхто не прыносіць... А мне не трэба... Лажыцеся, спіце.

Укрыла Фімка хворую, пастаяла з хвіліну каля яе, узяла табурэтку, паставіла там, дзе ўзяла. Пайшла з палаты, у душы ўсміхаючыся. Во як прыдумала... Быдта хто навучыў... «Рукі добрыя, рукі белыя...» А што, рукі нашага палатнага доктара і добрыя, і белыя... Няхай памоліцца доктару...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x