Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ціха ў палатах, паснулі хворыя. Сястра Люся клюе носам за сваім столікам. Настольная лямпа з-пад цёмнага каўпачка свеціць на паперы, што ляжаць перад Люсяю, на яе белую шапачку, на лоб, на падсіненыя павекі, якія здаюцца цяжкімі і ад свайго цяжару апускаюцца, апускаюцца на вочы. Нялёгка маладым цэлую ноч без сну. Скора Люся пакладзе галаву на сагнутую ў локці руку, павернецца тварам да акна і засне. Ну і няхай паспіць, пакуль не прывезлі каго і не забегалі дактары. А можа, сёння і не прывязуць...

I Фімка прымасцілася на крэслах, прыкрылася бальнічнаю коўдраю, што зняла з пустога ложка. Прыгрэлася, ужо і драмаць пачала, але тую дрымоту перабіла, ступіўшы ў яе, Зіна Патапава. З той фатаграфіі ў часопісе. Узяла Фімку за руку і павяла — назад, назад, у маладосць, у лес, пад бомбы нямецкія, да шпітальнай зямлянкі.

— Пабяжым... Туды, дзе не страляюць... У немцаў сіла... Самалёты...

Паяснела ў Фімкі ў галаве, быдта і не спала. Падумала: мусібыць, тады адбілі немцаў... I Зіна нікуды не ўцякла, у атрадзе засталася... Мусібыць, ваявала добра... I цяпер прызнаная... Партызанка...

Ляжыць Фімка на крэслах, не зварухнецца, паспрабуй варухнуцца, ложа тваё і рассунецца, на падлозе апынішся. Тут ужо так — прыстроіўся, і ляжы ціхенька, спі, пакуль не разбудзяць альбо пакуль бок не адлежыш.

Але не спіцца. Стаіць Зіна Патапава перад вачмі. Можа, яна і пра Ромку знае? Можа, і Ромка жывы? Ходзіць недзе тут па горадзе, можа, і спатыкаліся калі, ды не пазнала.

I чаго так разварушылі старое доктарка і Таня? Выпраўляй і выпраўляй ім дакумент. Столькі гадоў жыла, ні пра які дакумент не думала і была спакойная. А цяпер вярэдзіць і вярэдзіць душу. Яно і праўда — павага цяпер франтавікам, партызанам, ільготы розныя... Праўду кажа Таня — дурная век я была, дурная і засталася... На грудзях знакі ад нямецкіх куль... Была ў партызанах... Тая ж Зіна Патапава можа пацвердзіць... Зіна Патапава...

Паднялася Фімка, села на крэсле, скамечаная коўдра на каленях павісла.

Люся спіць, паклаўшы галаву на сагнутую ў локці руку, у цёмным шкле акна, як у люстэрку, адбіваецца яе твар, белы халат. Святло настольнай лямпы падае на валасы, што выбіліся з-пад шапачкі, і яны здаюцца жоўтымі, як саламянымі. Рыпнулі дзверы ў мужчынскай палаце, і адтуль памалу, трымаючыся рукою за шво на жываце, выйшаў лысы пажылы мужчына ў бальнічнай піжаме, пакіраваўся ў канец калідора.

Канечне, Зіна Патапава можа пацвердзіць,— думае Фімка.— У спісках няма, бо хто мог мяне ўпісаць, хіба доктар, а ці дажыў сам доктар?.. А Зіна Патапава — сведка... I яшчэ каго можа падказаць, з тых, што разам былі ў партызанах... Пацвердзяць... I выпраўлю дакумент... Толькі куды паклала тую фатаграфію? У нейкую кніжку ткнула. Можа, у Ларысіну, ды тая выкінула?

Прыйшоўшы з работы — не ўмылася, сукенкі рабочай не скінула — адразу да паліцы з кнігамі. Пачала гартаць адну за другою. Брала кнігу і распускала лісткі веерам. Чакала, што блісне між старонак фатаграфія альбо на падлогу ўпадзе. Нямашака. Усю паліцу перабрала — няма. Стала пасярод пакоя, палец да губы прыклаўшы, думаючы, дзе шукаць.

Ляжалі стосікам кнігі на стале — Ларысіны падручнікі. I тыя перагартала. Нават Мішкавы кнігі ператрэсла. Памятала ж, сядзела ў галаве — у кніжку тую выразку паклала. А там жа было напісана, дзе і кім Зіна працуе... Забылася Фімка, дзе і кім. А вось як Зіну Патапаву па бацьку — запомніла. Зінаіда Юр’еўна... Юр’еўна, гэта точна... Дык, можа, адрасны стол?.. Цераз адрасны стол дазнацца адрас? I схадзіць?

Села Фімка на сваю канапку, рукі на прыпол паклала. Сэрца моцна тахкала. Надумалася ж... А чаго і не? Што яна, прагоніць? Можа, не пазнае? Ну, калі не пазнае, то напомню...

Устала з канапкі, зайшла ў спальню. Там на сцяне люстэрка вісіць, старое, з жоўтымі ржавымі плямамі, яшчэ маміна, даваеннае. Шчога новага не куплялі ў старую хату, чакалі кватэры. Уставілася фімка на сябе ў люстэрка. Ох, пастарэла. Сівых валасоў колькі... Вочы быдта паменшалі... I шчокі пачынаюць абвісаць...

Адвярнулася ад люстэрка, пайшла пераапранацца. Умылася. I забразгала начыннем на кухні — абед варыць. Скора Мішка прыбяжыць, за ім — Ларыса, а там і Таня з Іванам. Абірала бульбу, смажыла рыбу, а сама ўсё думала, думала. Як яна да Зіны Патапавай зойдзе, як пачнуць яны ўспамінаць... Можа, і Ромку ўспомняць?

Няма ў Фімкі крыўды на Ромку, забылася крыўда, помніць толькі, як абдымаў, цалаваў. Пасля Ромкі ж ніхто... I на Зіну Патапаву крыўды няма. Не вінавата Зіна Патапава, што Ромка яе ўпадабаў. А пра іхнюю з Ромкам любоў, мусіць, і не ведала. Баяўся Ромка, каб да Зіны не дайшло. «У нас з табою нічога не было... Не было нічога...» I конская храпа... А потым каня асколкам... I вочы мокрыя... Быдта конь з болю плача...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x