Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А як ваша прозвішча, імя? — спыталася Зіна Патапава.

— Прозвішча Мархель, Серафіма Гаўрылаўна, але ў лагеры мяне ўсе Фімка звалі.

— Фімка, Фімка,— гаспадыня паднялася з канапкі, прайшлася па пакоі, спынілася, прыплюшчыла вочы.— Не, не помню... Такое рэдкае імя, каб чула, то не забылася б... А так — не помню,— пакруціла яна галавою. I загаварыла, быдта шчыра, даверліва і разам строга, павучальна:

— Ведаеце, я цяпер у камісіі працую... На грамадскіх пачатках, так сказаць... Па справах былых падпольшчыкаў, партызан... Дык колькім людзям мы ўжо, можна сказаць, помнікі паставілі... I, скажу вам, некаторым, можа, незаслужана... Напрыносяць паперак, сведак падкупяць... Так што мы цяпер вельмі асцярожныя з паперкамі... А вас, бачыце, у архіўных спісках няма, і я вас не помню...

Як аглушаная сядзела Фімка. Гэта ж яе выстаўлялі быдта якую аферыстку. Быдта прыйшла яна прасіць незаконна, падкупляць сведак, ці што... Няўжо яна так змянілася, што яе аніяк нельга пазнаць? I так забылася Зіна Патапава пра той дзень, што ўспомніць ніяк не можа?

— Я — не! Які помнік!.. I хіба падкупляць?.. Я трыццаць гадоў... Хіба я хлушу? Успомніце мяне... Я ж вас так помню...— I выкінула, як апошні довад, як карту, якую Зіне будзе нечым пабіць, адмовіцца ад чаго ніяк не зможа.— Вы яшчэ з Ромкам гулялі... Ён за вамі ўпадаў,— паправілася, каб не абразіць часам жаночага гонару гаспадыні, каб не абвінаваціць яе, што за хлопцамі бегала.

Спынілася Зіна Патапава пасярод пакоя, быдта гэтымі словамі Фімка за халат яе ўхапіла, калола вачмі Фімку, як шыльцамі. А твар ужо — як з каменя высечаны.

— Вы маеце на ўвазе Рамана Ігнатавіча?

Не ведала Фімка, як Рамана звалі па бацьку, ведала, што прозвішча Гольчык, а імя па бацьку...

— Я не ведаю, як яго імя па бацьку, ведаю, што Раман Гольчык...— Хацела ўжо, калі на тое пайшло, прызнацца, што раней у яе з Раманам было, але не адважылася. Гэта прынізіла б, мусіць, Зіну Патапаву, і Ромку прынізіла б... Што ў яго з такою Фімкаю нешта было... Пра сваё з Ромкам не сказала, ды і схавана ўсё гэта было далёка, глыбока, схавана не для таго, каб вымаць ды некаму паказваць, сама надта рэдка туды заглядала. Пра сваё з Ромкам не прызналася, сказала, каб пераканаць гэту недаверлівую, бяспамятную:

— Адкуль бы я ведала пра Ромку, каб вас з ім не бачыла, кожны дзень па лагеры гулялі, дык няўжо вы не верыце?..

А тая зноў захадзіла па пакоі, ужо нецярпліва, і ў голасе ўжо несхаванае раздражненне:

— Пра тое, што мы з Раманам Ігнатавічам у партызанах пазнаёміліся, усе знаюць... Мог вам нехта расказаць... Нічога дзіўнага...

Падняла Фімка хустку, што хамутком на шыі ляжала, усцягнула на галаву. Сама ўстала, пачала памалу паліто зашпільваць. У галаве круцілася, плылі па сцяне карціны ў рамках, і ныла сэрца. Во як выстаўляе яе гэта Зіна Патапава. Быдта дазналася Фімка ў некага пра Ромку і прыйшла ашукаць, прымазацца да іхняга партызанства. Ну, не помніш, дык не помніш, але так навошта... I раптам як стукнула Фімцы ў галаву: помніць яе Зіна Патапава, помніць, але чамусьці не хоча прызнаць... Не хоча прызнаць...

Падняла вочы, хацела спаткаць яе позірк, але Зіна глядзела ўбок, і твар яе выказваў яўнае нецярпенне. Яна зрабіла некалькі крокаў да дзвярэй, быдта падштурхоўваючы Фімку, каб тая скарэй пайшла. I Фімка ступіла за дзверы. Сама здзівілася свайму голасу, калі сказала:

— Да свіданія...

Глухі, як здушаны, голас.

Гаспадыня пакруціла замком, адчыняючы дзверы, выпусціла Фімку на лесвіцу.

Было адчуванне, быдта яна толькі што сышла з якой каруселі — нудзіла і круцілася ў галаве, і ніяк не магла знайсці, дзе тут выхад. Ткнулася ў зачыненыя дзверы ліфта, адышла назад, нарэшце ўбачыла лесвіцу. Пачала спускацца ўніз.

Мела Фімка ў сваім жыцці ад людзей і крыўды, і абразы. I ў маладыя гады, і ў сталыя. «У нас з табою нічога не было...» Хіба такое забудзецца? Але чаго не бывае паміж хлопцам і дзеўкаю, мужыкі жонак кідаюць, ды з дзецьмі... А тут — яна ж жонкаю ягонай не была... Альбо гэта — гадоў пятнаццаць назад пачалі ў іх аддзяленні прападаць — то прасціна, то ручнік, то халат бальнічны. Пад падазрэнне папалі нянечкі. Але не злавіў за руку — не кажы, што злодзей. Сястра-гаспадыня ў іх тады была строгая, суровая старая дзеўка. I вырашыла злодзея злавіць. Некалькі разоў нянечак абшуквала. I Фімку абшуквала, і ў Фімчынай сумцы поркалася. А яна ж чужога — ніколі ў жыцці пальцам не кране. Во была крыўда... А тая скарга, што хворая на яе напісала? Фімка ў другой палаце прыбірала, а кабеце прыспічыла, пачала нянечку клікаць. Пакуль Фімка дабегла... Дык совесць мей, пры чым тут нянечка? А яна на нянечку — скаргу, што кепска працуе, не даклічашся... А плётка, якую нехта пусціў на яе, быдта яна з шафёрам Кірыкам. Кірыкава жонка прыбягала — валасы рваць, столькі сораму нарабіла, а яна ж — ні сном, ні духам. Ды гэта крыўды, якія помняцца, а колькі іх было, і большых і меншых, што пазабываліся. Не затойвала Фімка злосці на людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x