Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але крыўда, якую ўчыніла ёй Зіна Патапава, была, здаецца, самая балючая. Такой крыўды яшчэ Фімка не мела. Так не паверыць... Залічыць у аферысткі... У самазванкі... Быдта гразёю аблітая ішла па лесвіцы Фімка, быдта апляваная. Здушыла ўсё ў грудзях — не прадыхнуць. А лесвіца бясконца вяла ўніз, уніз, быдта з неба ў прорву спускалася Фімка і дарозе гэтай не было канца. Нарэшце падзьмула холадам з дзвярэй, а за імі — белы снег, вуліца. Сутыкнулася пры выхадзе з мужчынам. Невідушчымі вачмі глянула ў яго твар. Мужчына адступіў, даючы ёй дарогу. Выйшла з пад’езда, пакіравалася па тратуары. Не чула марозу, холаду, забылася, што можна сесці ў тралейбус. Шыбавала, шыбавала пешкі. У вачах стаяў шаўковы, з райскімі птушкамі, халат. Плылі карціны па сценах.

I чаго яна пацягнулася? Навошта гэта было? Каб асобную кватэру атрымаць? На чорта ёй асобная кватэра, ёй асобная кватэра, як труна, як магіла, яна хоча з Таняю, з дзецьмі жыць. Хіба яна, калі на тое ржышча бегла, пад кулі нямецкія, пра асобную кватэру думала? Каб крышку, то і была б асобная, на два метры... Пачот, медаль пачапіць? Совесць мей, вось табе і пачот будзе...

Сябе вінаваціла Фімка, што паслухала доктаркі Веры Сяргееўны, што паслухалася Тані, пайшла партызанства сваё даказваць. Але гэта ўшчуванне перабівалі то прыжмураны позірк, то клопат на твары, то павучальны тон Зіны Патапавай, і грудзі працінала крыўда. I невядома, адкуль прыходзіла перакананне: успомніла яе Зіна Патапава, успомніла, але не захацела прызнаць. Не захацела прызнаць. Чаму?..

Кварталы тры прабегла Фімка па марозе, задыхалася. Крыху збавіла ход. Насустрач ёй ішлі і ішлі людзі — панастаўляўшы каўняры, паўцягваўшы ў іх галовы, хаваючыся ад холаду самі ў сабе, самі ў сабе. Ішлі таропка, не разглядаючыся на бакі. Плылі аўтобусы, тралейбусы з замураванымі марозам вокнамі, з маленькімі кружочкамі, прадыханымі ў белым інеі. Ляскалі дзверы магазінаў, пад’ездаў, то выпускаючы, то беручы ў сябе людзей.

Сцішвала хаду Фімка, і ў грудзях быдта пачынала сцішвацца, быдта здольная была ўжо і разважаць, спакайней думаць. I пачынала разумець, што гаварыла ў Зіны Патапавай нешта не так, нешта не спадабалася Зіне ў тым, што яна гаварыла. I не дзіва — напамінаць пачала, як спалохалася, як уцякаць клікала. Во дзе праўду людзі кажуць — як захоча бог пакараць, дык адбярэ розум... I яшчэ... Калі Зіна Патапава і праўда яе не помніць, то трэба было спытаць, хто яшчэ з атрада жывы застаўся... Зіна ж, калі яшчэ ў той камісіі працуе, павінна знаць. Чаму не спытала пра Ромку? Можа, і Ромка жывы, Ромка тады б успомніў.

I раптам спынілася як укапаная... Быдта толькі цяпер убачыла чалавека, з якім размінулася ў дзвярах, у пад’ездзе Зіны Патапавай. Быдта толькі цяпер убачыла яго... За тым, што схавалі гады, таілася даўняе... Няўжо ён? Няўжо Ромка? А можа, памылілася? Чаму адразу не пазнала? Бегла як утрапёная...

Пажаніліся... Жывуць з Зінай Патапавай...

Ромка...

6

Зачыніўшы аа нечаканаю госцяю дзверы, Зіна вярнулася ў свой пакой і захадзіла па ім узад-уперад. Душу агортвала прыкрасць. Адкуль яна ўзялася, гэтая кабета, чаму да яе прыцягнулася, не магла каго іншага ўспомніць, знайсці?

I тут жахлівы халадок падступіў пад сэрца. Іншага знайсці? I таму, іншаму, расказаць, як Зіна Патапава спалохалася немцаў, хацела ўцячы?.. Каб выплыла потым, што і ўцякла... Каб выплыла пра падводу, пра Святланку, цётку Веру, параненых... Тых застрэлілі, а яе пусцілі... Каб пра Грышку выплыла, як сказаў: мая дзеўка, мая паненка... Грышка-паліцай...

Як здань насунулася на Зіну старое, забытае, пахаванае. Падумаць страшна, што загаварылі б пра яе на рабоце, у райкоме, у той жа камісіі. Зінаіда Юр’еўна Патапава, якую так высока паднялі, праславілі як адважную партызанку, аказваецца, дэзерцір... Паліцаева паненка, параненых закатавалі, а яе...

Пахаванае глыбока, закіданае пластамі гадоў, варухнулася, ажываючы, і гэта было так страшна, як страшна было б, каб у труне паварушыў рукою, падняўся нябожчык.

Прыйшоў муж, і маці паклікала іх абедаць. Есці зусім не хацелася, і Зіна сербанула некалькі лыжак супу, адставіла талерку ўбок. I катлету толькі пакалупала.

— Можа, нясмачна? — занепакоілася маці. Чатыры гады назад памёр бацька, і Зіна змушана была забраць матку, якая засталася ў вёсцы зусім адна. Старая не хацела есці хлеб дарма, старалася рабіць работу ў хаце. Але, не прывучаная ў вёсцы гатаваць прысмакі, не заўсёды ўмела зварыць абед па ўсіх правілах кулінарыі. Вось і цяпер занепакоілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x