Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нешта павінна была сказаць яму і Вера. Але не здолела нічога сказаць.

А наступным разам ён не прыйшоў. I калі Вера завітала да сябровак цераз дзень, яго зноў не было. Не прыйшоў ён і праз тыдзень.

Нясмела спыталася Вера ў Жэні — а дзе ж Валодзя і хто ён такі? I пад вялікім сакрэтам Жэня сказала, што Валодзя — гэта ого-го! Танцы ў яго тут былі для маскіроўкі. Каб немцы дазналіся, хто ён такі і дзе яго можна злавіць, то... Не аднаго Валодзю, іх бы тут усіх пахапалі...

Аж захлынулася Вера дыханнем. Дык вось чаму так уразіў яе гэты хлопец!.. Адчула яе душа, адчула, што ён не абы-хто, што ён не толькі прыгожы, але і мужны, сапраўдны чалавек, герой!

Яна ведала, на якой вуліцы ён жыве. I ногі самі павялі. Яна і цяпер, праз сорак два гады, можа пабажыцца, што ногі самі павялі. Яны былі ёй непадуладныя. Яна памятае, як і сорамна, і страшна было ёй ісці. Здавалася, кожны ведае, чаго яна ідзе па гэтай вуліцы.

Яна разумела, што наўрад ці сустрэне яго, можа, яго ўжо няма і ў Мінску. Ды каб і сустрэла, то, мусіць, і не павіталася б, нават вочы на яго не адважылася б падняць.

Ярка свяціла гарачае сонца. Бяздумнае сонца, якое аднолькава свеціць і змяі, і сокалу, і ворагу, і сябру, якому ўсё роўна, хто грэецца ў яго промнях.

Па вуліцы шпацыравалі немцы. На Суражскім базары, на слупах, віселі закатаваныя імі людзі. Гарою друзу ляжаў разбіты горад. А Вера ішла. Ішла, каб хоць здалёк яго пабачыць.

I вось, здаецца, сустрэла... Не тады, не тым жнівеньскім днём сорак першага года. А цяпер. Праз сорак два гады. На ўскраі гэтага мястэчка. Здаецца, гэта быў ён. Цёмная хвалька над чыстым высокім ілбом. I суровы, як мужчынскі, позірк. I такая самая кашуля.

Аблічча глядзела на Веру Максімаўну праз тоненькую сетачку трэшчын. I здымак быў не самай лепшай якасці, яшчэ даваенны. Але чым больш прыглядалася Вера Максімаўна да гэтага твару, тым больш пераконвалася — ён. I імя — Валодзя...

Валодзя, Валодзя... Колькі іх, Валодзяў, было да вайны... Можа, ён... А можа, і не ён... А калі і не ён, то хіба не ўсё роўна?..

Ох, нашы хлопчыкі...

Вера Максімаўна трымалася рукамі за штакеціны — пажылая жанчына, бабка дваіх унукаў. Трымалася за штакеціны і быццам глядзела ў сваю маладосць.

I халадзела пад сэрцам.

I падступала туга.

КАМАНДЗІРОЎКА ЗА МЯЖУ

Дакументальнае апавяданне

Сонны вагон стаяў непрывычна высока над рэйкамі, яркія агні ліхтароў вырывалі з цемені ўзорыстыя фермы, страпілы дэпо, бліскалі на спінах саставаў, што пасцішваліся тут пад іх нежывым святлом, нібыта яшчаркі на сонцы. Пастуквала жалеза аб жалеза, часам гулка ўсплывалі галасы рабочых — мянялі калёсы з шырокай каляі на вузкую.

Я заўсёды зайздрошчу людзям, якія ўмеюць спаць, дзе ні прыткнуцца — адхінуўшыся на спінку крэсла ў аўтобусе альбо ў самалёце, на паліцы ў цягніку, у агульным пакоі гасцініцы. Я магу спаць толькі ва ўласным ложку, і то колькі збэрсана ў ім прасцін. Самае невялікае ўзбуджэнне праганяе сон, і ўжо круцішся цэлую ноч, шукаючы на падушцы шчаслівага месца — вось яно, вось-вось ты патонеш у салодкім небыцці, дзе няма ні клопатаў, ні звадак, ні турбот. Але нейкая думка, як спружына, падкідае цябе, выбівае са сну, і ты зноў адна з цішынёю ночы.

I сёння я зайздросціла сваім спадарожнікам, якія, пазакрываўшыся ў сваіх купэ, салодка спалі, даверыўшыся службам чыгункі, ведаючы, што ўсё будзе зроблена як трэба і ў належны час.

Верыла ўсім службам чыгункі і я, і клопат наперадзе быў толькі прыемны, і ўсё ж не спалася.

Пастаяўшы каля адчыненых дзвярэй вагона, паглядзеўшы на начное дэпо станцыі Брэст, дыхнуўшы пахам жалеза і шпал, нагрэтых за гарачы летні дзень сонцам, я вярнулася ў сваё купэ, лягла пад лёгкую прасціну, падбіўшы кулаком невялікую цвёрдую падушку.

Трохі пакруцілася, а потым, мусіць, задрамала, бо нават прыснілася — гранітны крыж пры дарозе, пабеленыя штакецінкі агароджы, звялыя кветкі каля крыжа і тут жа свежыя, што я паклала. Магіла нашай паэтэсы Алаізы Пашкевіч, якая ўзяла сабе псеўданім — Цётка. А побач з гэтаю магілаю яшчэ два курганкі — і без крыжоў, і без імёнаў, трымаў іх над зямлёю хіба толькі дзёран, дзе палыселы, дзе з мяцёлкамі старой травы. I быццам кладу я на адзін з тых курганкоў не кветкі, а фотакартку дзяўчыны з белым вэлюмам, з вяночкам на валасах і гавару ўсё:

— Фэля... Фэля...

Прачнулася ад таго, што вагон пагойдвала, ліхтары за акном, як маланкі, раз за разам прашывалі цемнату купэ. Затрымалася хвіліну на тым сне — так жыва стаялі перад вачыма і крыж гранітны, і курганок, і фотакартка, быццам я толькі што пабыла ў Старым Двары, каля тых магіл.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x