Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі, людзі, людзі, кожны як сусвет, бяздонны, непазнавальны, кожны сам па сабе, сам па сабе і не могучы сам па сабе, бо што ён, адзін, без людзей, без тых, што навокал, і злых, і добрых. Цягнуцца адзін да аднаго, а потым адскокваюць, як начыненыя токам, апякаючыся, калечачыся.

Сум, жаль не пакідалі Таню. Яна моўчкі ішла па шумнай вуліцы, і таксама моўчкі ішоў побач з ёю рэдактар.

Была так званая гадзіна «пік», аўтобусы, тралейбусы ішлі перапоўненыя, і яна не захацела лезці ў духату. Дадому было не вельмі далёка, можна дабрацца пехатою.

Дайшла да скрыжавання, дзе ёй трэба было збочваць, спынілася, каб развітацца са сваім спадарожнікам, але той сказаў, што і яму ў гэты бок.

У завулку было спакайней, цішэй, менш тут ехала машын, менш ішло людзей. Пачало праясняцца неба, паміж разрывамі аблокаў прабівалася ўжо сонца, блішчалі чысцінёю маладыя, кволыя лісткі на ліпах, густою шчоткаю паднялася трава на газонах.

У тралейбусе, які праязджаў па вуліцы, сыпануўшы наўкола іскры, зляцелі з правадоў дугі. З пярэдніх дзверцаў выскачыла маладзенькая вадзіцелька ў сініх штанах і жоўтай кофтачцы, спрытна забралася на дах тралейбуса, прысела там, як канарэйка, пачала зачышчаць дугі. Міма праходзіла двое хлопцаў, адзін з іх, па-вясковаму ладны, прыгожы, крыкнуў дзяўчыне:

— Кідай ты гэтую машыну, лепей сходзім у кіно!

Дзяўчына з даху тралейбуса заўсміхалася хлопцу, сказала, як добраму знаёмаму:

— Ага, добра табе... Сам гуляеш...

Жыццё ішло сваім парадкам.

— Вось вы, цяперашнія, асабліва моладзь,— загаварыў раптам рэдактар,— дзёрзкія, смелыя... А калі я пачынаў, было не так... Я студэнтам яшчэ прыйшоў працаваць у газету — мусіў зарабляць, памагаць не было каму... Рэдактар у нас быў... Ну, няважна, як яго прозвішча... Навыцяжку перад ім стаялі... Калі што, як гаркне... З ім не спрачаліся, выконвалі загад...

Таня павяла на рэдактара позіркам — чыста паголеныя шчокі яго нібы пацвярдзелі, патанчэлі, як ад гневу ці хвалявання, вусны, а ў зморшчынах каля вачэй, здаецца, застыла няёмкасць, якую ён стараўся перасіліць.

Таня яму нічога не адказала, ішла моўчкі, думаючы — чаму ён пра гэта загаварыў?

— Паслаў ён мяне, вясною сорак шостага, па калгасах... Каб падрыхтаваць цэлую старонку — «Датэрміновае завяршэнне сяўбы». Паехаў я па вёсках, а там насення — кот наплакаў, кабеты на сабе плугі цягаюць, якое там датэрміновае... Не зрабіў я паласы. Дык рэдактар мне вымову закаціў і камандзіроўку не аплаціў — не выканаў задання рэдакцыі... I я тады не пакрыўдзіўся на яго, палічыў, што рэдактар зрабіў правільна, што я проста кепскі работнік, не здолеў знайсці добрага калгаса... У нашага пакалення была дысцыпліна, мы вельмі верылі — усё, што робіцца, так і трэба, начальства не памыляецца.

Было падобна, што рэдактар ёй у нечым спавядаецца і нібы хоча гэтым спавяданнем папрасіць прабачэння... Але чаго яму прасіць прабачэння, ён, уласна, ні ў чым перад ёю не вінаваты... Яна не ведала, што яму адказаць.

— Ну, вашы гады... Я не вельмі далёка адышла ад вашага пакалення... I, паверце, дысцыпліну я таксама цаню, да яе прывучаная...

— Не, вы ўжо не тое пакаленне, вы бліжэй да маладзейшага, да новага...

Таня ніяк не магла ўлавіць настрою, галоўнай думкі таго, што вярэдзіла душу рэдактара і ў гэты сумны дзень, пасля пахавання, шукала выйсця. Было падобна, што рэдактар са сваёй недасяжнай рэдактарскай вышыні набліжаўся да яе, рабіўся не начальствам, а чалавекам, якому таксама патрэбны спагада, звычайная чалавечая дабрыня.

— Ведаеце, мне здаецца, справа тут не ў пакаленнях і не ў часе,— загаварыла Таня.— А больш за ўсё ў самім чалавеку... Ведаеце, ёсць людзі, якія ў маладосці засвоілі нейкія думкі, формулы і не перараслі іх, ці што, нясуць іх праз усё жыццё... Не таму, што яны засталіся верныя тым думкам, формулам, а таму, што не перараслі, іначай ужо думаць не ўмеюць... Ёсць людзі вельмі кансерватыўныя ў сваіх поглядах, застылі ў іх, закасцянелі... Не бачаць ці не хочуць бачыць, што жыццё выстаўляе новыя задачы, новыя праблемы.

— Можа быць, можа быць... А вы не дапускаеце, што гэтыя людзі, пра якіх вы гаворыце, вельмі шчыра вераць у тое, што засвоілі ў маладосці, што гэта іх прынцыпы?..

Апошніх слоў рэдактара Таня амаль не пачула, усплыў перад вачыма васкова-белы твар юнака, сівая галава, схіленая над труною, у грудзях заныла жалобная музыка. Стала дзіўна, амаль кашчунна, што яна, толькі адышоўшы ад труны, гаворыць пра нешта старонняе, такое цяпер не важнае. Уявіла, як прыехаў Сяргей з жонкаю дадому, у апусцелую кватэру, як сядзіць недзе, скурчыўшыся ад болю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x