Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры дзень, Таня, ты так скора ідзеш, я ледзь дагнаў цябе.— Ён усміхнуўся, і Таня заўважыла каля яго вуснаў незнаёмыя раней тугія зморшчынкі.

Як толькі ўбачыла яго, сэрца тарганулася, потым завухала ў грудзях, абліваючы цела слабасцю. Сама сабе здзівілася — чаго так... I яшчэ падумала — як яна выглядае, не хацела, каб убачыў яе растрапаную, механічна паправіла рукою валасы. Адказала, стараючыся гаварыць спакойна, роўна, каб не выдаць свайго хвалявання:

— Дзень добры, Сяргей... Я заўсёды скора хаджу, павольна хадзіць не ўмею...

— То, можа, ты спяшаешся, можа...

I голас яго змяніўся, зрабіўся глухаваты, ці што.

— Не, Сярожа, я нікуды не спяшаюся... Я іду з работы дадому, іду да тралейбуса.

Яны стаялі пасярод тратуара, яўна замінаючы прахожым, але не заўважаючы гэтага, быццам апынуліся на бязлюдным востраве, быццам, акрамя іх, нікога наўкруг не існавала. Першая, здаецца, апамяталася Таня, яна зрабіла адзін крок, другі. Сяргей пакіраваўся за ёю.

— Як ты апынуўся ў гэтым баку? — спытала яна. Ёй на міг здалося, што Сяргей спецыяльна чакаў яе, як некалі чакала яна каля бальніцы, каб убачыць, каб сказаць, а галоўнае, каб убачыць.

— Заходзіў тут у аптэку... Толькі ў гэтай аптэцы ёсць патрэбнае мне лякарства.

Таня ведала, што ён сказаў праўду, яны ніколі адно аднаму не хлусілі, і ўжо каб Сяргей спецыяльна чакаў яе каля рэдакцыі, то знайшоў бы ў сабе смеласці і сказаць пра гэта.

— Ты хварэеш? — спытала Таня.

— Не, не я, жонка.

Ну, так, быў і застаўся клапатлівы муж, шукае лякарства жонцы, падумала Таня і тут жа папракнула сябе за нядобрае, што варухнулася ў грудзях, успомніла апухлы ад слёз твар яго жонкі, чорны гіпюравы шалік на яе валасах, як прыпала яна, не могучы трымацца на нагах, да Сяргея.

— Я ведаю пра тваё гора, Сяргей,— ціха сказала Таня.— Я была ў той дзень на могілках... Гэта вялікае гора...

Ён спыніўся, і яна спынілася. На яго чорны касцюм упалі пушынкі таполі, вецер дзьмуў, зганяў іх, а яны не адляталі, нібы ўчапіліся ў касцюм маленькімі кіпцюрыкамі. Таня ўзяла іх двума пальцамі, скінула на зямлю. I гэты яе дотык да яго касцюма вярнуў у былое, у далёкае, ён зноў зрабіўся блізкі, родны, свой, забалела яго болем.

— Я вінаваты перад табого,— глуха сказаў ён.— Але віны той не паправіш... Самая страшная віна гэта тая, якой не паправіш...

Яны зноў стаялі між людзей, як на бязлюдным востраве, зноў нібы адны на люднай вуліцы, але Таня разумела ўжо, што гэта іх блізкасць, гэты іх бязлюдны востраў можа існаваць толькі імгненне, толькі ў хвіліну забыцця, і блізкасць, і бязлюдны востраў знікнуць пасля наступных слоў. I ёй доўга не хацелася нічога гаварыць, але імгненне ўжо мінула.

— Што цяпер — вінаваты, не вінаваты... Нічога ты не вінаваты, не муч сябе... Наадварот... У мяне ёсць Саша...

Можа, яна нетактоўна сказала — у мяне ёсць Саша, Саша, уласна, і яго сын... Брат таго, што пайшоў з жыцця... Дзіўна... Саша нават не ведае, што тут, па вуліцах горада, ходзіць яго бацька, што ў яго было два браты і што аднаго ўжо няма... Добра, што ён не ведае пра смерць брата, але кепска... Ну, тут нічога не зробіш...

— Сяргей, я вельмі спачуваю твайму гору, пасля тых могілак я проста не магла... Ну, гэта цяжка выказаць словамі... Я не маю на цябе ніякага зла... Вельмі спачуваю...

Нешта ў яго твары тарганулася, застыла. На чорны касцюм зноў упалі пушынкі таполі, і Таня зноў пачала іх знімаць, счышчаць далоняй.

— Дзякуй табе,— ціха сказаў ён.— За ўсё дзякуй... I няхай расце Саша... Беражы яго...

Ён раптам павярнуўся і пайшоў — высокі, з жоўтым партфелем у правай руцэ, доктар навук, прафесар, упэўнены ў сабе, моцны чалавек, якога жыццё раптам так ударыла.

I Таня павярнулася, пайшла ў свой бок, да тралейбуса, пайшла павольна, адчуваючы слабасць ва ўсім целе, жаль і пачуццё нейкай страты, нейкага канца.

16

Мусіць, каб жыццё складалася з адных толькі трывог і непрыемнасцяў, то чалавек не вытрываў бы, не вытрывалі б яго мазгі, нервы, але жыццё хітрае, яно выкруціць цябе навыварат, патаўчэ ў ступе, а потым падорыць і радасць, каб не зняверыўся ты і ў радасці, каб завабіць цябе ахвотаю — жыць далей. Так як не можа лёс дарыць і адно толькі шчасце, бо тады чалавек страціў бы здольнасць пакутаваць, гараваць, без чаго не ўтрымаўся б на той вышэйшай ступені развіцця, на якую ўзнесла яго прырода як гомо сапіенса.

Радасць выпала. гэтым летам і Тані.

Ёй на работу пазваніла Вера, загаварыла бадзёрым голасам:

— Слухай, ты не хочаш паехаць да мора?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x