Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таня з Сашам сядзелі на заднім сядзенні, Вера побач з вадзіцелем. Насустрач ім бегла бясконцая стужка шашы, дзе атуленая лесам, дзе на волі адкрытага стэпу, перабягала цераз масты, пад каторымі плылі рэкі, спынялася перад шлагбаумамі, мінала вёскі, невялікія гарадкі і зноў вырывалася на прастор. Насустрач ім імчаліся «Волгі», «Жыгулі», гружаныя самазвалы, рэфрыжэратары, некаторыя машыны іх абганялі. Вера з першых кіламетраў паставіла перад Уладзімірам Міхайлавічам умову — ехаць спакойна, ні з кім не спаборнічаць у скорасці.

— Добра, буду абганяць толькі веласіпедыстаў,— згадзіўся той, але не заўсёды выконваў сваё абяцанне, часам і набіраў разгон, на радасць Сашу, які аж павіскваў ад захаплення.

Яны ехалі ў Піцунду, дзе бываў ужо Уладзімір Міхайлавіч і ведаў добрыя мясціны для «дзікага» адпачынку.

Каўказ наплываў на іх сіняватым хрыбтом далёкіх гор, водарам цёплай вільгаці, яркім сонцам, якое залаціла паласу шашы, біла ў вокны машыны. На сцежках, што беглі ўсцяж дарогі, пачалі трапляцца смуглыя мужчыны з чорнымі вусамі, у вялікіх, як рэшата, шапках, жанчыны, нягледзячы на гарачыню, апранутыя ва ўсё чорнае.

Пасля Сочы горы падступілі зусім блізка, а справа, на ўсю неабсяжную далеч, раскінулася мора. Таня смяялася, што ў Сашы скора адарвецца галава, так круціў ён ёю, пазіраючы на ўсе бакі.

Вузкая палоска шашы вывівалася серпанцінам, аббягаючы падножжа гор, якія ўзвышаліся злева пакрытымі лесам схіламі, скалістымі вяршынямі, падступаючы блізка да абрываў, парослых кустамі, пад якімі, нібы вылітая з серабра, ляжала паверхня мора, адбіваючы ў сабе чыстае сіняе неба і распалены круг сонца. Здалёк наплывала цёмная сцяна высокіх стройных кіпарысаў, пальмы з камлямі, нібы абкручанымі кудзеляю, паказвалі на прасвет свае веерныя лісты.

«Дзікі» бераг Піцунды быў забіты машынамі, застаўлены палаткамі — сінімі, жоўтымі, чырвонымі і нагадваў цыганскі табар, уплішчыцца сюды, здаецца, было немагчыма, але Уладзімір Міхайлавіч пахадзіў, пагаварыў з адным, з другім чалавекам, і нехта крышку пасунуўся, нехта нешта прыбраў — знайшлося месца і для іх «Жыгулёў», для іх дзвюх палатак.

Тэрыторыя іхняга «дзікага» берага была даволі вялікая, ад мыса, які зялёным паўвостравам выступаў у мора, да агароджы, за якою пачыналіся «культурныя» пляжы. На мысе размяшчаўся пасёлак, дамы якога хаваліся ў густой зеляніне кустоў і дрэў, сярод якіх выступала адно — высокае, з раскідзістаю кронаю. Сярод іншай зеляніны яно ўзвышалася, як Гулівер над ліліпутамі. Мусіць, шмат гадоў стаіць яно вось так, пазіраючы з сваёй вышыні на мора, слухаючы плёскат яго несціханых хваляў.

Стомленыя ад дарогі, гарачыні, потныя, запыленыя, яны ўсе першым чынам кінуліся ў мора. Вада тут была чыстая, ад самага берага глыбокая, салёная, тугая, яна вяртала целу дужасць, маладосць, і скора яны, сабраўшыся ўсе ўчацвярых на плытчэйшым месцы, смяяліся, пырскалі адно на аднаго, дурэлі, былі як дзеці, што вырваліся на свабоду, дарваліся да асалоды.

Так пачаўся іхні адпачынак. Цяпер кожную раніцу, як толькі ўзыходзіла сонца, яны беглі ў мора. Уладзімір Міхайлавіч заплываў далёка, бераг быў «дзікі», без буйкоў, і плыўца ніхто не спыняў, не вяртаў. Таня з Верай далёка плаваць баяліся, плёхаліся па-сабачы метраў за дваццаць ад берага, не пускалі і Сашу далёка адплываць, але той часта вырываўся з-пад іх апекі і сігаў за Уладзімірам Міхайлавічам. Таня сварылася на сына, гразіла, што больш ніколі не возьме з сабою на мора, калі ён такі неслух, і хлопец нейкі час слухаўся, а потым зноў як зрываўся з прывязі, плыў у адкрытае мора. Дні за тры ён загарэў, яго худзенькая, кволая постаць нібы пацвярдзела, ён бегаў на сваіх цыбатых нагах па беразе, адчайна, з галавою, кідаўся ў хвалі, плыў пад вадою, і Таніна сэрца замірала і радавалася, калі яна бачыла, як вынырвае з хваляў яго макаўка, як пачынае ён біць сажонкамі па вадзе, рады прасторы, волі, куды вырваўся з каменю горада.

I самі яны, і ўсе «дзікія», што сабраліся на гэтым беразе, цешыліся свабодаю. Мужчыны цэлыя дні хадзілі ў адных плаўках, жанчыны ў купальніках, увесь быт ва ўсіх быў на віду, кожны ведаў, што ў каго варыцца на абед, і кухні, і сталовыя ва ўсіх размяшчаліся пад адкрытым небам.

Побач з іхнім пляжам узвышаўся высокі будынак пансіяната на трынаццаць паверхаў. Таня бачыла, як выплывалі з гэтага пансіяната на свой «культурны» пляж жанчыны ў доўгіх халатах, мужчыны неслі за імі гумовыя матрацы, лежакі, подсцілкі, жанчыны ўмошчваліся на гэтых матрацах і ляжалі пад тэнтамі, пад вялікімі расквечанымі парасонамі. Вечарамі кабеты выходзілі ў доўгіх сукенках, мужчыны — у скураных пінжачках, вельветавых касцюмах, што былі ў той сезон вельмі модныя, чынна гулялі па сваім надворку. Таня не зайздросціла ім, куды мілей была ёй іхняя воля, без шыкоўных туалетаў, якіх яна і не мела, без надакучлівага распарадку дня са сняданкамі, абедамі, вячэрамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x