Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таня і праўда ўспомніла, як часта на розныя просьбы сына адказвала — «няма грошай», як папракала апошнім часам за той штраф, што давялося заплаціць.

А Саша, схапіўшы ласты, маску, бег ужо да мора.

— Калі хто будзе прасіць — не шкадуй! — кінуў яму наўздагон Уладзімір Міхайлавіч.

Таня паглядзела на яго вачыма, поўнымі ўдзячнасці і любові. I тут жа спалохалася, спалохалася таго, што адчула яе сэрца да гэтага чалавека. Яна ўстала, пайшла, нібы за Сашам, да мора, а на самай справе, каб пабыць адной, адной з тым, што заліло сэрца.

Тое новае, што з’явілася ў яе да Уладзіміра Міхайлавіча, спалохала, ашаламіла. Падумала: можа, і ён да мяне... Але тут жа адагнала такое падазрэнне. Ён шчаслівы каханнем да Веры і хоча, каб усе былі шчаслівыя...

Але што б ні адчуваў ён, Таня спужалася таго, што адчула яна. Вера — яе сяброўка, і яна не можа, не можа зрабіць ёй прыкрасці. Яе ўзялі з сабою, без іх яна ні за што не трапіла б сёлета на мора, ёй не прыйшлося плаціць за дарогу, за жыллё, а яна... Не, яна не можа нічога сабе дазволіць. Яна не будзе скідаць цёмных акуляраў, каб не выдалі яе вочы, яна будзе стараніцца яго, засталося якіх дзесяць дзён... Хутчэй бы яны мінулі... Не, няхай бы цягнуліся бясконца... Кінь, дурная, вазьмі сябе ў рукі...

Калі вечарам Вера і Уладзімір Міхайлавіч паклікалі яе разам пагуляць па беразе, яна адмовілася. За імі хацеў увязацца Саша, але і Сашу Таня не пусціла.

— Няхай яны ўдваіх,— сказала сыну.

Саша з недаўменнем паглядзеў на маці, ён зусім не быў упэўнены, што Уладзіміру Міхайлавічу будзе весялей хадзіць з адною цёцяй Вераю, быў перакананы, што з ім гуляць было б куды весялей.

Некалькі дзён у іхнім, нядаўна такім дружным, лагеры панавала разгубленасць. Таня больш не смяялася, была змрочная, увесь час старалася застацца адна. I ў Верыных круглых вачах з’явілася нешта новае. Зніклі радасць ад прысутнасці іх аднаго пры адным, непрымушаны смех. Уладзімір Міхайлавіч заўважыў, што іхні карабель даў трэшчыну, пацёк, але ніяк не мог разабрацца, у якім месцы тая аварыя. А можа, і здагадваўся, ды не ведаў, як рамантаваць. I роспытамі не надакучаў, не лез у душы — ні адной, ні другой жанчыне. Адзін Саша нічога не бачыў, купаўся, плаваў са сваімі ластамі і маскаю, а потым з захапленнем расказваў:

— Плывеш так і не бачыш, якая пад табою глыбіня, а як глянеш цераз маску, во здорава! Прорва! Падводнае царства! Як у кіно! Горы там, горы, а на іх — зялёныя водарасці, гайдаюцца пад вадою, як ад ветру. I рыбы плаваюць, і медузы — сінія, як з кісяля. I светла там, сонца зайчыкамі, зайчыкамі. Ты, мама, сплавай, сплавай, паглядзі!

— Толькі гэтага мне і не хапала,— адказвала Таня,— цераз маску на тваіх зайчыкаў глядзець.

Саша хвосцікам бегаў за Уладзімірам Міхайлавічам, круціўся ў яго пад рукамі, цягаў пластмасавым белым вядром ваду з мора, мыў разам з Уладзімірам Міхайлавічам машыну.

Таня разумела, што прычына аварыі карабля ў ёй, і не ведала, як усё паправіць, як вярнуць усё ў мінулае. Кожны дзень яна ўнушала сабе: я да яго нічога не адчуваю, нічога не адчуваю, і ў яго да мяне толькі таварыскія адносіны, таварыскія, але варта было ёй паглядзець на худую Сашаву спіну з калючымі лапаткамі, як энергічна варушыліся яны, калі той цёр анучаю крыло машыны, а побач з ім — цвёрдую, мускулістую спіну Уладзіміра Міхайлавіча, як сэрца яе пачынала ныць, ныць, такім блізкім, такім патрэбным здаваўся ён і ёй, і Сашу.

Вера апошнім часам пачала больш увагі аддаваць свайму туалету — на ноч закручвала валасы на бігудзі, мазала твар крэмам, раніцою пачала бегаць — каб збавіць вагу.

— З самага пачатку трэба было бегаць, дык тады ленавалася, а цяпер — што, калі тыдзень застаўся,— бурчала Таня.

— Адзін дзень можа вырашыць лёс чалавека, адна гадзіна, не тое што тыдзень,— загадкава адказвала Вера.

Таня ляжала на гумовым матрацы ў сваёй палатцы, Вера з Уладзімірам Міхайлавічам пайшлі гуляць перад сном па беразе мора, звалі і яе, ды яна адмовілася. Яна глядзела на ружовы брызент палаткі, на ручнік, што вісеў, зачэплены за кручок. Здаецца, ні пра што не думала, толькі часам уяўляла ў зеленаватым вячэрнім прыцемку, на фоне серабрыстай паверхні вады, іх сілуэты, і ад гэтага малюнка рабілася сумна. Часам выплывалі, як з небыцця, як з далёкай далі, бледны твар, сівыя валасы Сяргея. Уяўляла такім, якім бачыла апошні раз, і гэты вобраз таксама выклікаў смутак. Хацелася ўжо, каб скарэй скончыўся адпачынак, скарэй на работу, дадому. Добра-добра на прыродзе, але засумавала ўжо і па выгодах — па сваёй мяккай канапцы, па ваннай,— усяго добра ў меру. Хацелася, каб хутчэй прыйшла Вера, хутчэй, хутчэй. Глянула на гадзіннік — дванаццаць. Устала, выключыла святло — Уладзімір Міхайлавіч правёў электрычнасць у іх палаткі ад нейкіх там акумулятараў, ці што,— выйшла на бераг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x