Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Цыганскі табар» спаў, толькі далёка, каля крайніх палатак, паблісквалі яшчэ рэшткі вогнішча, кідаючы ружовае святло на твар барадатага мужчыны. З другога боку, як навагодняя ёлка, свяціўся яшчэ вокнамі высокі будынак пансіяната.

Мора не было відаць, толькі ціха і раўнамерна плёскала хваля. Неба хмурылася, не свяцілі зоркі, можа, сапсуецца пагода? Тады будзе зусім кепска.

Зайшла ў мужчынскую палатку, з хвіліну стаяла, думала — ці ўключаць святло. Уключыла. Саша спаў, уткнуўшыся носам у падушку, яго загарэлая, аж чорная, спіна з вострымі лапаткамі была голая, і тырчалі з-пад тонкай коўдры голыя ногі. Таня раптам убачыла, якія вялікія ўжо ў сына ногі — трэба будзе купляць новыя чаравікі, старыя ўжо не ўзлезуць, і сам які доўгі, на ўсю пасцель. Вырас за гэты месяц, ці што? Прысела перад Сашам на кукішкі, выцягнула з-пад яго жывата скамечанаю коўдру, укрыла спіну, ногі. Азірнулася, глянула на пасцель Уладзіміра Міхайлавіча. Яна была пустая, акуратна засланая клятчастым пледам, у галавах ляжала маленькая падушачка ў квяцістай наўлечцы. Дакранулася да гэтай падушкі і адхапіла руку, быццам апёкшыся, пачырванела, нібы зрабіла нешта непрыстойнае, злосная на сябе, выйшла з палаткі.

Вакол яшчэ пацямнела, паменшала светлых вокнаў у будынку пансіяната, патухла і вогнішча каля крайніх палатак. Таня прыслухалася — ці не чуваць крокаў, можа, вяртаюцца гулёны, але вакол было ціха, толькі ўсё таксама раўнамерна, безудзельна плёскала марская хваля.

Раптам аднекуль, здалёк, пачулася музыка. Таня прыслухалася. Паланез Агінскага... Сумная і ўрачыстая мелодыя плыла здаля, з цямна, нібы нараджалася недзе ў глыбіні мора і ўзнімалася адтуль, поўная любові і трагізму, нязбытных мар. Альбо лілася з неба, з нябачных цяпер зорак, адтуль, куды адыходзіць вечнасць і вяртаецца на зямлю, каб паведаміць нам нешта важнае, невядомае дагэтуль, каб папярэдзіць на будучае, але не мае мовы, не мае слоў, і мы не маем сілы яго зразумець. Толькі нешта адчуваем... Як тугу па невядомым, нязбытным, чаго чакаем усё жыццё, з чым так і не спатыкаемся, але мару пра тое спатканне нясем да апошняга дня. Музыка, прыплыўшы з вечнасці, клалася на душу супакаеннем. Вось варухнулася ўжо, як дзіця пад сэрцам, кволая радасць. Ад таго, што пад брызентам палаткі спіць сын і ў яго ўжо такія вялікія ногі, ад таго, што побач дыхае хвалямі мора, ад таго, што заўтра будзе новы дзень, усё роўна, ці хмарны, ці сонечны, калі нават і хмарны, то не навек, усё роўна вернецца сонца.

Чамусьці супакоеная, як скінуўшы цяжкую ношу, вярнулася яна ў палатку, зноў лягла на сваю пасцель, але ўжо хацелася ёй не стагнаць, а ўсміхацца.

Скора вярнулася і Вера. Крадком заходзіла ў палатку, старалася нічым не грукнуць, не разбудзіць Тані.

— Хадзі смялей, я не сплю,— сказала Таня.

— Не спіш? — у Верыным голасе чулася радасць. Шапацела сукенкаю, распранаючыся, потым па шоргату Таня здагадалася, што пачала закручваць бігудзі.

— Ну, дык што... Прыгледзелася да свайго Уладзіміра Міхайлавіча? — з ноткамі нейкага папроку сказала Таня.

Вера ўздыхнула, перастала накручваць валасы.

— Я закаханая ў яго, як дзяўчынка, я не ведала, што ў нашы гады яшчэ можна так кахаць,— прызналася Вера.

— Значыцца, у вас усё нармальна?

— Ага... Пра ўсё дамовіліся... Вернемся дадому, і я пераеду да яго, сваю кватэру пакіну Ірынцы...

— Ну вось, бачыш,— Таня старалася надаць голасу радасці і раптам адчула, што сапраўды радуецца, радуецца, што ўсё займае сваё месца, што ёй не трэба будзе пакутаваць, што зноў будзе адчуваць сябе чыстаю перад сяброўкаю, і перад ёю, і перад ім, і перад самою сабою...

Прабоіна ў караблі залаталася, ён шчасліва даплыў да канца свайго падарожжа, развіталіся ў горадзе, як найлепшыя сябры.

17

I вось — зноў шумныя вуліцы горада, перапоўненыя тралейбусы, аўтобусы, натоўп на скрыжаванні перад светафорам — вярнуліся студэнты, настаўнікі, скончыўся сезон адпачынку. На схіле быў жнівень, і хоць халады з дажджамі яшчэ не абрынуліся на зямлю, у паветры ўжо адчувалася набліжэнне восені — жаўцелі ліпы на праспекце, вецер прыносіў з палёў пах сухой травы, ускапанай зямлі, вітрыны магазінаў упрыгожвалі дары прыроды — пірамідкі чырвоных памідораў, белакачаннай капусты, яблыкаў.

У Тані заставалася яшчэ тры дні адпачынку, і яны аказаліся вельмі патрэбныя дома. Па-першае, пераканалася, што ўсю Сашаву адзежу можна выкінуць на сметнік — усё не лезла на яго, трашчала па швах — так ён вырас за гэта лета, а праз некалькі дзён у школу, і Таня кінулася па магазінах. А там, здаецца, і забіты паліцы рознымі таварамі, і адзежы поўна, а як прыйдзецца нешта купіць, то таго, што трэба, і не знойдзеш — то памерам не падыходзіць, то цаною, то Сашку, такому кавалеру, не падабаецца. Цягала хлопца па магазінах, чапляла на яго, як на манекен, адзін касцюм, другі. Нарэшце выбралі. Не меншы клопат быў і з чаравікамі. Паліто вырашыла пакуль не купляць, адпусціць рукавы, унізе, можа, яшчэ зіму праносіць. Ды і Саша новага паліто не хоча, падавай яму куртку. Трэба будзе прыглядацца, шукаць тую куртку. Сама, дзякуй богу, са сваіх сукенак не вырасла, не патаўсцела і не пахудзела, абыдзецца пакуль тым, што мае, хоць і хацелася б набыць якую абнову. Ды ліха з імі, з абновамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x