Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Божа мой, які малады,— падумала Таня.— Што з ім магло здарыцца?..»

Калі памірае пажылы чалавек, то менш узнікае пытанняў — чаму? Смерць... Раней, пазней падкралася да чалавека. Ніхто яшчэ не ўратаваўся ад яе касы, але малады, хлапчук... Позірк мімаволі пайшоў па тых, што стаялі каля труны, і спыніўся, застыў — уражаны. Нізка схіленая да нябожчыка, пад дробнай морассю дажджу, бялела знаёмая сівая галава... Як асляпіла Таню, па сэрцы ўдарыла страхам. Сяргей...

Паволі пайшла туды. Наўрад ці думала яна — навошта ідзе, павяло мімаволі. Абрыўкамі мільгалі думкі — а можа, не яго... А можа, не ён? Але добра бачыла, што — ён, і сэрца адчувала — яго. Толькі ў бацькі можа быць так горка схіленая галава, закамянелая ў болю і жальбе спіна, так бездапаможна абвіслыя рукі.

Яна падышла да таго круга людзей, што таксама шчыльна абступаў труну, магілу. Адсюль ёй не было відаць, што рабілася там, пасярод гэтага круга, а ісці туды не адважвалася. Можа, ён і не ўбачыў бы яе, можа, і не пазнаў бы, але ёй самой страшна было глянуць на яго зблізку, быць сведкаю яго тугі, адчаю. I ўсё ж нешта вяло туды, нешта прымушала зірнуць — хоць раз.

Сярод людзей, што стаялі не вельмі шчыльна, яна бокам прайшла крышку наперад. На яе азірнуліся і перад ёю расступіліся. Гэта спалохала яе, быццам яе пазналі і зараз у нечым абвінавацяць. Спынілася, не пайшла далей. З парасона, якім укрывалася жанчына, што стаяла наперадзе, капала Тані на валасы, на твар, нехта паслізнуўся на мокрай траве і наступіў ёй на нагу, нехта побач паціху шморгаў у хустачку.

Да яе пляча дакрануліся. Яна спужана азірнулася і ўбачыла сплаканы Верын твар.

— Адкуль ты тут? — спытала Вера.

Таня раптам затрывожылася — Вера можа падумаць, што яна прыйшла на гэта пахаванне, што яна мае дачыненне да гэтага гора, і паспешліва паказала ў бок магілы Віктара Паўлавіча.

— Я адтуль, памёр наш сакратар рэдакцыі...

— А ў нас такое гора, такое гора,— Вера выняла з кішэні скамечаную хустачку, прыклала да вачэй.— Сын Сяргея Кірылавіча... Малодшы... Ты павінна ведаць Сяргея Кірылавіча, ён да мяне прыходзіў... Падумаць страшна, такое гора.

— А што здарылася, чаму?

Было цяжка здавацца старонняй, раўнадушна зацікаўленай чужым горам, вельмі баялася нечым сябе выдаць.

— Матацыкл... Я наогул не разумею — навошта бацькі купляюць дзецям матацыклы, я нават глядзець баюся, як яны на іх лётаюць, і вось...

«Матацыкл... Дзесяць гадоў ездзіў на матацыкле»,— успомніла Таня, як расказваў ёй пра сябе Сяргей. Ёй страшна было цяпер яго ўбачыць, баялася, што не вытрывае, падыдзе, каб сказаць хоць слова ў суцяшэнне. Гэта ж падумаць, сын, той, што пісаў: «Я даплываю ўжо да буйка, напішы маме, каб не прымушала есці моркву...» Яна запомніла тое пісьмо, бо зайздросціла ўсім, хто меў дачыненне да Сяргея, хто мог быць каля яго, з ім, не хаваючыся ад людзей, зайздросціла жанчыне, якая недзе там, каля мора, была з яго дзецьмі, зайздросціла сыну, які пісаў яму пісьмы, а ён, бацька, так гэтым пісьмам радаваўся. Як ляціць час... Толькі што быў хлопчык, дзіця, цяпер дарослы... I такая недарэчнасць... Такая жорсткасць...

Яе абыходзілі людзі, чаплялі локцямі, плячыма, а яна стаяла, баючыся скрануцца з месца.

Гулка ўдарылі па веку труны земляныя груды. Там, на ўзгорку, ішла ўжо работа, мільгалі рыдлёўкі, сагнутыя спіны магільшчыкаў, рабілася ўсё вельмі скора, надта скора, яшчэ некалькі хвілін, і курганок, абкладзены вянкамі, кветкамі, навекі пахавае жыццё, што не паспела яшчэ ўвабрацца ў сілу і так недарэчна загінула.

Вакол магілы было ўжо вальней, людзі разыходзіліся, нерухома стаяла некалькі чалавек, і Таня зноў убачыла яго. Зусім белы... У чорным плашчы... Да яго пляча прыпала жанчына ў чорнай гіпюравай хустачцы на светлых валасах, і ён трымаў яе, абняўшы рукою. З цяжкасцю пазнала ў ёй Таня мілавідную Сяргееву жонку, з якою некалі сустракаліся ў Веры. Побач з імі стаяў высокі малады чалавек, постаццю падобны на Сяргея, мусіць, старэйшы сын.

«Сярожа, Сярожа»,— шаптала ў душы Таня.

— А я цябе шукаю, з ног збілася,— пачула каля сябе голас Любы. Пацягнула Таню за руку.— Там машыны ад’язджаюць, і жонка Віктара Паўлавіча прасіла зайсці, памянуць...

Трэба было вяртацца ў сваё, на што мела права, і Таня, яшчэ раз глянуўшы на тых, што ў балючай жалобе стаялі каля магілы, пайшла за Любаю.

— А што тут, каго хавалі? — спытала Люба.

Людзей хвалюе, цікавіць смерць. Палохае і цікавіць.

— Так, чалавека,— адказала Таня.

— Тут цэлая вытворчасць,— азіралася Люба па баках.— Нясуць і нясуць нябожчыкаў, магілы капаюць экскаватары, падумаць страшна... Хаця, мільённы горад, кожны дзень нараджаюцца і кожны дзень паміраюць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x