Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я... Канечне,— голас быў глухі і хрыплы,— канечне, я вінавата, недагледзела... Сама на рабоце, а ён сам па сабе... Хто захоча, той павядзе... Але ён сам... Зразумеў ужо... Перажывае... I я разумею, разумею... Рэдакцыя атрымала пісьмо і мусіць... Але... Але...

Яна глянула на Куліка, на яго задаволена-сур’ёзныя тоўстыя шчокі, і раптам зноў забунтавала ў грудзях кроў. «Добра яму гаварыць,— думалася з крыўдаю,— калі яго жонка, такая самая тоўстая куча, ніколі нідзе не працавала, сваю дачушку да пятага класа за ручку вадзіла і ў школу, і са школы... Добра яму гаварыць, таптаць яе нагамі, а сам не даў пуцёўку Сашу ў піянерскі лагер, спаслаўся на тое, што Саша летась быў, узяў пуцёўку сваёй дачцэ, якую ўжо замуж трэба аддаваць, а не пасылаць у піянерскі лагер. Віктар Паўлавіч хварэе, не быў на тым пасяджэнні мясцкома, не змог падтрымаць...»

Яшчэ ўспомнілася Тані, што расказвала Люба пра Куліка, ды не ад адной Любы яна ўжо гэта чула — Кулік выкарыстоўвае сваё службовае становішча, ходзіць з рэдакцыйным пасведчаннем па магазінах, і там яму даюць дэфіцыты...

Яна так захлынулася абразаю, крыўдаю, што больш не магла гаварыць, а калі прадыхнула, сказала дзёрзка, ледзь не груба:

— Больш нічога я не скажу...

Рэдактар, намеснік рэдактара паглядзелі на яе са здзіўленнем.

— Чаму гэта вы больш не будзеце гаварыць? — спытаў рэдактар.

— Бо не хачу,— таксама дзёрзка адказала Таня.

Кулік заёрзаў на сваім крэсле:

— Бачыце, бачыце, як прымаюць у нас крытыку!

— Не вам мяне крытыкаваць! — не магла ўжо стрымацца Таня.

— А чаму гэта я не магу? — наліўся крывёю, як бураковым сокам, твар Куліка.

— Не можаце!

— Таварыш Каштанава! — строга заўважыў Тані рэдактар.— Я папрашу!..

Невядома, чым скончылася б гэтая перапалка, у якой і сама Таня адчувала сябе брыдка, каб не выратавала яе Люба.

— Дазвольце мне,— падняла яна, як школьніца, руку.

Рэдактар глянуў на яе з-пад нахмураных броваў, дазволіў.

— Бачыце, я... Я ведаю сына Таццяны Максімаўны з пялёнак, ён харошы хлопчык, і тое, што здарылася,— проста няшчасны выпадак. Болыныя дзеці яго падбілі, ды і пакража была — ракеты... Яны хацелі салют зрабіць на Першае мая...

— Не абараняйце,— перабіў Любу намеснік рэдактара.

— Я не абараняю,— жыва адазвалася Люба.— Ён вінаваты, канечне, вінаваты, але Таццяна Максімаўна вельмі стараецца, і я ўпэўнена, што больш нічога падобнага не здарыцца, Саша харошы хлопчык,— зноў паўтарыла яна.

Таня была ўдзячна Любе за тое, што абараніла і яе, і яе Сашку, сабою, сваімі паводзінамі яна была незадаволена, яна разумела, што ўсё гэта Кулік, ён вінаваты, каб не ён, а хто іншы гаварыў пра пісьмо з міліцыі... А так... Мараль чытае той, хто не мае на гэта права...

Яна маўчала.

Намеснік рэдактара папракаў яе за нястрыманасць, за тое, што не ўмее слухаць крытыку, сказаў, што яна павінна быць удзячная рэдактару — не пачаў абмяркоўваць пісьмо з міліцыі на сходзе, пры ўсім калектыве, зрабіў гэта, так сказаць, паміж намі...

— Вы павінны быць удзячны рэдактару, удзячны рэдактару, ён такі чалавек, такі чалавек,— затрос сваімі шчокамі і Кулік, яўна стараючыся паддобрыцца да начальства.

Дадому Таня прыйшла зусім разбітая. Сашка выбег да яе ў калідор з папрокам — чаму так позна, але ўбачыў шэры матчын твар і адступіўся, пабег, выключыў тэлевізар, які грымеў на ўсю кватэру.

Яна нічога не сказала сыну пра пісьмо з міліцыі, гэта абмеркаванне выклікала чамусьці жаданне рабіць некаму, невядома каму, наперакор. Нібы гэта пісьмо паможа ёй выхоўваць сына, яна сама больш за тую міліцыю, больш за тых рэдактараў хоча, каб яе сын вырас чалавекам. Толькі як гэта зрабіць, як, ох, ці мела яна права пусціць на свет чалавека, калі не можа абараніць яго ад зла ў гэтым свеце?

А чалавек спаў на сваёй канапцы, па макаўку ўкрыўшыся коўдраю, толькі тырчаў з-пад белага чахла непаслухмяны русявы віхор, і віхор гэты раптам выклікаў у Тані такую любасць, такое шкадаванне, што аж зашчымела ў грудзях, заліло іх пяшчотаю, незразумелаю, нечаканаю радасцю.

14

Клава зайшла ў іх пакой, павіталася стрымана, стала спіною да акна, хутаючы плечы ў вялікую вязаную хустку. Ацяпленне ў горадзе ўжо не працавала, а вясна выкідвала конікі, апошнія дні дзьмуў вецер, сыпаў дождж, тэмпература паветра апускалася ледзь не да нуля, і ў рэдакцыі стаяў сабачы холад. Але Тані здалося, што Клава хутаецца не ад холаду, вочы яе пазіралі з трывожным сумам, каля вуснаў закамянелі зморшчынкі, увесь твар, здавалася, выдаваў бездапаможнае недаўменне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x