Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во! — хапалася за апошнія яе словы цётка.— Памагаць! Рабо-о-таць! А ён толькі цілявізар глядзіць, газет вунь пад цілявізар наскладаў, нашто яны яму, усё роўна сляпы ўжо, нічога не бачыць.

— А што, аддаць табе, каб ты скурыла? — кідаўся ў спрэчку дзядзька.

— А табе шкода?

— Шкода! Бо я газеты люблю, цілявізар люблю, а ты грубая, курыш, лаешся, як мужык.

Цётка скручвала з газеты новую цыгарку, прыкурвала, кідала абгарэлую запалку на прыпечак.

— А я і ёсць мужык! Ведаеш, як бабы ў вайну спявалі? «Я і лошадзь, я і бык, я і баба, і мужык!» Добра бабе, якая жыве за мужавай спіною, яна можа быць і далікатная, і мякенькая, а мяне жыццё карчом зрабіла!

Сваркі былі доўгія, зацятыя, цётка і дзядзька нават грошы клалі на асобныя ашчадныя кніжкі, і ў цёткі было больш. Дзядзька ўсё страшыў цётку, што кіне яе адну, паедзе жыць да дзяцей, і цётка, здаецца, упатайне баялася гэтага, бо сама, мусіць, была разумнейшая за мужа, разумела, што найлепей быць гаспадыняю ў сваёй хаце, і часам казала яму:

— Чаго табе тут не хапае? Жыві вось!

— А чаго ты сварышся?

— Ат, ад языка шчэ ніхто не паміраў...

Дзядзька адчуваў нейкую сваю перамогу, садзіўся да тэлевізара, цётка ішла акучваць бульбу.

Таня старалася нечым памагчы цётцы — у тых жа градах, у бульбе, але цётка не давала.

— Ат, ідзі...

Яны з цёткаю часта ўспаміналі вайну, як гаравалі, бедавалі, цётка расказвала, як цяпер жывуць людзі ў вёсцы.

— Ва ўсіх грошай поўна, ва ўсіх цілявізары, сярванты, у мужчын матацыклы, а ў каго і машыны. Але ты скажы, што будзе далей, вёска пусцее, маладзёж у горад ірвецца, калі каторы ў вёсцы застаецца, то ўжо самы нягеглы, да навукі няздатны. Налета школы ў вёсцы ўжо не будзе, мала дзяцей, у Забалоцце дзеці будуць ездзіць у школу, на аўтобусе. Хто будзе хлеб рабіць?

— Горад, мусіць, будзе памагаць,— гаварыла Таня.

— Горад табе наробіць... Да нас вунь шэхвы прыязджалі, дык глядзяць — абы дзень да вечара, бульбу толькі зверху збіраюць, усярэдзіне зямлю і не калупнуць, уся бульба ў зямлі застаецца. Хіба тыя шэхвы так зямлю любяць, як мой бацька яе любіў, як я яе люблю?.. Тыя, што зямлю любяць, скора зусім павыміраюць, як тыя маманты.

Цётка не чытала ні кніг, ні газет, але ўсё яна ведала, пра ўсё ўмела разважаць.

Заснула Таня, і праплываюць перад ёю ў сне — ясны твар партызана з бялявым чубам, горы жоўтага пяску на зялёнай траве, буслы на вуліцы пустой вёскі. I будуць турбаваць яе мроі, пакуль не зазвоніць будзільнік, не верне з дня мінулага ў дзень наступны.

12

Укрыўшы хусткаю ногі, Таня сядзела на сваёй канапцы, прыхіліўшыся спіною да цвёрдага холаду сцяны. На каленях трымала кнігу, у руцэ — аловак, чытала зборнік апавяданняў, на які збіралася пісаць рэцэнзію. Саша сядзеў за пісьмовым сталом, рабіў урокі. У іх кватэры быў толькі адзін пісьмовы стол, для другога не знаходзілася месца, і Таня аддала яго сыну, сама, калі трэба было пісаць, садзілася за кухонны столік. Але цяпер прымасцілася на канапцы.

Яна любіла гэтыя хвіліны іх сцішанасці за работаю. Хлопчык соп над сшыткам, шамацеў старонкамі падручніка, нешта шкроб, часам стукаў крэслам, і гэтыя гукі клаліся на Таніну душу спакоем, пяшчотаю — сын тут, каля яе, адгароджаны сценамі ад вялікага шумнага горада, дзе так шмат людзей і ўсе чужыя, у яе сваё гняздо, і яно не пустое, яна мае для каго жыць, не марна мітусіцца на гэтым свеце.

У Сашы нешта ўпала, ён палез пад стол, пачаў шукаць. Лазіў пад сталом, падпоўз на карачках да Танінай канапкі, нагнуўся, выставіўшы худы востры азадак, зазірнуў пад канапку.

— Што там у цябе? — спытала Таня.

— Гумку згубіў...

Таня павяла вачыма па падлозе.

— Вунь яна, каля дзвярэй,— паказала сыну на круглы жоўты камячок.

— Во адляцела,— здзівіўся Саша, падпоўз на карачках да гумкі, узяў яе, падскочыў, як мячык, вярнуўся да стала.

Таня думала аб тым, што прачытала: хлопчык распятага Хрыста прымае за партызана, закатаванага немцамі... Біблейская легенда і трагедыя вайны... I скалечанае маленства... Шмат пішуць пра вайну, але шмат яшчэ не сказалі... Забітыя, спаленыя, знішчаныя... Хіба толькі гэта? А скалечаныя душы, што пакіраваліся з вайны ў свет, а дзеці... Ці не скалечыць такая душа другую, толькі дакрануўшыся да яе... I колькі пакаленняў будзе несці на сабе, як пракляцце, крыж вайны?

Павяла вачыма на Сашу. Той нешта адчайна сціраў гумкаю. Галава нахілена да стала, з каўняра тырчыць тонкая шыя, пасярод шыі равок з клінком светлых валасоў — пара стрыгчы. Тырчаць вушы, ружова-празрыстыя на сонцы, што б’е ў акно... Няўжо і на яго яна абрынула вайну? «Твой нарачоны ляжыць пад Курскам, пад Сталінградам?» — пытаўся Сяргей. А можа, не пад Курскам і не пад Сталінградам, а на Крывой Губе?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x