Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Волька бегла, і целяпалася ў яе на спіне белая хустка, што спаўзла з валасоў, скочыла ў іхні двор, кінула малое на рукі цётцы Стэфе, крыкнула: «Ратуй!» — а сама пабегла загуменнямі, па бульбе, што цвіла сінімі кветачкамі.

Цётка стала з тым дзіцем пасярод двара, а спадніцу яе абляпілі Мішка з Грышкам ды дзяўчаткі — Валя і Жэня. У двор увайшло двое немцаў і паліцэйскі, паглядзелі на цётку, абвешаную дзецьмі ды з малым на руках.

Немец агледзеў цётку з усіх бакоў, спытаў нешта ў паліцэйскага, паказваючы на такую маляўнічую карціну.

— Гэта ўсе твае дзеці? — спытаў паліцэйскі.

— А чые ж? — дзёрзка адказала цётка.

— А муж дзе?

Сама не ведае цётка, як выскачыла ў яе:

— Мужа савецкая ўлада арыштавала!

— То адкуль дзіця малое?

Скамянеў цётчын твар, але толькі на якое імгненне, тут жа зноў зрабіўся дзёрзкі.

— А ты, гіцаль, не ведаеш, адкуль бяруцца дзеці? Дапытваць мяне прыйшоў? Ану, марш са двара!

Паліцэйскі задам, задам падаўся да варот, на хаду нешта тлумачачы немцам.

Потым Волька плакала, дзякавала цётцы.

— А я, цётачка, кінулася ў баразну і сплю... Ведаю, што трэба бегчы, уцякаць, а не магу скрануцца з месца, сплю, і ўсё,— расказвала Волька.— Каб малое было пры мне, то заплакала б, выдала б, прапалі б мы... Дзякуй вам...

— Чаго там дзякаваць, я на таго гіцля як сыкнула, дык ён з тымі немцамі ад мяне ўцякаў, больш як ад твайго Федзькі ўцякаў бы.

Таніна маці баялася, каб не пачалі гаварыць у вёсцы, што вось, гарадская сваячка з дзецьмі села на шыю братавай, і яна не брала ў той дарма нават каша бульбы, абшывала Стэфчыных дзяцей, з большай адзежы рабіла меншую, з дзвюх адзежак — адну. Ды, можна сказаць, усю вёску абшывала маці, бо на ўсю вёску, здаецца, толькі ў яе была швейная машына.

I ўспомніла Таня, як прыйшлі ў іхнюю хату-лазню двое партызан, як цяпер бачыць іх Таня перад сабою — адзін у кажушку, у шапцы з вушамі, з вусікамі, пажылы, другі ў світцы, падпаясанай рэменем, у пілотцы з зоркаю, з-пад якой кучаравіўся светлы чуб. Памяліся партызаны каля парога, потым пажылы і кажа мацеры:

— Ці не аддалі б вы, гаспадынька, нам у атрад вашу швейную машынку... Надта нам трэба...

Ні хвіліны не вагалася маці, сказала:

— Бярыце...

Яна падышла да машыны, зняла з яе палінялую сукенку, якую ёй далі перашыць, выцерла шматком з машыны пыл, зачыніла драўляным футаралам, адышла ўбок — бярыце.

Старэйшы ўзяў машынку пад паху, падзякаваў, пайшлі.

Маці апусцілася на лаўку.

Лена, якая з маладых гадоў вылучалася практыцызмам, спытала ў мацеры з папрокам:

— Навошта аддала? На чым будзеш шыць?

Нічога не адказала маці.

А дні праз тры тыя самыя партызаны прывалаклі машынку назад. Той, які здаваўся Тані пажылым, апраўдваўся:

— Вы ўжо нас прабачце, мы не ведалі, што вы з машынкі жывяце...

Партызан з чубам смяяўся:

— Камандзір загадаў занесці назад, знайсці іншую машынку, у каго багацейшага.

Маці радавалася, і партызаны радаваліся, як забіралі машынку, былі хмурныя, а як аддавалі — вясёлыя. А Тані было крыўдна, што прынеслі назад машынку, няхай бы служыла партызанам, не яны, дык іхняя машынка была б у партызанах.

Таня стаяла, прыхіліўшыся спіною да ледзь цёплай, крывой, абмазанай глінаю печы, глядзела на партызан.

Быў позні вечар, гарэла капцілка ў чарнаце хаты, і яснаю чысцінёю свяціўся ў гэтай чарнаце твар маладога партызана, задзірыста кучаравіўся светлы чуб з-пад яго пілоткі. Хлопец весела паглядаў на Таню, і пад яго позіркам Таня сарамліва апускала вочы. Ёй было тады ўжо каля чатырнаццаці — і ў вайну растуць дзеці. Позірк партызана дакрануўся да нечага ў ёй, раней невядомага, упершыню адчула ў сабе дзявочае.

— Во, ёй пашыйце новую сукенку,— кіўнуў малады партызан на Таню.— Пакуль вайна скончыцца, яна яшчэ крышку падрасце, і прыйду сватацца. Добра? — гэта ён спытаў ужо ў Тані.

Здаецца, ім не хацелася ісці ў ноч, у холад з іх хаціны, здаецца, хацелася пабыць у іх яшчэ, і яны прыдумлялі нейкія словы, смяяліся.

З таго дня Таня пачала прыглядацца да сябе як да дзяўчыны, у адбітым кавалку люстэрка разглядала свой твар — бровы, вусны, нос. Часам ёй здавалася, што яна нічога сабе, прыгожая нават, а часам здавалася сама сабе брыдкаю. Пачала часцей мыць, прасаваць сукенку, спадзявалася, можа, што яшчэ прыйдзе той малады партызан.

А потым на Крывой Губе быў бой партызан з карнікамі. Трое сутак грымела зямля, лопаліся стрэлы, трашчалі кулямёты. Казалі, што партызаны там паклалі не адну сотню карнікаў, але і партызан шмат палягло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x