Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык, можа, Танін нарачоны ляжыць не пад Сталінградам і не пад Курскам, а на Крывой Губе, дзе цяпер над брацкаю магілаю стаіць белы абеліск і золатам напісаны прозвішчы партызан, што ляжаць пад ім? Але Таня не ведала прозвішча таго, бялявага, у пілотцы, што ўпершыню абудзіў у ёй дзявочае.

I яшчэ мроіліся Тані вялікія груды жоўтай зямлі на зялёнай траве — гэта ўся вёска капала зямлянкі. Усе жыхары пакінулі свае хаты, пайшлі жыць у лес. Гарэлі суседнія вёскі — Каменка, Забалоцце, Зарэчча, дым хмарамі курыўся ў небе, вецер прыносіў пах гары. Каб не партызаны, згарэла б і іхняя вёска, але як толькі соваліся да яе карнікі, партызаны пачыналі біць па іх з гармат.

Вёска стаяла — пустая, бязлюдная, і па вуліцах, паміж хат, хадзілі буслы. Таня з Вераю, старэйшаю дачкою цёткі Стэфы, пайшла ў вёску па харчы і бачыла на свае вочы, як важна, павыстаўляўшы наперад чырвоныя доўгія дзюбы, высока паднімаючы ногі, па пустой вясковай вуліцы хадзілі белыя буслы.

Гады тры таму назад, гарачым ліпенем, Таня з Сашам паехалі туды. У Тані быў адпачынак, вырашыла прабавіць яго з сынам у вёсцы.

Халупка, у якой яны жылі вайною, зусім урасла ў зямлю, пакрывілася, цётка зрабіла ў ёй кладоўку, там стаялі кашы, пустыя запыленыя бутэлькі, жорны, зробленыя з распіленай напалову бочкі — служылі цётцы ў вайну. I Таня з маткаю не раз пераціралі тымі жорнамі цвёрдыя зерні жыта. Падышла да тых жорнаў, пакруціла — знаёма паддаваліся руху цяжкія камяні.

А цётчын дом паднавіўся, у ім прарэзалі большыя вокны, наслалі падлогу.

Дзядзька, мамін брат, пасля вайны аб’явіўся. Ніхто яго не арыштоўваў, гэта нехта бачыў, як ён з міліцыянерамі ды з артыстамі таго канцэрта выязджаў з ахопленага агнём Мінска. Жыццё пасля вайны ў калгасе было цяжкае, дзядзька пакруціўся, пакруціўся дома і паехаў у горад, уладзіўся на работу ў пякарню.

Жыццё пайшло на лепшае, і ён вярнуўся дадому. Пагадавалі дзяцей, усіх, як гэта кажуць, вывелі ў людзі, усе ў горадзе жывуць, цётка з дзядзькам засталіся ўдваіх і з раніцы да вечара сварацца. Сварацца таму, што цётка і цяпер не разгінаючы спіны працуе, а дзядзька не хоча працаваць не разгінаючы спіны. Мандаліны, праўда, няма, згубілася на ваенных дарогах, але ёсць тэлевізар, які прыслала старэйшая дачка, сабе купіўшы каляровы. У тым тэлевізары відаць толькі цені, але дзядзька можа гадзінамі сядзець, уставіўшыся на экран, глядзець і слухаць. А цётка з раніцы да вечара поркаецца ў градах, матычыць бульбу, корміць скаціну.

Дзядзьку ўжо за восемдзесят, але ён яшчэ моцны, яшчэ даволі энергічна ходзіць. Носіць ён увесь час ваенныя гімнасцёркі, штаны, якія адслужылі ўжо лейтэнанту, мужу малодшай дачкі. Цётка, як і ўсё жыццё,— у доўгай спадніцы, у кофце з закасанымі рукавамі — каб ямчэй рабіць работу, у белай хустцы пад падбародак. Цёмны абветраны твар яе пабаранавалі маршчыны, у роце засталося мала зубоў.

Люба-дорага было паслухаць, як цётка з дзядзькам сварацца. Цётка ўспамінала дзядзьку ўсе яго грахі, аж з самай маладосці, калі той на другіх дзяўчат паглядаў. Не магла дараваць яму канцэрта, праз які засталася адна з малымі дзецьмі.

— Гэта ж трзба, людзі, як вайна пачалася, дзе каторы аказаўся, дадому дабіваліся, а гэты — з артысткамі! — Цётка смешна выгіналася, растапырвала рукі, паказваючы, якія яны, тыя артысткі.

— Ні з якімі я не артысткамі, я ваенкамат даганяў, думаў, усё роўна мяне ў армію забяруць,— каторы раз тлумачыў дзядзька.

— Калі цябе ваенкамат на фронт не паслаў, то хоць бы навучыў работаць!

Дзядзька аж задыхаўся ад крыўды.

— Табе тут і не снілася, колькі я там нарабіў! А цяпер хіба не раблю? Вунь травы трусам накасіў, ваду нашу, табе, канечне, каб жылы рваў!

— А чаму я рву? У вёсцы жыць, то трэба рабо-о-таць!

— Калі я табе мала раблю, то кіну ўсё, паеду да дзяцей, адна тут заставайся!

— Трэба ты дзецям! Там паркеты, дываны, заваліш ім усю хату!

— Не завалю, гэта ты не хочаш ехаць да дзяцей, бо курыш, а там не захочуць, каб прасмярдзела ўсю хату!

Калі Таня была ў іх, яны ў сваіх сварках часта звярталіся да яе як да суддзі, і Таня не ведала, каго з іх абараняць, як іх мірыць. У душы яна больш была на баку цёткі, можа, таму, што памятала па вайне, як тая выжыльвалася, як гаравала з тымі дзецьмі.

— Вы павінны быць шчаслівыя, што да старасці дажылі разам, павінны шанаваць адно аднаго,— гаварыла ім Таня.

Цётка насцярожвалася.

— А як гэта — шанаваць? Цалавацца?

— Ды не,— адказвала Таня.— Не абавязкова цалавацца... Шкадаваць адно аднаго, памагаць адно аднаму ў рабоце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x