Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Аддзел літаратуры і культуры — да рэдактара,— сказала Света і, пакінуўшы дзверы прачыненымі, нібы паказваючы гэтым, што зачыняць іх няма патрэбы, жанчыны зараз жа мусяць пакіравацца да начальства, затупала абцасікамі па гулкім паркеце калідора.

Люба і Таня паглядзелі адна на адну, быццам пытаючыся адна ў адной — чаго гэта кліча іх рэдактар на схіле рабочага дня, зразумелі, што ні адна, ні другая не ведаюць, паўставалі з-за сваіх сталоў.

Акрамя рэдактара, які сядзеў за сваім сталом і так уважліва чытаў матэрыял, што не падняў вачэй на Любу з Таняю, у кабінеце быў яшчэ намеснік рэдактара, высокі, з густым стогам рудых кучаравых валасоў Сцяпан Кузьміч Буркевіч. Заклаўшы рукі за спіну, ён хадзіў па кабінеце.

За сталом, тарцом прыстаўленым да рэдактарскага, сядзеў Кулік, якога летась выбралі старшынёй мясцкома. Апошнія гады ён яшчэ болей патаўсцеў, і здавалася, што за кожнай яго шчакою паўспухалі флюсы.

У Тані нядобра варухнулася ў грудзях — чаго гэта сабралася тут начальства і іх выклікала?..

Рэдактар дачытаў матэрыял, падпісаў і нібыта толькі дяпер убачыў Любу з Таняю.

— Сядайце,— паказаў рукою з шарыкаваю ручкаю на пустыя крэслы ўздоўж стала. Сказаў гэта «сядайце» холадна, афіцыйна, і Таня зразумела, што чакаць дабра не варта. Часам рэдактар, выклікаючы да сябе ў кабінет, хоць і рэдка, але ўмеў быць і прыязным, і нават вясёлым, гэтым разам выглядаў надта строгім.

Яны з Любаю селі насупраць Куліка. Намеснік рэдактара таксама сеў насупраць іх, рэдактар застаўся за сваім сталом. Ён пераклаў паперы з аднаго боку на другі, далоняй правёў па блішчастай паліраванай паверхні, быдта змятаючы са стала парушынкі, сказаў:

— Калі ласка, Пятро Пятровіч.

Кулік заварушыў тоўстымі пальцамі з шырокім залатым пярсцёнкам, перабіраючы паперы, што ляжалі перад ім, шукаючы сярод іх нейкую адну, знайшоў, выцягнуў наверх. Загаварыў голасам са строгімі інтанацыямі:

— Нам сёння трэба разабраць прыкры выпадак...— кашлянуў.— Прыкры выпадак. Калектыў адказвае за кожнага свайго члена, і мы абавязаны... А калі справа ідзе аб выхаванні... Аб адказнасці бацькоў за сваіх дзяцей...

Таня яшчэ не магла разабрацца, што хоча сказаць Кулік, чаго паклікаў іх рэдактар, хоць нешта цьмяна варушылася ўжо ў яе грудзях, у галаве, не набіраючы яшчэ акрэсленай думкі. Яна толькі глядзела на Куліка, на яго тоўстыя шчокі, якія то абвісалі да папер, то трэсліся ад гаворкі.

— Карацей кажучы,— Кулік узяў у рукі паперку, якую выцягнуў і паклаў зверху,— рэдакцыя атрымала пісьмо з міліцыі... На таварыш Каштанаву... Аб тым, што яе сын зрабіў злачынства. Разам з іншымі хуліганамі яны збілі замок з дзвярэй склада, улезлі ў склад і зрабілі пакражу на суму...— Кулік глянуў у паперку.— На вялікую суму... Міліцыя разбірала гэты выпадак, на таварыш Каштанаву накладзены штраф... Справа абышлася без суда толькі таму, што сын Каштанавай непаўналетні, каб быў паўналетні, яго судзілі б як злодзея, а так за злачынства сына павінна адказваць матка...

Першыя ж словы пра міліцыю, пра Сашу аглушылі Таню, яна адчула, як запульсавала ў скронях, у патыліцы кроў. Сорам перад рэдактарам, перад намеснікам рэдактара, перад Любаю, што яе сын — злачынец, а са слоў Куліка выходзіла іменна так — злачынец, бо ён не сказаў, у які склад улезлі дзеці і што ўкралі, і разам з тым прыкрасць, да болю, да слёз, што яе выставілі на ганьбу, што яе абмяркоўваюць, быццам таксама нейкага злачынцу, быццам і яна разам з Сашкам лазіла ў той склад.

А Кулік гаварыў:

— Мы, работнікі рэдакцыі, павінны ўказаць таварыш Каштанавай на тое, што яна кепска выхоўвае свайго сына, мы сабраліся тут... Яна павінна...

Намеснік рэдактара сядзеў, апусціўшы галаву, і нешта чыркаў на паперы, што ляжала перад ім, рэдактар, паклаўшы на стол рукі, слухаў Куліка, гледзячы не на яго, а некуды паўзверх яго галавы, Люба аглядала свае пазногці са свежым, нядаўна зробленым манікюрам.

Кулік усё гаварыў, што — Таня ўжо не чула, сядзела аглушаная, яна нават не заўважыла, калі той скончыў, убачыла толькі, што ўсе маўчаць, глядзяць на яе, быццам нечага ад яе чакаюць.

Рэдактар зноў зрабіў рукою жэст, нібы змятаючы са стала смяцінкі, загаварыў, надзіва Тані, даволі мякка.

— Разумееце, таварыш Каштанава... Мы атрымалі ліст з міліцыі... I мусім на яго рэагаваць... Мусім у міліцыю даць адказ... Спачатку мы хацелі абмеркаваць гэты ліст на сходзе, потым вырашылі ў цяснейшым коле... Так што просім вас даць тлумачэнне...

Можа, гэты голас, нечакана спакойны, мяккі, дапамог Тані саўладаць з сабою, яна адчула, што паступова перастае біць у скроні, у патыліцу кроў, пачынае вяртацца здольнасць думаць, не ведала толькі, ці зможа гаварыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x