Рыгор Крушына - Лебедзь чорная

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Крушына - Лебедзь чорная» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1947, Издательство: Беларускае Выдавецтва Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лебедзь чорная: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лебедзь чорная»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларусь”, „ Беларуская вёска”, „ Росквiт” i „ Полымя”. У канцы трыццатых гадоў ён меў значныя цяжкасьцi: была забароненая публiкацыя тому ягоных вершаў, ужо падрыхтаванага да друку. У гэты час Крушына займаўся галоўным чынам лiтаратурнымi перакладамi. У 1944 г. ён пакiнуў Беларусь; жыў спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. На эмiграцыi выдаў яшчэ сем кнiжак лiрычных вершаў. Мэмарыяльны музэй-бiблiятэка Рыгора Крушыны (зь кнiгi Slavistische Beitraege, Band 162. Ferdinand Neureiter: Weissussische Anthologie. Verlag Otto Sagner, Muenchen, 1983)

Лебедзь чорная — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лебедзь чорная», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па сьцяне — даўгія цені
Ў палахлівым мігаценьні.
Я ў тых ценях пазнаю
Зь іншым любую маю.

8.12.43

МОЖА ПРЫЙДЗЕШ?

Занямелі ў садзе апусьцелым
Вогкасьцю набраклыя кусты.
Я чакаю... Я дрыжу ўсім целам.
— Можа прыйдзеш ты?

Не. Няма...
Няўжо чужой дзяўчыне
Я зірнуў усхвалявана ўсьлед?
Мроя тчэцца лёгкім павучыньнем
I ляцiць у сьвет.

Можа прыйдзеш?
Я цябе чакаю
З роднай а далёкай стараны.
Мо з табой, жаданай,
Зноў спаткаю
Дні былой вясны.

* * *

Як толькі скончыцца вайна
Я да цябе ізноў вярнуся.
Ці ў гэтым ёсьць мая віна,
Што я цяпер не ў Беларусі?

Цябе няма... I мне шкада —
Ня бачу радаснай усьмешкі.
Прыйшла раптоўная бяда
I жвірам жорсткім сыпле сьцежкі.

Няхай сутоньне ў вочы б'е,
Аб сьветлым марыць не пакіну.
Кахаю шчыра я цябе,
Як нашу родную краіну.

Здаецца часам, уначы
Мяне знаёмы голас кліча,
Каб смутак свой перамагчы,
Шукаю блізкага аблічча.

Я пазнаю тваю сястру
Сярод людзей чужога краю,
I ў сэрцы боль журбой гастру —
Цябе й Радзіму ўспамінаю.

30.11.44

* * *

Я вярнуцца не магу,
Душу труціць чамярыца.
Як жабрак той на рагу,
Мушу зь лёсам прымірыцца.

Хай гараць надзей агні,
Загаіцца рана з болем.
У крывавай калатні
Перажыта значна болей.

Ня сумуй, чакай мяне!
У растаньні лучыць згода.
Навальніца праміне,
Улагодзіцца пагода.

I тады з табой ізноў
На прасторы я зайграю,
Каб нязгасная любоў
Галасьней сьпявала Краю.

Шчэ ня скончана вайна
Пачуцьця, ідэй і думак...
I таму — ты там адна,
А са мной дарожны клумак.

20.10.46

ТАБЕ

Словы зьнізаны каралямі,
Чуеш гул маёй крыві.
Хай каралі нятрывалыя,
Я-ж душою ня крывіў.
Ня крывіў душой, каханая,
Чорным часам пець ня мог.
I туга закалыханая
Залягла ў маіх вачох.
А цяпер інакш адчулася,
Стаў ачуньваць пакрысе.
Маладосьць мая прачнулася,
Песьню звонкую нясе.
Сёньня позірк горда бліскае,
Пачуцьцё маё кране
Слова, сэрцу надта блізкае.
Ад чужых ня трэба мне
Ні сугуччаў і ні колеру, —
Я пішу на свой манер.
Не прашу чужых ніколі рук,
Іхны ведаю намер.
Я іду сваёй дарогаю
Па старонцы дарагой.
Раскажу табе так многа я
Зь ціхім сьмехам і тугой.
Думкі, быццам іскры прысаку
Узьлятаюць да нябёс.
Паміж зор лунаюць высака,
Іхны жар табе прынёс.

ПАЯСОК

Мне случанка падарыла
Найпрыгожы паясок.
Пачуцьцёвай процьму сілы
Выбраў вытканы кусок.

Зацьвілі на кожнай нітцы
Мары ткальлі маладой.
Ёй вузор пазорны сьніцца,
Шоўк ільсьніцца пад рукой.

I мітусяцца ўразбродку
Зоркі ў зыркім паяску,
I праменьні пасяродку
Прабягаюць па шаўку.

Краскі, крыжыкі, шмат рысак
Чырванеюць на бакох.
Палымнеець ясны прысак —
Беларускі даўні бог.

Сыплець іскрамі Ярыла.
Зь ніцяў золата пясок.
Гэты слаўны паясок
Мне случанка падарыла.

ТЫ МЯНЕ КАЛІСЬЦI ПЕСЬЦІЛА

Ты мяне калісьцi песьціла
Ў жарскім полымі жыцьця.
Ты была маёю песьняю,
Дыямэнтам пачуцьця.

Мы ішлі шляхамі рознымі,
Але з мэтаю аднэй,
I завеямі марознымі,
I ў спякотны сухавей.

Шмат мінула дзён, атручаных
Горкім чэмерам ілжы.
Да цябе я зноў залучаны.
— Ці ты ўсьцешана, скажы?

Хай апошняй кропляй горычы
На душы зыходзіць ноч...
Я нічога не гаворачы
Буду ў неба тваіх воч

Пазіраць, каб ціха цешыцца,
I таіць салодкі стогн.
Не знасіць вады у рэшаце,
А каханьня у лістох.

Я на гэтым пераконаны...
Я прынёс зялёны май.
Ты пастаў букет у конаўку,
Як даўней, мяне прымай.

I усьмешкаю ты весьняю
Надары свайго гасьця.
Станеш зноў маёю песьняю,
Дыямэнтам пачуцьця.

Я, — нічога не гаворачы,
Бо на словы не ахвоч, —
Пазіраць з мальбою горача
Буду ў неба тваіх воч.

У ЗАЦІШКУ

З табой я ў зацішку ізноў.
Прыходзіць раньне. Таюць зоркі.
Для пачуцьця ня трэба слоў,
Ня трэба лішняе гаворкі.

Нам сьцеле ў росах сенажаць
Кілімы з кветкавых карункаў.
А вусны смаглыя дрыжаць
I моляць палкіх пацалункаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лебедзь чорная»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лебедзь чорная» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лебедзь чорная»

Обсуждение, отзывы о книге «Лебедзь чорная» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x