Александр Пушкин - Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Пушкин - Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксандар Пушкін

Казка пра цара Салтана

Тры сястрыцы пад акном
Пралі позна вечарком.
«Вось каб я была царыца, -
Кажа першая сястрыца, -
Дык адна на ўвесь бы свет
Я наладзіла банкет».
«А каб я была царыца, -
Адказала ёй сястрыца, -
Дык на ўвесь бы свет адна
Я наткала б палатна».
«А каб я была царыца, -
Кажа трэцяя сястрыца, -
Нарадзіла б для цара
Я асілка-змагара».

Толькі вымавіць паспела,
Дзверы ціха заскрыпелі,
Да сясцёр заходзіць цар -
Той краіны уладар.
Ён за плотам слова ў слова
Слухаў іхнюю размову,
І малодшая таму
Спадабалася яму.
«Добры дзень табе, дзяўчына,
Ты царыцай стаць павінна,
І да восені - глядзі! -
Мне асілка нарадзі.
Вы ж, галубачкі-сястрыцы,
Выбірайцеся з святліцы
Ды спяшайцеся за мной
І за вашаю сястрой.
Будзе з вас адна ткачыха,
А другая паварыха».

Пакідаючы свой дом,
Едуць госці за царом.
Цар не доўгі час збіраўся
І ў той вечар павянчаўся.
Ён гасцей усіх сабраў
І вялікі баль пачаў.
Потым госці і вяльможы
Палажылі спаць на ложак
Са слановай косці іх
І пакінулі адных.
Зліцца ў кухні паварыха,
А за кроснамі ткачыха,
Бо зайздросцяць бабы ёй -
Царскай жонцы маладой.
А царыца маладая
Абяцанак свой здзяйсняе -
Зацяжарала яна...

У той час была вайна.
На каня Салтан садзіцца
І наказ дае царыцы:
«Беражы, глядзі сябе,
Бо кахаю я цябе».
А між тым як ён дзесь з войскам
Б'ецца доўга, б'ецца жорстка,
Надыходзіць час радзін:
Сына даў ім бог з аршын.
Каля сына-немаўляці
Цэлы дзень шчыруе маці.
Шле ганца з пісьмом яна -
Бацьку радасць-навіна.
А ткачыха з паварыхай,
З бабай сваццяй Бабарыхай,
Хочуць мамку загубіць
І ганца не дапусціць.
Самі шлюць ганца другога,
Ліст стаў зместу ўжо такога:
Ноччу жонка нарадзіла
Не дачку, не сына - дзіва:
І не мышка, і не жабка,
Як звярок, тое дзіцятка.

Як пачуў цар навіну -
Злую чорную ману,
Спахмурнелі яго вочы -
Ён ганца павесіць хоча.
А пасля дабрэйшым стаў
І такі наказ паслаў:
«Пачакаць майго звароту,
Суд законны будзе потым».

Едзе з граматай ганец,
Вось дарозе і канец.
А ткачыха з паварыхай,
З бабай сваццяй Бабарыхай,
Абдурылі пасланца:
Даўшы чарачку вінца,
Хлопцу ў торбачку пустую
Кладуць грамату другую.
І прывёз ганец п'яны
Вось такія навіны:
«Цар загадвае баярам,
Каб не траціць часу дарам,
І царыцу і прыплод
Тайна кіньце ў бездань вод».
Што ж рабіць тут? Хоць баяры
Спачуваюць гасудару,
Да царыцы ўсё ж ідуць
І такі загад нясуць.
Абвясцілі яго волю -
Ёй і сыну злую долю.
Прачыталі ўслых наказ,
З сынам маму ў той жа час
Яны ў бочку пасадзілі,
Засмалілі, пакацілі
І спусцілі ў акіян, -
Загадаў так цар Салтан.

Зоркі ў сіні моры ззяюць,
Хвалі вольныя гуляюць.
Хмары золкія плывуць,
Хвалі ў бочку моцна б'юць.
І як бедная ўдавіца,
Плача горасна царыца;
А дзіця расце, як птах,
Па гадзінах - не па днях.
Дзень мінуў, яна галосіць...
А дзіцятка хвалю просіць:
«Хваля, хваля ты мая!
Воля буйная твая;
Ты плывеш куды захочаш,
Камяні марскія точыш,
Топіш бераг ты зямлі,
Падымаеш караблі -
Не губі ты нашу душу:
Выкаці ты нас на сушу!»
Хваля слухае яго
І да берага свайго
Падкаціла бочку хутка
І адхлынула ціхутка.
Маці з сынам на зямлі,
Небяспекі ўсе прайшлі.
Але з бочкі хто іх выне?
Бог, няўжо ён іх пакіне?
Сын на ножкі моцна стаў
І галоўкай ў дно наддаў,
Паднаціснуўшы каленцам:
«Як бы нам на двор акенца
Прарабіць?» - прамовіў ён,
Выпхнуў дно і выйшаў вон.

Сын і маці ўжо на волі.
Бачаць выспу ў чыстым полі,
Мора, сонца на двары,
Дуб зялёны на гары.
Сын падумаў: час вячэры,
Есці хочацца бязмеры.
Ломіць ён дубовы сук
І ў тугі згінае лук,
З крыжыка шнурок шаўковы
Нацягнуў на лук дубовы,
Чарацінку ён зламаў,
Стрэлку востра застругаў.
І пайшоў на ўскрай даліны
Пашукаць сабе дзічыны.

Падышоў да мора ён,
Чуе дзесьці енк і стогн...
Пэўна, ў моры там не ціха;
Глянуў - бачыць, што за ліха?
Лебядзіца сярод хваль,
І каршун над ёй амаль.
Тая крыламі лапоча,
Уцячы, напэўна, хоча,
Каршун кіпці распусціў,
Дзюбу востра навастрыў...
Ды якраз страла запела,
Ў шыі ў коршака засела.
Кроў у мора ён праліў,
Лук царэвіч апусціў;
Бачыць, коршак ужо тоне,
Не птушыным крыкам стогне,
Лебядзіца ў барацьбе
Злога коршака дзяўбе
І крыламі дабівае,
І пагібель паскарае.
А царэвічу вось так
Рускай мовай кажа птах:
«Ты, царэвіч, збаўца любы
Ад мае заўчаснай згубы,
Ты мяне не вінаваць,
Што галодны ляжаш спаць,
Што страла прапала ў моры;
Гэта гора - ды не гора,
Я за ласку - адкажу,
Табе добра паслужу.
Ты на свеце жыць пакінуў
Не лябёдку, а дзяўчыну.
Ты забіў не каршука,
А ўтапіў чараўніка.
Век цябе я не забуду,
Я з табою ўсюды буду,
Кінь, царэвіч, сумаваць,
Не бядуй, лажыся спаць».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x