Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але мой выбар меў для мяне самыя фатальныя наступствы. Да таго часу ў мяне з'явіўся кампаньён, якога прапанавала мая нявеста. Так як нейкі чалавек усё роўна быў патрэбны, я згадзіўся. Далей усё адбывалася даволі трывіяльна: мая нявеста знікла разам з ім і грашыма, пакінуўшы пазыковыя абавязацельствы, неабачліва падпісаныя мной паперы і запазычанасць за апошнюю партыю він.

Я прадаў усё, што меў, нават аднапакаёўку, якую дагэтуль купіў, і вярнуў частку грошай, але больш іх не было; на мяне ўжо наехалі, і я збег у лес, дзе зарабляў «шведкай». Цяпер у мяне ёсць тыдзень на роздум. Але, мяркую, гэта апошняя адтэрміноўка...»

Ева Мураш слухала, паліла, усміхалася і гаварыла ўжо на «ты»:

— Ну, проста блажэнны. Дурдызель. Лох.

І дадавала, прыпальваючы цыгарэту ад цыгарэты:

— Буду зваць цябе Праўдзій.

Пад вечар, калі прыйшлі сябры: Раман — малы, з круглай, як клёцка, галавой, «упрыгожанай» круглымі ж акулярамі, Косця — высокі, худы і з вузкім хваравітым тварам, а таксама Ларыса — маўклівая дзяўчына з валасамі зялёнага колеру, — так і прадставіла яго:

— Знаёмцеся — Праўдзій. Ён п'е толькі малако.

— Гуру, — назваў сябе па мянушцы невялічкі Раман.

— Кім, — дадаў ва ўнісон яго сябра.

Пасля чаго размова адразу зрабіла рэзкі пераход, і сталі гаварыць пра Алега і доўга ўсё гэта абмяркоўвалі, а Фёдар Сак слухаў іх перамешаную слэнгам гаворку і падлічыў, што іх якраз па пары, а ён быццам лішні, і вырашыў пайсці, але гаспадыня кватэры не пусціла яго, і ён застаўся.

Ева Мураш між тым успомніла:

— У «калясачнай» жыве таксама аматар малака і кефіру, ён быццам слесар-сантэхнік.

І расказала пра званкі і як сантэхнік Ілля папярэдзіў яе, ну, а пра камандзіроўку і што здарылася тут потым, яны ведаюць лепш за яе.

— Сантэхнік, пэўна, не чалавек, — сказала яна. -Бо ён з'явіўся ніадкуль і не мае ні сяброў, ні жытла, ні бацькоў. Да таго ж яго інтэлект яўна не пралетарскі.

— Можа, ён ад інкуба? — заўважыў Кім.

— А калі сам інкуб?

— Хрыстос таксама быў інкубам, — абвергнуў іх Гуру.

І, пабліскваючы акулярамі, тлумачыў ім, каб не перабольшвалі вартасці сантэхнікаў, таксістаў і «апіюшнікаў». І таму няма чаго завышаць статус нейкага слесара і тым больш ідэалізаваць яго.

— Дарэчы, ад яго ў ліфце пахла «травой», — сказала Ева Мураш.

— А можа, ацэтонам [18] Пах ацэтону звычайны для тых, хто ўжывае опіумныя прэпараты (аўт.). ? — з'едліва спытаў Гуру.

І адразу гутарка пераключылася спачатку на «апіюшнікаў», сярод якіх стукачоў, як у сучкі блох, а потым увогуле на «кайф». І тут гаварылі шмат і падрабязна, часта цытуючы не вядомых былому бізнесмену Фёдару Саку Рама Даса і Алана Ўотса, апелюючы да таксама ніколі ім не чытаных Рычарда Баха, Пола Брэнтана і Франкліна Мерэл-Вольфа. І тут, пад мелодыю малазнаёмых тэрмінаў і імёнаў, ён раптам заснуў проста ў крэсле — адбіліся стома і лес, і, заўважыўшы гэта, госці развіталіся з гаспадыняй і зніклі ў начы.

Раніцай былы бізнесмен Фёдар Сак пайшоў, але пілу не забіраў, патлумачыўшы, што вернецца за ёй потым. Вярнуўся ён ужо вечарам, прынёс з сабой малака і папрасіў дазволу пажыць яшчэ некалькі дзён.

Ева Мураш не пярэчыла. Яна паліла цыгарэты, краем вока пазірала ў тэлевізар і да ночы напісала ліст сяброўцы.

* * *

Сантэхнік Ілля адамкнуў падвесную скрыню на дзвярах, забраў некалькі лістоў, што накідалі туды за дзень і вечар, зайшоў у «калясачную» і пачаў чытаць першы.

«... уважаемый мастер, —

гаварылася ў ім з памылкамі:

...пратекаит труба и заливаит нас, просьба прийдти разабрацца, кв. 47, Конюховы...»

Адклаў яго ўбок і разгарнуў другі ліст, без канверта, на якім было выведзена друкаванымі літарамі:

«... ПАЙШОЎ ТЫ... ДЭБІЛ»

Ён кінуў ліст у сметніцу, разарваў яшчэ адзін канверт і пачаў чытаць:

«... Дабрыдзень, Дана, душа мая!»

І зразумеў, што ліст прыватны і кінуты ў скрыню хутчэй за ўсё памылкова, але ўладкаваўся зручней, нават выключыў радыё і працягваў чытаць:

«...Спачатку пра дрэннае. Так, вельмі дрэннае, жахлівае. Ты памятаеш з фільма Копалы? «Жах, жах, жах...» Некалькі дзён таму мне званілі ў кватэру, але за дзвярыма я нікога не бачыла, і адзін блажэнны ці д'ябал (яго завуць Ілля, ён сантэхнік, але быццам медытуе) давёў мне, што да мяне хутчэй за ўсё стукалася смерць. А потым я была ў камандзіроўцы, а ключы ад кватэры мелі нашы, ну, і Алег. Так, Алег. Ён памёр у маім пакоі. Казалі, што ад перадазіроўкі, але я думаю, што справа ў брудным гераіне. Ты ж ведаеш: умажаш такі «смэк» — і ў арганізме вырабляюцца антыцелы. Дык вось, калі праз месяц ужываеш тое ж — атрымліваеш анафілактычны шок. А можа, тыя ўблюдкі падмяшалі стрыхніну, ты ж, вядома, кубатурыш — гэта атрута ад пацукоў, і, калі яе датасоўваюць да вагі з пераборам — то гамон. Нашы хіба што зрэагавалі: выцягнулі цела на лесвіцу. Я прыехала пастфактум. Міліцыянты хадзілі па кватэрах, але ты можаш уявіць, я нагой запіхвала пад ложак увесь наш «драгс» [19] Drugs (англ.) — лекі і наркотыкі (адназначна). і шпрыцы (мае ж дурні не здагадаліся прыбраць ці, можа, надта разгубіліся), каб не заўважылі, і — усё абышлося. Жах. Сантэхнік да дрыжыкаў палохае цяпер мяне сваёй інфернальнасцю. Мне шкада Алега, але нешта накшталт такога чакае (раней ці пазней) амаль кожнага з нас. Цяпер пра ўсё астатняе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x