Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ева Мураш зноў села ў крэсла, захуталася ў паліто, запаліла і стала назіраць праз акно, як на двары рэдакцыі бегаюць арандатары з другога паверха, фірмачы, якім здалі частку кабінетаў пад офісы, каб было чым плаціць зарплату сваім рэдакцыйным супрацоўнікам. Чым яны займаліся ў сваіх офісах, яна не ўнікала, бо ва ўпор не заўважала румянашчокіх маладых людзей яе ўзросту, у аднолькавых чорных плашчах ці паліто да пятак і з мабільнымі тэлефонамі ў руках, па якіх яны ўвесь час перагаворваліся адзін з адным, ці са сваімі істэрычнымі жонкамі, ці такімі ж каханкамі, ці проста бегалі па двары ля сваіх іншамарак і балбаталі нешта ў слухаўкі з антэнкамі ля вуха.

Часам гэта было ёй смешна — асабліва калі той-сёй з «дзялкоў» спехам наскокваў на яе, запрашаў на «кубачак кавы», але яна адказвала, што п'е толькі дома і шампанскае, і заўсёды ў іх перамагала хцівасць ці не было часу на працяглыя заляцанні.

Але ў сённяшні дзень ні броўнаўскі рух фірмачоў на двары, ні «траўка», ні званкі сяброў не маглі абстрагаваць яе ад думак пра тое, што здарылася ў яе кватэры тры дні таму, у той час, калі яна была ў камандзіроўцы. Алег, сябра, які часта заходзіў да яе, як да сябе, і які меў ключ ад яе кватэры, ляжаў зараз у гарадскім моргу.

Па цела павінны былі прыехаць бацькі, якія жылі ці то ў Лідзе, ці то ў Вілейцы, яна не памятала дакладна, і забраць яго, каб пахаваць там. І хаця Алег быў для яе сябра і не больш — іх адносіны ніколі не пераходзілі на поле кахання — Ева Мураш адчувала страх і адзіноту.

Ключ, а таксама ўсе паперы з кішэняў, перад тым як выцягнуць цела на лесвіцу, здагадаліся выняць сябры: Косця Ізмайловіч (Кім) і Раман Гурыновіч (Гуру) — яны казалі, што прыйшлі занадта позна, ужо нічога нельга было зрабіць, бо мёртвы Алег валяўся тварам у ванітах. Падлогу давялося тэрмінова замываць, але выкінуць праз вокны «смэк» і «траўку» — усё, што ў іх было, — не паспелі, і толькі неахайнасць міліцыянтаў дазволіла ёй цяпер адносны спакой, віны яе няма, думала яна, проста Алег нешта пераблытаў ці набыў нешта бруднае. Гэта магло здарыцца ў любы час і ў любым месцы. Рэшткі таго, набытага ім, «дазняка» засталіся на кухні, і яна схавала іх, не ведаючы для чаго, у халадзільнік.

Ева Мураш запаліла новую цыгарэту і перакінулася некалькімі фразамі з супрацоўнікамі, што зрэдку заходзілі і выходзілі з кабінета. Яна лічыла хвіліны і хацела аднаго: каб хутчэй скончыўся працоўны дзень і пайсці дадому, і, урэшце, не вытрымала, як часта рабіла ў апошнія дні, накінула паліто і пайшла раней.

Дзяўчына пакрочыла праз скверык, а потым і аўтавакзал. Яна адразу пачала пакутаваць ад холаду, нібы на вуліцы была ўжо зіма, да таго ж прыхапіў страўнік, і яна пашкадавала са спазненнем, што не наведала туалет — грамадскія прыбіральні заўсёды наводзілі на яе жах. Некалькі секунд Ева Мураш раздумвала, як зрабіць, мо варта вярнуцца, а потым вырашыла ўзяць таксі — праз дзесяць хвілін яна будзе дома, і, каб скараціць шлях, пайшла напрасткі, проста па газоне, але раптам спынілася: ёй падалося, што на лаўцы прама перад ёю сядзіць Алег.

Міжволі яе штурхнула ў той бок, але толькі зблізу яна апамяталася: мужчына на лаўцы быў старэйшы на выгляд, яго старылі зарослыя, даўно няголеныя сківіцы і падбародак, адно вока было амаль закрытае крывавай пухлінай, а ў руках, прыціскаючы да грудзей, ён трымаў бензапілу.

На лаўцы перад ім і па баках ад яго сядзелі ў ненатуральных, напружаных паставах некалькі «гопнікаў» — Ева Мураш адразу вызначыла іх па бледнай, нездаровай скуры на тварах, галоднаму бляску ў пустых вачах і па распісаных «пярсцёнкамі» фалангах пальцаў. Мужчына тым часам заўважыў яе імпэтны рух насустрач, здзіўлена кіўнуў галавой, і дзяўчына, ужо апамятаўшыся і зразумеўшы, што абазналася, тым не менш рашуча падышла ўсутыч і спытала ў сваёй звычайнай, рэзкай манеры:

— Вам блага?

Мужчына схамянуўся:

— Падыдзіце на стаянку таксі — гэта побач, і ўгаварыце таксіста, каб заруліў сюды. Мне трэба дадому. Буду вельмі ўдзячны. Вельмі.

— А гэтыя што? — паказала Ева Мураш на «гопнікаў», ужо і сама здагадваючыся.

— Інструмент мой упадабалі, — патлумачыў мужчына, — цемнаты чакаюць.

— Ты, дзеўка, тусуй адсюль, — зашыпеў між тым адзін з «распісаных», той, што сядзеў на лаўцы побач з мужчынам, — і хуценька, а то мы табе дрэнна зробім.

Але ў такіх сітуацыях Ева Мураш не гублялася.

— Можа, хто і зробіць, але не такія неда...кі, як вы, — сказала яна, дадаўшы гучна: — Я вось зараз «крутых» паклічу! — і паказала ў бок, адкуль прыйшла: дзесьці там бегалі тыя фірмачы са сваімі слухаўкамі. І хаця пагроза яе была наіўнай, але «гопнікаў» уразіла яе ўпэўненасць, і яны пасунуліся далей ад сваёй ахвяры і незадаволена забурчэлі — пралічвалі сітуацыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x