Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, ісці можаце? — рашуча спытала між тым Ева Мураш у мужчыны і, схапіўшы за ручку «шведку», скамандавала: — Падымайцеся, я дапамагу. І хутчэй варушыцеся. Праз некалькі хвілін яны ўжо сядзелі ў аўто, Ева Мураш назвала адрас, машына кранулася, і задаволены прыватнік, які зачакаўся кліентаў, павёз іх, абрадаваны, што атрымае надбаўку за хуткасць, якую паабяцала дзяўчына.

У двары дома, дзе жыла Ева Мураш, іх з'яўленне ў гэты час не выклікала ніякай цікавасці. Некалькі пенсіянераў шпацыравалі ля сваіх пад'ездаў, адзінокі бомж даследаваў палкай сметнік, ды малалеткі перакрыквалі адзін аднаго істэрычна-блядскімі галасамі: «Я атвичаю!.. Па жизни!.. За падло мяне, сука, прынимаиш?!»

— Зараз падымемся да мяне, — сказала Ева Мураш і спытала: — Дарэчы, як вас завуць?

— Фёдар Сак, — прадставіўся мужчына. Ён рухаўся з цяжкасцю.

— Ева.

— Я данясу сам, — былы бізнесмен Фёдар Сак перахапіў ручкі пілы.

— Дайце мне слова, — раптам сказала дзяўчына.

— Наконт чаго?

— Што не перапілуеце мяне вашым інструментам. Я ж вас зусім не ведаю.

— Даю, — усміхнуўся распухлым ротам Фёдар Сак і пацягнуўся за ёй у ліфт.

І праз гадзіну, калі ён, паголены, піў гарбату, Ева Мураш са здзіўленнем думала, што падабенства з Алегам амаль што знікла, хіба што высокі рост і хударлявасць нагадвалі ёй нябожчыка, і неспадзявана вырашыла, што гэта сустрэча і гэты хлопец — знак, не інакш, і сказала:

— Ну, а цяпер, паводле традыцыі, вы павінны расказаць мне сваю гісторыю.

І дадала:

— Толькі праўдзівую.

Усталявалася доўгая паўза, пасля якой Фёдар Сак падумаў, згадзіўся і пачаў расказваць.

ГІСТОРЫЯ ФЁДАРА САКА, БІЗНЕСМЕНА, РАСКАЗАНАЯ ІМ ЕВЕ МУРАШ УВЕЧАР, 18 ВЕРАСНЯ, У АЎТОРАК

«Я, Фёдар Сак, беларус па крыві, нарадзіўся ў рабочым мікрараёне пры бальшавіках. Мае бацькі ў тыя сямідзесятыя былі бедныя людзі, бацька працаваў на заводзе, а маці спачатку там жа, а потым, калі нарадзілася і сястра, пайшла ў прыбіральшчыцы — каб было крыху часу на дзяцей. Спачатку сям'я здымала пакойчык, а потым нам далі кватэру побач з вакзалам, на скрыжаванні аўтатрасы і трамвайных пуцей. Пэўна, гэта было самае дрэннае месца ва ўсім горадзе, сапраўднае пекла. Грукат і ляскат колаў і роў матораў не перарываліся там ні на гадзіну.

У школе я нічым не вызначаўся, хіба што няблага гуляў у любімую гульню неграў — баскетбол. Перад тым як мяне забралі ў армію, бацьку пасадзілі ў турму: ён суправаджаў нейкі груз на чыгунцы і быў адказны за яго, калі вагон ускрылі і частку таго грузу скралі. Так як гэта адбылося на тэрыторыі Расеі, ён і сядзеў на расейскай зоне. Далі яму няшмат — чатыры гады. Адкінуўся ён датэрмінова, а так як у сям'і ўзнікла праблема (думаю, у маці нехта з'явіўся, хаця гэта іх справы), а ён быў выдатным спецыялістам, то застаўся часова на Поўначы, бо добра зарабляў і дасылаў грошы дадому. У арміі я рэгулярна атрымліваў ад яго па дзесяць рублёў у месяц. Я не курыў і не піў гарэлкі. Грошы я траціў так: як толькі была магчымасць вырвацца з роты, ішоў да бліжэйшай крамы, купляў два літры малака і бохан белага хлеба. Той дзесяткі мне на месяц і хапала.

Пасля арміі — якраз толькі пачынаўся зыход у цень бальшавікоў, я неяк зайшоў у спартзалу, дзе зноў пачаў гуляць у негрыцянскую гульню. У мяне гэта няблага атрымлівалася, а так як я не піў і не курыў, мяне неўзабаве запрасілі ў юнацкую зборную абаронцам, уручылі імпартовы спартыўны касцюм і адзідасаўскія красоўкі. Я паступіў вучыцца на эканамічны факультэт і пазнаёміўся з дзяўчынай, сястра якой якраз выходзіла замуж за вугорца. Той вугорац — старшакурснік, быў спачатку бедным студэнтам: маладым хлопцам, усяго гадоў на пяць старэйшым за мяне. Я падарыў яму на вяселле свае красоўкі — самае каштоўнае, што меў на той час. Праз год вугорац — яго звалі Цібар, у сябе на радзіме «падняўся» ў адной вядомай вінаробнай фірме, стаў кіраваць там аддзелам, купіў у крэдыт дом з садам і басейнам. Ён запрасіў мяне летам да іх па візе і сказаў мне па прыездзе, што ніколі не забываў на маю шчырасць (красоўкі) і таму хоча аддзячыць мне. Ім якраз патрэбны быў пасрэднік, каб пераганяць партыі сухіх він да нас на ўсход Эўропы, і ён прапанаваў мяне. Я згадзіўся, узяў акадэмічны адпачынак у інстытуце і так стаў бізнесменам: заказаў асабістую пячатку, атрымаў за кошт фірмы сотавы тэлефон, адпаведныя дакументы. Я стаў працаваць, і ў мяне з'явіліся вялікія грошы. Я не траціў іх ні на што іншае, акрамя справы, і па-ранейшаму піў толькі малако, заядаючы яго ў дарозе самымі свежымі і белымі боханамі, што было вядома дырэкцыі фірмы і што рабіла мне карысць і давер. Грошы (валюту) я пакідаў у сваёй дзяўчыны, сястра якой, як я ўжо гаварыў, была замужам за Цібарам. Мы стварылі ў Менску нешта кшталтам філіяла сумеснай фірмы. Аднойчы Цібар спытаўся ў мяне, ці не гатоў я да пашырэння справы, а самому ўзяць ужо ролю кіроўцы, а не выканаўцы і не матацца ў фурах па дарогах, і я з удзячнасцю прыняў яго прапанову. Цібар дадаў яшчэ, што я падабаюся адной іх дзяўчыне (сціплай і някідкай сакратарцы, што я і сам заўважыў) і што я магу ўвогуле вырашыць усе свае праблемы, стаўшы яе мужам і праз гэта грамадзянінам Вугоршчыны, і працягваць бізнес далей, але я, падумаўшы, сказаў яму, што не магу здрадзіць сваёй нявесце, сястры яго жонкі, і радзіму сваю таксама не выбіраюць, хіба не так, і на тым мы размову спынілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x