Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сантэхнік Ілля адшукаў яшчэ аркуш (усіх было чатыры), старанна праверыў па нумарацыі і стаў чытаць далей:

«... Адно з маіх жыццяў складаецца толькі з цытат з Бродскага, розных:

Того гляди, что из озерных дыр,
Да и вообще через любую лужу,
Сюда полезет посторонний мир.
Иль этот ускользнет наружу.

У мяне гэта ўжо пра самоту; поўная блытаніна ва ўсім: тэарэтызацыя асабістых недахопаў адхіляе ўвагу ад комплексаў, пра якія я падазраю. Адчуваю сябе падручнікам па псіхааналізу, ад якога добра патыхае паталогіяй. І французскімі духамі. Калі б не іпахондрыя (здаецца, да таго галоўнага — жах — у мяне яшчэ і пухліна на глебе эрозіі), усё было б зусім лёгка і спакойна. Пэўна, я адношуся да той пароды людзей, чыя асоба складаецца з непаўторнай камбінацыі заганаў, комплексаў і страхаў.

Маці, з якой я памянялся кватэрамі, прынесла мне чаравікі і на тым знікла. Але мне так лепш: у мяне часта збіраюцца і г.д. А ў яе часам зацягваецца інстынкт мацярынства: збіраецца ахвяраваць мне халадзільнік, але я не здзіўлюся, калі яна на гэтыя грошы паедзе куды-небудзь да Труны Гасподняй. З верай цяжка, з бязвер'ем страшна, але пакуль трываю...

У мяне ёсць сёе-тое з відэастужак і музыкі (Кэйв, Вейтс, ІВ, «Каўчэг», «К.О.Т.», «Нейра-Дзюбель» і г.д.). Ёсць Курасава, Бергман, Антаніёні, Пазаліні, Скарцэзэ, Таранціна, Фасбінгер, Берталучы, Вендэрс і г.д. Аддаю перавагу класікам. Бачыла «Pulp...», «Ад захаду да раніцы». Уважлівы driwe разлажэння. Якія ў іх твары пад наркотыкамі!

Кім стаў надзіва шчыры і адкрыты. Хоча ажаніцца з нейкай вінтавой Наталляй з сямю класамі за плячыма і ў якой не нос, а хобат (Ларыса казала). Днямі ён спаліў свае формулы і чырвоны фосфар, астатняе знесла міліцыя, уключаючы і хімшкло. Мой былы каханак пакінуў пасля сябе кучу маіх фотаздымкаў, у вопратцы і без. Не высылаю, бо моцна схуднела ад немачы і недахопу тэмпераменту. Але пра гэта не хачу: становіцца вусцішна і ў вочы зазірае бездань.

Ніяк не магу спыніцца, але заканчваецца стрыжань, і рука баліць. Ты ж разумееш, гэты паток свядомасці можа выліцца ў цэлую лужу...

Прабач за «соплі і воплі».

P.S. Што тычыцца «Вежы з...» — рэч тонкая, цудоўная, але зусім не тая, якая можа моцна ўразіць. Мне давялося ўважліва разгледзець гэту кнігу, каб успомніць, пра што там. Там пра жывапіс добра, а астатняе так сабе. Бадай, я мяняюся, ці проста з памяццю нешта не тое. Зараз — хваля Томаса Мана, асабліва навела «Тоніо Крэгер». Гэта лепш.

Не прападай. Ай, зноў страўнік. Мне страшна, можа, вечарам што паспрабую («трава» ўжо не дапамагае).

Nota Bene. Асцярожна загаворваю пра СНІД з Кімам і сваімі апошнімі хлопчыкамі. Косця крычыць: «Гэта не хвароба! Такой хваробы няма! Speed па-ангельску — гэта хуткасць! Я таксама хуткі! Гэта — вінт, гэта — лёгкасць!» І, кажучы гэта, скача даволі элегантна і ўскідвае ногі, як Нурыеў...

P.P.S. Мне апошнім разам сніцца дзіўны і аднолькавы сон: у пакоі хаваецца нешта пагрозлівае і жахлівае, і гэта нешта, хаця і нябачнае, ведае, што я пра яго ведаю, і сочыць за мной і рыхтуецца да нападу. У мяне ж тады адно жаданне — знікнуць, схавацца, і я ціхенька збіраюся і выслізгваю з сваёй схованкі, бо яна ўжо і не схованка, і не жытло, а пастка. Сёння ноччу я зноў сніла тое ж, але з'явілася новае і нечаканае адценне: у гэтага нешта вызначылася імя, назва. Вось яно:

БЕСАПАТАМ».

Далей сантэхнік Ілля ўзяў у рукі апошні, чацверты аркуш паперы, які быў чысты з аднаго боку, а на другім баку па дыяганалі было напісана вялікімі літарамі:

«МНЕ

СТРАШНА,

ДАНА! БЬІВАЙ.

Ева, 98, субота».

Сантэхнік Ілля акуратна склаў усе чатыры паперкі ў канверт, паклаў на стол і сказаў сам сабе ў пустэчу:

— Ну, сунуў носа ў чужое проса.

Потым ён выцягнуў пакет малака, акуратна адрэзаў нажом кончык, наліў у конаўку і пачаў піць, заядаючы хлебам. Дапіўшы, сантэхнік Ілля дастаў нататнік і запісаў у ім наступнае:

«...2 кастрычніка. Пятніца.

неверагодны рост графаманіі ва ўсім свеце нараджае розныя яе формы ў тым ліку і замаскіраваныя адной з іх на маю думку з'яўляецца прага да эпісталярнага жанру пішуць не толькі палітыкі акцёры спартсмены лекары але і кілеры зладзеі прастытуткі парадзіхі таксісты пытанне чаму яны пішуць а таму што яны адзінокія і слабыя а больш за ўсё іх пужае Космас бо яны падсвядома адчуваюць яго неабсяжнасць і баяцца згубіцца ў акаляючым іх варожым Сусвеце

ментальнасць гэтай жанчыны

Евы Мураш

мяркую дакладна вызначана радкамі паэткі «с змеею в сердце и с клеймом на лбу — я утверждаю, что невинна...» хаця магчыма я памыляюся што не вельмі важна для мяне ва ўсякім разе...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x