Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, — сказаў сантэхнік Ілля, быццам не заўважыўшы «пралетара» і зняважлівага тону.

І ён ужо натуральна і без намёкаў на заляцанні коратка патлумачыў, што калі-небудзь дамавы камітэт ці з жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка раптам пачнуць патрабаваць (і ўрэшце гэта непазбежна) справаздачу, і вось тады дарэчы будуць усе паперкі ад жыльцоў, якія ён абачліва збірае. Дзяўчына выслухала яго, а потым у паўзе прапанавала:

— Я з сёмага паверха, кватэра шэсцьдзесят шостая, вы зойдзеце, і я адразу напішу вам заяўку, ну, калі без яе вам жыццё не ў кайф.

— І што са званком? Зламалі малалеткі? — спытаў сантэхнік Ілля.

Але дзяўчына патлумачыла, што званок, пэўна, проста няспраўны, бо вечарамі, як ні дзіўна, часта звоніць сам, яна падыходзіць да дзвярэй, глядзіць у «вочка», але нікога не бачыць, і так не раз.

Сантэхнік Ілля выцягнуў вусны, абазначыўшы гэтым здзіўленне, і пахітаў галавой. Ён быццам зацікавіўся яшчэ больш, а таму раптам замкнуў «калясачную», падабраў з падлогі сакваяж з інструментамі і нагнаў дзяўчыну ўжо ў ліфце. З рыпеннем яны ўзнімаліся ўгору. Сантэхнік Ілля патлумачыў, што вырашыў зірнуць на званок зараз. Ён увесь час моршчыўся.

— Смурод, — сказаў ён спачувальна.

Дзяўчына перасмыкнула плячыма.

— У ліфтах і пад'ездах пахне аднолькава, але я чую яшчэ і «траўку», — раптам адзначыла яна.

Сантэхнік Ілля зірнуў ёй у вочы.

— І які ж, па-вашаму, пах у «траўкі»? — спытаў ён.

— Пах сена, нагрэтага сонцам.

— Ніколі б не падумаў, — меланхалічна адзначыў сантэхнік Ілля. — У вас надзвычай тонкі нюх.

Яны выйшлі з ліфта. Дзяўчына пачала адчыняць дзверы кватэры. Сантэхнік Ілля між тым выцягнуў з сакваяжа інструмент, ускрыў зашрубкай званок, агледзеў і зноў зашчоўкнуў пластыкавую накрыўку.

— Званок спраўны, — сказаў ён і націснуў.

У пярэдняй бомкнула.

— Выбачайце, — між тым гаварыла дзяўчына, — што я вас не запрашаю. У мяне да таго ж беспарадак. Але на днях я зраблю вам пісьмовую заяўку: на сумяшчальнікі ў ваннай і на кухні. Тады за ўсё, і за званок, разам і аддзячу. Згода?

— Я так разумею, што ў вас у кватэры няма гаспадара, — сказаў з намёкам сантэхнік Ілля, — бо дробны рамонт можа зрабіць кожны мужчына.

— Гэта кватэра маёй маці, — праз паўзу незадаволена патлумачыла дзяўчына. — Мы нядаўна памяняліся з ёй аднапакаёўкамі — яна хоча жыць бліжэй да цэнтра, бо тут яе аднойчы абрабавалі «гопнікі». Проста на вуліцы. — І дадала з выклікам і амаль злосна: — А «траўкай» пахне, між іншым, ад вас.

Сантэхнік Ілля паціснуў плячыма.

— Хіба што так, — усміхнуўся ён, паказаўшы белыя вострыя зубы.

— Бывайце, — дзяўчына ўжо зачыняла дзверы, але раптам сантэхнік Ілля нібы схамянуўся.

— Дарэчы, ледзь не запамятаваў, — сказаў ён, — калі вы яшчэ пачуеце званок і нікога ў «вочка» не ўбачыце, не здзіўляйцеся. Проста не адчыняйце і не выходзьце.

— Гэта яшчэ чаму?

— Хіба вы не здагадваецеся, хто імкнецца да вас у адведкі?

— І хто гэта, па-вашаму? — праз паўзу спытала дзяўчына.

— Цяжка вось так, адразу, патлумачыць, зразумейце толькі мяне правільна. Наўрад гэтыя склезні-малалеткі дабіраюцца аж да сёмага паверха. Яны бліжэй да падвала трымаюцца. Значыць, тут нешта іншае ціснецца да вас. Магчыма, кавалак ночы, цемры, а можа, проста пустата. Я называю гэта смерцю. Кожнаму яна ўяўляецца па-рознаму. Але, мяркую, усё нашмат сур'ёзней, ва ўсякім разе, больш сур'ёзней, чым калі б да вас пастукаліся «гопнікі».

— Вы хочаце сказаць, што мне званіла...

— Ш-ш-ш, ціха, не гаварыце больш нічога, — перапыніў дзяўчыну сантэхнік Ілля і азірнуўся навокал. — Я адразу западозрыў гэта, калі вы сказалі, што за дзвярыма нікога не бачылі. Вы і не можаце нешта бачыць, — дадаў ён задумліва. — Прычына простая: наша недасканаласць.

Дзяўчына прыпынілася.

— Лухта. Калі і так, то ёй можна проста пранікнуць праз фортку. Тая заўсёды адчынена.

— Ну, вы ж не ходзіце праз фортку ці вокны. Дый вашы статусы непараўнальныя. Чаму ж ёй так прыніжацца і лазіць праз усякія шчыліны?

— А вы, прабачце, на хваробу Блэйера часам не хварэлі? — пацікавілася раптам дзяўчына. — У вас дзіўны накірунак мыслення, — і дадала не без ранейшай прыхаванай злосці: — Не крыўдуйце, таварыш пралетар.

Але сантэхнік Ілля сказаў, што не мае звычкі крыўдаваць на каго і за што-небудзь, бо з гэтага ніколі не бывае ніякага толку. І ён падняў з падлогі сакваяж і пайшоў уніз па прыступках не азірнуўшыся, а дзяўчына яшчэ пастаяла крыху, трымаючыся за ручку прачыненых дзвярэй, а потым, нібы схамянуўшыся, рэзка зачыніла іх і зашчоўкнула на замок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x