Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Частка пятая. СЛОВА

Участковы тэрапеўт Юльян Сарока якраз апранаўся, каб ісці ў паліклініку, калі пазваніў Крамнікаў. Ён сказаў, што знаходзіцца паблізу, але ў кватэру падымацца не будзе і пачакае калегу на двары.

Юльян Сарока апрануў паліто, падумаў і надзеў на галаву кепку: было ўжо адчувальна холадна. Унізе, у пад'ездзе, звыкла валяліся выкарыстаныя шпрыцы і недакуркі. Ён успомніў, што дзень таму дворнічыха скардзілася жыльцам, што ў падвале начуюць, і параіў ёй пасыпаць там хлоркай.

ЁН спусціўся па прыступках і сышоў на асфальт, які ўжо там-сям пабліскваў замёрзлымі лужынамі. У паветры марудна кружыўся і, дасягнуўшы зямлі, адразу раставаў снег.

Крамнікаў ужо чакаў яго. Ён быў у спартыўнай куртцы, джынсах і зімовых чаравіках. Пахудзелы твар яго ў профіль яшчэ больш нагадваў драпежную птушку.

— Дзе вы прападалі, калега? — спытаў Юльян Сарока. — Можа, адчынілі дзверы ў які бліжэйшы да нас нябачны свет і цяпер вярнуліся адтуль з новымі ведамі?

— Нешта накшталт таго. Вы ўгадалі, Юльян Андрэевіч.

— Маглі б зайсці да мяне, — сказаў Юльян Сарока. — Час у мяне яшчэ ёсць.

— Прагуляемся. Я пазбягаю замкнёнай прасторы, — пажартаваў Крамнікаў і раптам дадаў: — Я мушу неўзабаве з'ехаць і прыйшоў развітацца.

— З'ехаць куды? — спытаў Юльян Сарока.

— За мяжу. Далёка. У Новую Зеландыю. Разам з жонкай і дачкой. Мы прайшлі тэставанне пры іх амбасадзе. Вось чаму я не з'яўляўся на вашым даляглядзе. Машыны, як бачыце, таксама ўжо няма.

— Едзеце назусім?

— Так. Я не вярнуся. На гэта ўжо не будзе ні жадання, ні энергіі.

— Што ж, спадзяюся, што вам пашанцуе, — сказаў Юльян Сарока.

Паўза.

— Не думаю, — памаўчаўшы, аспрэчыў Барыс Крамнікаў. — Я цвяроза ацэньваю сітуацыю. Але і заставацца больш не ў сілах. Я пачынаю адчуваць стомленасць. А гэта ўжо суперхвароба. Вы ж, пэўна, бачыце, што здаровых людзей тут усё меншае. Ідзе нібы селекцыя наадварот. Да сучаснага жыцця прыстасоўваюцца якраз хворыя з неўраўнаважанай псіхікай. Дарэчы, як наш збіральнік камення? Мо яго ўжо выпісалі?

— Я днямі пазваніў у лякарню. Кажуць, што ён уцёк.

— Вось і яго жыццё абярнулася пасткай. Калісьці я гаварыў вам пра гэта.

— А ваша? — бязлітасна спытаў Юльян Сарока.

— Вы ж ведаеце, што з'яўляецца нашай агульнай пасткай. Гэта, так бы мовіць, якасць нашага чалавечага матэрыялу.

— Пазбаўляючыся гэтай якасці, як вы кажаце, вы трапіце ў іншую пастку, — сказаў Юльян Сарока. — Вас будзе мучыць настальгія па нашай стомленасці і недасканаласці, па нашым ніякім — жыцці.

— Так. Але я зрабіў выбар. Я не хачу больш чуць расейскую «феню». Я стаміўся, Юльян Андрэевіч.

— Дарэчы, — пацікавіўся Юльян Сарока, — вы ўсё яшчэ эксперыментуеце са словам, ну, я маю на ўвазе вашы заняткі неўралінгвістыкай, ці ў вас цяпер іншыя клопаты?

Крамнікаў ахвотна патлумачыў, што свае заняткі не кідае, а з часам, магчыма, цалкам зоймецца толькі тым, да чаго ляжыць душа, і дадаў:

— А вам прыходзіла ў голаў, што жыццё ўвогуле — рознабаковае спалучэнне моўных гульняў: палітыка, літаратура, рэлігія, друк, культура, нават матэматыка, фізіка, астраномія — усё гэта гульні са словам.

Нейкі час яны ішлі моўчкі, а потым Крамнікаў сказаў:

— Калісьці, калі я толькі пачынаў, там, у клініцы, вы дапамаглі мне. Я на дабро не забываюся. Як прыеду, то высветлю там становішча, і як толькі збольшага крыху падымуся, то напішу вам ці патэлефаную. Вам патрэбны будзе нейкі плацдарм, так я разумею. Я прадумаю варыянты і знайду для вас найлепшы. Вы ж лекар, і неблагі.

Юльян Сарока спыніўся і зірнуў субяседніку ў твар.

— Дзякую, але я застаюся. Позна. Я амаль што стары, і да таго ж — алкаголі... Я прывык.

— Яшчэ адно, Юльян Андрэевіч. У клініку я ўжо не здолею забегчы, а там у шафе тое-сёе з маіх кніг па спецыяльнасці засталося, інструмент. Забярыце сабе. Я іх папярэдзіў, што вы зойдзеце.

Юльян Сарока падзякаваў.

— Што ж, — сказаў Барыс Крамнікаў, — быццам усё. Бывайце назаўсёды, Юльян Андрэевіч. Мы наўрад ці больш пабачымся.

— Бывайце, — адказаў Юльян Сарока. — Удачы вам, Барыс.

Яны паціснулі адзін аднаму рукі. Крамнікаў павярнуўся і пайшоў далей адзін.

Праз некалькі дзён участковы тэрапеўт Юльян Сарока апынуўся па справах у раёне, дзе знаходзілася клініка, у якой калісьці працаваў, і ўспомніў пра тое, што абяцаў Барысу Крамнікаву зайсці туды за кнігамі. Ён павагаўся і пайшоў.

У клініцы яго сустрэлі абыякава. Кнігі і інструмент ужо расцягнулі па руках, і Юльян Сарока пашкадаваў, што дарэмна згубіў час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x