Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы б яго ў горадзе лепш мачылі, — сказаў ён.

— Хто гэта — вы? — перасмыкнула Кірыла.

— Ты і хаўрусніца твая, Валянціна. Тут яшчэ засвецішся з табой, нумар машыны хто запомніць, мала што...

— Дома, кажаш? — вышчарыўся раптам Кірыл. — А потым куды? У чамадане па частках на сметнік? Ты ж думай — макітру ўключы.

— Ну, згода, я сваё адрабіў, залаці ручку.

Але Кірыл быццам і не чуў апошняй заўвагі.

— Ты зразумей, — працягваў ён, — такі наш варыянт — поўная страхоўка. Сам ведаеш: тых, сатырыкаў [15] Сатырык — чалавек з дзівацтвамі, непаўнаварты (блатн.). , хто з лякарні ўцякае, — амаль не шукаюць, а калі і знойдуць цела, то справу не заводзяць: у «канторы» зараз іншых спраў хапае. А тут — яўнае самазабойства, я ўсё як трэба пакінуў. Пішыце «мусаркі» адразу пратакол і рапарт: усе канцы сыходзяцца. А мянты — яны надта работы не любяць. Ды што тлумачыць дарэмна? Чаго спыніўся? Шызіка шкада? Дык на цябе гэта не падобна — шкадаваць.

— Трэба разлічыцца, Кіруха, — сказаў Дзяніс. — З цябе «штука», як і дамаўляліся.

— Я што, фінагент?! — той брыдка вылаяўся і зрабіў непрыстойны жэст. — Так, можа, разлічымся?

Дзяніс павярнуў галаву і скоса зірнуў у твар напарніку. Вочы яго нядобра бліснулі.

— Без істэрык. Шалясці, радной.

— Не раней як Валянціна аформіць кватэру і прадасць. Трэба час. Тыдзень, два, а то і месяц...

— Не тапчы вушы. У вас гэта ўжо другая ціхая. З ваўчыцай той — Валянцінай, вы ў абласной псіхушцы такім жа макарам укоцалі дзядзю. А кватэру яго прадалі.

— Адкуль ты ведаеш? — насцярожыўся Кірыл.

— Вы за тую кватэру дваццаць штук узялі, — праігнараваў яго пытанне Дзяніс, — ва ўсякім разе не менш. Цяпер вось зноў лоха знайшлі. Давай шалясці, Кіруха.

— Разлічымся, не круці панты.

— Не. Грошы, як дамаўляліся.

— Едзем адсюль, дурань. Тут небяспечна, мала што. Да таго ж ён мне шыю падрапаў, кроў цячэ. Дзе аптэчка?

— Ззаду, за сядзеннем.

Дзяніс, аднак, не заводзіў рухавік, а назіраў, як яго напарнік знайшоў аўтааптэчку, расшпіліў футляр, дастаў адтуль бінт, пераламаў ампулу з ёдам і падкруціў на сябе люстэрка задняга бачання. У святле наступаючага дня пад падбародкам Кірыла сачылася крывёю свежая драпіна. Чамусьці гэта відовішча ўзрушыла Дзяніса. Вадзяністыя яго вочы заварожана спыніліся на твары напарніка. Кірыл між тым працягваў:

— Я ж цябе, Дзяніска, не пытаю, чаму ты таксама ў дурдом уладкаваўся — пэўна ж, маеш свае выгоды. Хіба не ад цябе ўсё аддзяленне жахаецца, як ты ідзеш? Хіба не цябе яны баяцца больш за ўсіх? Так, ты на макруху быццам не падпісваешся, але хто на тым тыдні рэбры хвораму паламаў, а на гэтым яго ўжо ў зямлю закапалі? А месяц таму, памятаеш? Ты ж любіш біць іх, га? Ты мне магілёўскімі справамі ў нос тыцкаеш, але я ў цябе таксама магу шмат чаго спытаць.

Кірыл падціраў кавалкам бінту кроў з шыі і ўсё больш нервова раскуражваўся. Ён пачаў гаварыць пра тое, пра што яму было лепш памаўчаць, але спыніцца ўжо не мог. Ён напомніў напарніку, што той усяго толькі студэнт-завочнік фізкультурнай акадэміі, бо стаў баяцца клеткі [16] Клетка — рынг (спарт.). , таму што там яго аднойчы, у час матча, зламалі, і цяпер ён, Дзяніска, адыгрываецца на дурыках, іх жа можна хоць апускаць — ніхто не заступіцца. А маладзенькіх, бывае, і малалетніх наркаманак, якіх, здараецца, пасля ломкі ў лякарню прывозяць, хіба не ён гвалціць? А хто ім наркату за баксы, за рыж'ё носіць? Хто ў псіхушцы паханом сябе лічыць, га? І Кірыл, ужо больш памяркоўна, параіў напарніку не спускаць палканаў, гэта значыць, не абвастраць сітуацыі, тым больш што пра тое-сёе даўно здагадваецца галоўны лекар, а яму таксама трэба падмазваць язык, каб маўчаў і не паднімаў хіпежу.

— Ты мне запазыку вярні, і расход, — ціха і мякка, але з прыхаванай злосцю папрасіў Дзяніс. — Адкуль я ведаю, — можа, ты ногі мацаеш? Дзе я цябе тады шукаць буду, ва ўсесаюзным вышуку? Ты вось паўгадзіны таму зашмаргу на дэмана [17] Дэман — вар'ят (блатн.). накінуў, а заўтра, можа, і на бабу тую накінеш, ваўчыцу, пасля таго як яна хату прадасць. А потым зліняеш і — з канцамі.

Дзяніс, пакрысе запальваючыся ад сваіх жа слоў, зноў скасавурыў вокам на напарніка, і зноў выгляд крывавай пісягі на шыі Кірыла дзіўна ўсхваляваў яго. Раптам ён выхапіў з кішэні кнопачны нож, пстрыкнуўшы, выскачыла лязо, — і імгненным рухам саўгануў напарніку пад сківіцу. Кончык ляза трапіў якраз на свежую драпіну і на міліметр-два ўвайшоў таму пад скуру. Кірыл адхіснуўся, але галава яго ўперлася ў стойку кабіны, і лязо зноў яшчэ больш увайшло ў тое месца на шыі, дзе была ранка і адкуль адразу выцекла некалькі буйных крывавых кропель.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x