Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Знішчыць — сумнеўна. А прагнаць звычайна ўдаецца толькі з першага ці другога разу, калі сутнасць не чакае нападу, яшчэ не гатовая да яго.

— Калі мы і жыццё вакол нас мае арганічную аснову, то...

— То што? Дагаворвайце.

— То мы — ворагі?

— Так. А можа, і больш жахліва. Пакуль вядома вельмі мала — што яны драпежнікі і прыходзяць за нашай энергіяй.

— Навокал жа процьма энергіі. Сонца выпраменьвае яе ў фантастычнай колькасці, і большасць губляецца ў космасе.

— Так. Усё наша існаванне — гэта энергія зоркі, але, магчыма, іх цікавяць больш тонкія віды энергій, хто ведае...

— Незразумела, хто тут тады нашы сябры?

— Баюся, што на гэтай зямлі такіх у нас няма, — сказаў Барыс Крамнікаў.

— Вы думаеце, падобныя псеўдасутнасці могуць утрымлівацца ну, скажам, у камянях?

— Так, хаця і зрэдку. Вы ж чулі, пэўна, пра экзарсістаў — людзей, якія выганяюць сутнасць ці, наадварот, могуць заблакіраваць яе ў прадмет, камень ці яшчэ куды, накласці замок...

— Замок? Што вы маеце на ўвазе?

— Слова.

— Звярніце ў арку, — сказаў Юльян Сарока. — Мы прыехалі.

Крамнікаў выкруціў руль, прытармазіў і выключыў запальванне. За вокнамі кабіны стаялі адзін за другім шэрыя, аднолькавыя прамакутнікі дамоў, бегалі некалькі бяздомных сабак, жанчыны ў двары развешвалі на вяроўках бялізну. Дзень пачынаўся.

Паўза.

— Якая ўсё-ткі туга — жыць у такім вось месцы, — сказаў раптам Барыс Крамнікаў. — Жыць і ведаць, што ніякага іншага месца не будзе, не будзе побач ні дрэваў, ні лесу, ні ракі, ні травы пад нагамі... Вы думалі калі-небудзь, Юльян Андрэевіч, што мы, магчыма, апошняе пакаленне, якое ўвогуле бачыць траву? Бо, можа, аднойчы здарыцца і такое: спусціцца задушлівы туман, насычаны дымам і смогам, які ахутае зямлю, і ўсё загіне...

— Вы ж кажаце, што навокал іншыя светы і іх шмат — вось і шукайце туды шлях.

— Сумняваюся, што мы там патрэбныя, -усміхнуўся Барыс Крамнікаў і дадаў: — Гэты ваш Малец, пэўна, самапалам, як кажуць, прабіў які канал сувязі з такім светам, што зрэдку здараецца. Ён авалодаў азамі ведаў, мне шкада яго.

— Чаму ж шкада? — спытаў Юльян Сарока.

— Гэта заўсёды небяспечна. Успомніце Лао-Цзы: «Самае наймагутнейшае ў свеце тое, што нельга ўбачыць, пачуць, зазнаць...»

— Вы таксама апантаныя ідэяй, — сказаў Юльян Сарока.

— Я збіраю складаючыя мазаікі. Днямі дзеля цікавасці я апытаў аднаго пацыента, які ўжываў псіхадэлічныя сродкі. Дык вось, ён знайшоў у сябе, умоўна кажучы, «назіральніка». Той, вядома, увесь час маўчыць, але прысутнасць нечакана праявіў пад уздзеяннем марыхуаны. І даволі дзіўна.

— Як?

— Ён сачыў за вобразамі ў напаўсне-напаўяве і раптам пачаў даваць ім крытычныя заўвагі. «Хто ты?» — спытаў яго мой пацыент. «Табе не трэба ведаць», — быў адказ. Нішто сабе дыялог, так?

— Здаецца, Джон Лілі праводзіў падобныя вопыты, — заўважыў Юльян Сарока.

— Так, калега. Мяркую, што і там, і ў нашых выпадках мы маем справу з размаітасцю «псеўда».

Яны паднімаліся па лесвіцы. Юльян Сарока зноў быў вымушаны запальваць сярнічкі. Урэшце патрэбная шыльда знайшлася. Тэрапеўт цяжка дыхаў.

— Вы не ў лепшай форме, — мякка адзначыў Барыс Крамнікаў. — Адпачніце, Юльян Андрэевіч.

— Алкаголі, — сказаў Юльян Сарока.

— А што, калі вам вярнуцца да сям'і? — спытаў Барыс Крамнікаў. — Выбачайце, канешне, я маладзейшы і не павінен вам даваць парады.

— Я звык да адзіноты. Магчыма, потым, урэшце, я не ведаю, хаця варта падумаць.

Званок быў прыладжаны. Ён пазваніў.

Паўза.

Дзверы адчыніліся. Жанчына, якую звалі Валянціна, стаяла насупраць іх, загароджваючы праход мажным целам. З кватэры чулася музыка. Юльян Сарока адчуў пах віна.

— Вы мяне памятаеце, — сказаў ён. — Мы прыйшлі да вашага мужа.

— Яго няма, — сказала гаспадыня, не запрашаючы іх зайсці. — Яго забралі ў псіхіятрычную лякарню.

У вітальні, як убачыў Юльян Сарока з-за пляча жанчыны, больш не было паліц з каменнем. Дзявочы голас з глыбіні кватэры паклікаў: «Валянціна!» Дзверы зачыніліся, і абодва мужчыны засталіся ў паўцемры лесвічнай пляцоўкі.

— Аднак гэта не ветліва, а па-другое, у мяне ёсць пытанні, — сказаў Барыс Крамнікаў і націснуў кнопку званка.

Дзверы адчыніліся зноў. Жанчына яўна выказвала незадаволенасць.

— Каб зараз забраць чалавека ў псіхушку, трэба вельмі важкія прычыны, — сказаў ёй Барыс Крамнікаў і спытаў: — Ён быў агрэсіўны, напаў на каго-небудзь?

— Так. Ён спрабаваў забіць мяне. Я напісала заяву.

— Дык вось пра якую заяву вы нагадалі ў першы мой прыход, — успомніў Юльян Сарока. — Але тады вы не сказалі мне пра намер мужа забіць вас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x