Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не дакранайцеся да мяне! — крыкнуў Віктар Малец. — Я пратэстую, бо я не хворы! Я ні ў чым не вінаваты! Мяне абылгалі!

— Мы пакуль што і не сцвярджаем, што вы хворы, — ахвотна згадзіўся з ім галоўны лекар. — Вы думаеце, мы хочам вас тут затрымаць? Памыляецеся. Вас жа трэба карміць, апранаць. А хто мне зараз дае на гэта сродкі? То-та і яно. Вы думаеце, мне ёсць нейкая выгода вас тут трымаць? Памыляецеся. Вы ж бачыце, я не хаваю ад вас нічога, і чым раней мы абследуем вас і зробім усе аналізы, тым больш верагодней, што вы хутчэй выпішыцеся адсюль. Але я павінен зрабіць усё па форме, я за гэта адказваю.

Санітары, якіх звалі Дзяніс і Кірыл, ужо вялі яго, расхінулі застку, дзе месцілася засланая чорнай цыратай канапа, побач стаяў столік, на якім ляжала тое-сёе з медыцынскіх інструментаў. Успыхнула святло яркай лямпы.

— Скажыце, доктар, — распранаючыся перад тым, як легчы на канапу, спытаў ужо больш стрымана Віктар Малец галоўнага лекара, — праз які тэрмін вы выпусціце мяне пры ўмове, што я прайду ўсе вашы працэдуры і вы прызнаеце мяне здаровым?

— Буду шчырым, мой дарагі сябра, — пацёр адна аб адну пульхныя далоні Браніслаў Антонавіч, — не раней як праз паўтара-два месяцы.

— Нехта хоча, каб я заставаўся тут, — раптам сказаў Віктар Малец і абвёў усіх зацкаваным позіркам на пабялеўшым твары. — Чаму вы паверылі хлусні, падкупленым сведкам, а не мне?

— Не хвалюйцеся, — супакоіў яго Іван Ігнатавіч. — Мы разбяромся. Да таго ж, магчыма, мы ўвогуле хутка ўсіх адправім па дамах, бо лякарню фінансуюць усё менш. А пакуль тое свята, ха-ха, то зараз мы абследуем вашы рэфлексы, зробім вам маленькі ўкольчык і вы пойдзеце спаць...

* * *

— Што ж, я прагледзеў вашы заўвагі, — сказаў галоўны лекар, калі ён, дацэнт з кафедры і Рыма Паўлаўна зноў сышліся за сталом. — Я б на вашым месцы, мае маладыя калегі, не быў такімі катэгарычнымі. Вам варта яшчэ раз праслухаць магнітафонны запіс, падумаць. Зрэшты, мяркую, тут звычайная інвалюцыйная меланхолія, абцяжараная аўтэнтычнай формай падпарогавага сіндрому, прычыну і характар якога яшчэ давядзецца высветліць. Хоць рэфлексы ў норме. Я нават пачынаю сумнявацца, што гэты чалавек браўся за нож і замахваўся на забойства. Хто, дарэчы, прымаў выклік і пасылаў брыгаду?

— Кірыл.

— Ну вось, — з'едліва сказаў Браніслаў Антонавіч. — Віншую вас. Хутка ў нас усім будуць распараджацца санітары.

Частка трэцяя. СУТНАСЦЬ

Горад абудзіўся і ўжо ва ўсю моц грукатаў маторамі. Падмарожвала. У паветры ціха кружылася і асядала на зямлю шэрань.

Старэнькі цёмна-вішнёвы «фольксваген» развярнуўся на заасфальтаванай пляцоўцы двара і спыніўся. З машыны вылез шыракаплечы малады мужчына гадоў трыццаці пяці: высокі, з рэзкімі рысамі твару, якія крыху змякчала кароткая шкіперская бародка, і носам драпежніка. Гэта быў Барыс Крамнікаў.

— Не будзем губляць часу, Юльян Андрэевіч, — сказаў ён пасля прывітання. — Сядайма ў машыну, пагаворым па дарозе.

Юльян Сарока сеў у кабіну.

— Рады зноў вас бачыць, — шчыра сказаў Крамнікаў. — Добра, што пазванілі. Нам даўно трэба было пабачыцца. Вы, дарэчы, дрэнна гледзіцеся, калега.

— Так, я з'ехаў уніз, — згадзіўся Юльян Сарока. — Вы ж ведаеце, чаму я кінуў калісьці клініку. Але мяне суцяшае тое, што вы падымаецеся...

Барыс Крамнікаў уключыў запальванне. Машына кранулася.

— Не, — мякка аспрэчыў ён. — Тут вы памыляецеся. Тое, чым я зараз займаюся, мне прыносіць толькі клопат.

— І які ў вас занятак? — спытаў Юльян Сарока. — Урэшце, можаце не адказваць, калі не хочаце.

— У агульным сэнсе — некаторымі праблемамі неўралінгвістычнага праграміравання. Мэта — праз слова прабіцца да падсвядомасці пацыента.

— Навошта?

— Падсвядомасць заўсёды ведае сапраўдную прычыну хваробы. Калі ўздзейнічаць на яе словам — асабліва гэта тычыцца дзяцей, — вынікі ўражваюць.

— Чаму тады вас зацікавіў калекцыянер камення? Якая тут сувязь?

— Магчыма, у самым нечаканым, калега. Мы яшчэ не зусім разабраліся з нашым светам і тым больш нічога не ведаем пра іншыя. Так што такі невялічкі візіт, мяркую, не перашкодзіць. Веды — вось што галоўнае.

Машына няспешна рухалася па вуліцы ў патоку іншых машын.

— Ён сцвярджае, — сказаў Юльян Сарока, — што ёсць прадметы, якія ўтрымліваюць нейкую сутнасць ці сілу.

— Так, — пацвердзіў Барыс Крамнікаў. — Напрыклад, зброя. Той-сёй адзначаў у ёй нават прысутнасць чагосьці эратычнага. Але гэта не зусім так, хаця і блізка да гарачага. Сіла любіць зброю і нібы прыліпае да яе. Чаму зброю збіраюць, калекцыяніруюць, песцяць? Крымінальнікі, дый не толькі яны, абажаюць усялякія фінкі, стылеты, кінжалы, а валоданне шабляй — гэта ўвогуле вышэйшы пілатаж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x